Грамадства

Лукашэнка адказаў, ці выклікае ў яго павагу хто-небудзь са зняволеных апазіцыянераў і ці не час ужо мілаваць

На сустрэчы з Лукашэнкам прапагандыст Салаўёў падняў пытанне асуджаных апазіцыянераў і пацікавіўся, ці не прыйшоў час іх памілаваць.

— Хто-небудзь з іх як чалавек у вас выклікае павагу? — спытаў Салаўёў у суразмоўцы.

— Не, — цвёрда сказаў Лукашэнка і дадаў. — Я іх усіх шкадую. Мне іх шкада.

— Мне вось адзін цікавы персанаж — Калеснікава, — сказаў Салаўёў.

— Калеснікава?.. — нібыта не адразу згадаў, хто такая Калеснікава, Лукашэнка. — А, флейта…

— Яна не выбрала шлях Ціханоўскай збегчы за мяжу… Разарвала свой пашпарт… — пачаў Салаўёў.

Лукашэнка паспрабаваў зноў пераканаць, што Калеснікава насамрэч хацела збегчы. «Пашпарт з'ела», — сказаў Лукашэнка.

«А гэтыя мярзотнікі — уяўляеш, жанчыну… Адчынілі дзверцы задняй дзверы і выкінулі праз акно. А самі збеглі», — апісаў дзіўную карціну Лукашэнка з адчыненымі дзвярыма, але выкінутай праз акно Калеснікавай.

Салаўёў праігнараваў нестыкоўкі ў версіі Лукашэнкі. Прапагандыст сказаў, што апазіцыя і Захад пра Калеснікаву забыліся, «аб яе выціраюць ногі».

— Я не думаю, што Захад забудзе, спецслужбы забудуць сваю агентуру або рэзідэнтуру. Проста, як ты нядаўна сказаў, час патрэбны, — загадкава адказаў Лукашэнка.

— Можа, усё-ткі дараваць? Можа, памілаваць? — спытаў Салаўёў.

— Каго?

— Як самі вырашыце. Вы вось прапанавалі гэтую камісію… Можа, паказаць, што я, як прэзідэнт, бачу: гэтыя памыляліся, гэтыя шпіёны, а вось гэтым дараваць.

— Ну, дзякуй, што паўтарыў тое, што я сказаў.

— Не праз камісію, — удакладніў Салаўёў.

Лукашэнка сказаў, што, паколькі «ад іх пацярпелі амапаўцы, людзі ў форме», то не ён адзін будзе вырашаць.

Што тычыцца Віктара Бабарыкі, Лукашэнка зноў паўтарыў, што паставіў Бабарыку ўмову «вярнуць, што нарабаваў», і той нібыта з сынам абмяркоўваў, вяртаць ці не. Па версіі Лукашэнкі, вырашылі не вяртаць, бо «НАТА прыйдзе ці Ціханоўская» і іх вызваляць.

«Настолькі разумны, што па ўзроўні развіцця скончыў ВНУ». Лукашэнка распавёў пра будучыню сына Мікалая

Пяскоў пракаментаваў словы Лукашэнкі пра абяцанае званне палкоўніка ад Пуціна

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць