Грамадства

Ад 3,5 да 6,5 года калоніі — вынесеныя прысуды чатыром палітвязням па справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама

У судзе Заводскага раёна Мінска агучылі прысуды чатыром палітвязням па «справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама». Палітзняволеных братоў Кіма і Аляксея Самусенкаў асудзілі да 6,5 і 4 гады калоніі агульнага рэжыму адпаведна, Паўла Дразда і Івана Андрушойця — да 3,5 года калоніі кожнага. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Суд па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 350 (мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), ч. 1 арт. 354 (выкарыстанне шкоднасных камп'ютарных праграм), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 341 (псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах), ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках) — цягнуўся два месяцы ў закрытым рэжыме. За кратамі палітвязні ўтрымліваюцца ўжо амаль 18 месяцаў. Суддзя Жанна Хвойніцкая пастанавіла разглядаць справу ў закрытым рэжыме па прычыне таго, што «ў матэрыялах крымінальнай справы ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу», паведамляюць праваабаронцы.

32‑гадовага заснавальніка і сябра Рады грамадскага руху «Дзея» Кіма Самусенку затрымалі 3 лістапада 2020 года па падазрэнні ва ўзломе камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама (ч. 2 арт. 349 КК) і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у Мінску з 9 жніўня (ч. 1 арт. 342 КК). Пасля жорсткага ператрусу, які суправаджаўся стрэламі ў доме і прымяненнем фізічнай сілы, сілавікі забралі ўсю тэхніку Кіма і яго жонкі, зарэгістраваную паляўнічую зброю, грошы, БЧБ-сцяг, сцяг Украіны, украінскі пашпарт жонкі і іншае. Праз два дні быў затрыманы і брат Кіма — 33-гадовы Аляксей Самусенка. Ён эканаміст, працаваў у сетцы фірмаў, якія займаюцца вырабамі з пластыку.

Таксама па гэтай справе асуджаныя 35-гадовыя Павел Дрозд і Іван Андрушойць. Іван больш чым праз чатыры месяцы зняволення ажаніўся ў СІЗА са сваёй дзяўчынай Соф'яй

Паводле версіі абвінавачвання, «у начны час у кастрычніку і лістападзе 2020 года 35‑гадовы мужчына, знаходзячыся на тэхнічным паверсе будынка на вуліцы Прытыцкага ў Мінску, з дапамогай камп'ютарнай тэхнікі шляхам парушэння сістэмы абароны і выкарыстання шкоднаснага праграмнага забеспячэння ажыццявіў несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў камп'ютарнай сетцы Мінскага гарадскога выканкама. У выніку названых дзеянняў фігурант завалодаў запісамі камер відэаназірання, устаноўленых у сталіцы, з мэтай наступнай публікацыі на розных інтэрнэт-рэсурсах, у тым ліку дэструктыўных і экстрэмісцкіх Telegram-каналах.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, абвінавачаныя з дапамогай шкоднаснага ПЗ атрымалі доступ да камп'ютарных сістэм КУП «ЦІТ Мінгарвыканкама» і ГУУС Мінгарвыканкама, што пацягнула за сабой парушэнне нармальнай працы прадпрыемстваў і дзяржорганаў.

У ходзе расследавання крымінальнай справы дакладна ўстаноўлена, што ўсе мужчыны сістэматычна прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску са жніўня па лістапад 2020 года, спалучаных з блакаваннем дарог і непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады. Следствам зафіксавана 10 фактаў іх удзелу».

Падчас правядзення ператрусаў канфіскаваныя рэчавыя доказы, у тым ліку зарэгістраваная агнястрэльная зброя «Тыгр», «Сайга-МК», «ІЖ-54», патроны, бронекамізэлька, каскі, мячы, радыёстанцыі з гарнітурай для схаванага нашэння, улёткі з заклікамі да страйку і піратэхніка.

Дзеянні палітвязняў кваліфікавалі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: 

  • ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
  • арт. 341 (псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах);
  • арт. 13, ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках);
  • арт. 350 (мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі);
  • арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй);
  • арт. 354 (выкарыстанне шкоднасных камп'ютарных праграм).

Першапачаткова супраць іх распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Беларусі (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове з іншай асабістай зацікаўленасці), аднак яе спынілі.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, прычына — «у матэрыялах крымінальнай справы ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу».

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

Дарога дадому, якая пакуль вядзе праз фронт. У Кіева-Пячэрскай лаўры паказваюць гісторыю Палка Каліноўскага3

«Знаёмы паглядзеў на мяне як на НЛА». Якім Анджэй Пачобут пабачыў Гродна ФОТЫ6

Гродзенскі біскуп сыграў на барабанах на каталіцкім фестывалі моладзі3

Як за дзесяцігоддзе Швецыя амаль закрыла дзверы для мігрантаў9

Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е9

28‑гадовую ўкраінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску за палітыку. Чаму яна прыехала з Польшчы ў Беларусь, няясна4

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя10

Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся3

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць