Свет

Пасол Швейцарыі прыбыла ў Мінск і неўзабаве ўручыць даверчыя граматы Лукашэнку

У Мінск прыбыла пасол Швейцарыі ў Беларусі Крысцін Хонэгер-Залатухін. Пра гэта дыпламатка паведаміла на сваёй старонцы ў Twitter.

«Я прыбыла ў Мінск і хутка прыступлю да сваіх функцый», - напісала ў Twitter Крысцін Хонегер-Залатухін.

Фота: twitter.com/SwissAmbBelarus

Пасол падкрэсліла, што вырашальную ролю ў яе прызначэнні адыгралі шматгадовая роля Швейцарыі ў навядзенні мастоў і перакананасць у неабходнасці падтрымання дыялогу «на самым высокім узроўні».

Адным са сваіх прыярытэтаў на новай пасадзе дыпламатка назвала пытанне людзей, пазбаўленых волі за рэалізацыю сваіх палітычных і грамадзянскіх правоў. Акрамя гэтага, амбасадарка мае намер «наладжваць дыялог з шырокім колам асоб у Беларусі».

— Я хацела б пазнаёміцца з Беларуссю ва ўсёй яе разнастайнасці. Мой асаблівы клопат — знайсці шляхі для дыялогу ў сённяшняй палітычна напаленай абстаноўцы. Я зраблю ўсё магчымае, каб працаваць над далейшым развіццём двухбаковага супрацоўніцтва ў галінах, выгадных для нашых краін, — адзначыла дыпламатка у сваім прывітанні.

Раней МЗС Швейцарыі заяўляла, што рашэнне аб накіраванні новага пасла ў Мінск было прынята пасля ўважлівага разгляду многіх акалічнасцяў:

«Для Швейцарыі было важна заставацца прадстаўленай на самым высокім узроўні ў Менску. Такім чынам, Швейцарыя можа выканаць сваю традыцыйную і прызнаную ролю ў якасці будаўніка мастоў для міжнароднай супольнасці. Швейцарыя бярэцца за гэта з неабходнай стараннасцю і ў поўнай салідарнасці з еўрапейскімі каштоўнасцямі і прынцыпамі».

Што да ўручэння даверчых грамат Лукашэнку, то:

«Уручэнне даверчых грамат не зʼяўляецца актам прызнання для Швейцарыі. Акрэдытацыя пасла ўстанаўлівае адносіны паміж афіцыйным прадстаўніком краіны, якая накіроўвае, і дзяржавы знаходжання, якія рэгулююцца Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных адносінах».

Сваё рашэнне прыслаць пасла ў цяперашнюю Беларусь у Берне тлумачылі ў тым ліку і інтарэсамі палітзняволенай грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ, пытанне аб вызваленні якой застаецца на парадку дня. Жанчына мае як беларускі, так і швейцарскі пашпарты. Яна была асуджаная беларускім судом да 2,5 года пазбаўлення волі за сарваную з супрацоўніка АМАП балаклаву падчас аднаго з пратэстных маршаў у 2020 годзе.

У беларускай дэмакратычнай супольнасці ставяцца да прыезду швейцарскай дыпламаткі і ўручэння ёй даверчых грамат Лукашэнку ў той час, калі іншыя заходнія краіны на такое не ідуць, у лепшым выпадку скептычна, а часцей негатыўна.

Так, на думку кіраўніка Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Паўла Латушкі, прыезд дыпламата

«будзе прыняты ў беларускім грамадстве як негатыўны крок Швейцарыі, не накіраваны на ўсталяванне адносін з беларускім грамадствам і з новай дэмакратычнай Беларуссю, а як крок, які падарве давер да партнёраў з пункту гледжання таго, што для іх каштоўнасныя пытанні агульначалавечага характару менш важныя, чым вырашэнне бягучых праблем у адносінах Швейцарыі з дыктатарам».

Чытайце таксама:

Урад Швейцарыі патлумачыў, навошта яму цяпер трэба пасол у Мінску

Амбасадарка Швейцарыі з'ездзіць да Наталлі Хершэ

Швейцарыя накіруе пасла ў Беларусь. Гэта можа быць звязана і з Наталляй Хершэ

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць