Інтэрнэт і СМІ

Справу супраць Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко накіравалі ў суд

Ім імкрымінуюць нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры.

Згодна з матэрыяламі справы, Скурко і Марціновіч, з'яўляючыся службовымі асобамі выдавецкага прадпрыемства, з мая 2017 года па чэрвень 2021 года ў кватэры, якая належыць Скурко, ажыццяўлялі прадпрымальніцкую дзейнасць. 

«Пры гэтым абвінавачаныя не заключылі дамовы, якія прадугледжваюць разлікі за жыллёва-камунальныя паслугі па тарыфах для юрыдычных асоб», — паведамляе пракуратура.

Шкоду, нанесеную РУП «Мінскэнерга» і КУП «Мінскводаканал» у памеры звыш 10 тысяч рублёў, Скурко і Марціновіч кампенсавалі ў поўным аб’ёме.

Іх будуць судзіць па ч. 2 арт. 216 КК РБ «Прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу», што прадугледжвае абмежаванне волі да 5 гадоў ці зняволенне на той жа тэрмін.

Галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзела рэкламы, аўтара «Нашай гісторыі» і дзіцячых часопісаў «Асцярожна: дзеці» і «Дуду» Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня, тады ж адбыўся пагром у офісе, сайт быў заблакаваны. З таго часу Скурко і Марціновіч знаходзяцца за кратамі.

23 лістапада, у дзень 115-годдзя выдання, матэрыялы тэлеграм-канала і сацсетак «Нашай нівы» прызналі экстрэмісцкімі, а ўчора, 27 студзеня, стала вядома, што КДБ прызнала «Нашу Ніву» экстрэмісцкім фармаваннем.

Праваабаронцы прызналі Скурко і Марціновіча палітзняволенымі і лічаць абвінавачванні палітычна матываванымі. Іх вызвалення запатрабавала Беларуская асацыяцыя журналістаў і міжнародныя журналісцкія саюзы.

Крымінальныя справы на розных падставах заведзеныя супраць кіраўнікоў і журналістаў і іншых незалежных СМІ, у тым ліку Tut.by, БелаПАН, «Белсат», «Радыё Свабода», «Ежедневнік».

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта45

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Наві Пілай, даведаўшыся пра ўзнагароду, пажартавала з Трампа2

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта45

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць