Свет

Прэм'ер Літвы: Некаторыя рускамоўныя жыхары Літвы пачуваюцца «няўтульна» пасля расійскага ўварвання ва Украіну

Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце 8 сакавіка зноў заклікала суграмадзян не вінаваціць рускамоўных жыхароў краіны ў тым, што Расія пачала вайну ва Украіне, паведамляе Delfi.

Фота: Delfi.lt

Прэм'ер падкрэсліла, што ўжо не ў першы раз падымае гэтае пытанне.

«Адна тэма, да якой я вымушаная вяртацца зноў і зноў — інфармацыя аб тым, што частка нашых суграмадзян пачуваецца крыху няўтульна. З той прычыны, што супраць іх, як прадстаўнікоў пэўнай нацыянальнасці і супраць мовы, на якой яны размаўляюць, чуюцца варожыя рэплікі або фіксуюцца варожыя дзеянні», — сказала прэм'ер.

Яна яшчэ раз нагадала, што «Літва заўсёды была адкрытай краінай».

«У гэтай краіне сваё месца ўжо перш знайшлі многія прадстаўнікі расійскай і беларускай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікі незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Гэтыя людзі тут жывуць, працуюць, імкнуцца рабіць сваю справу, вельмі часта размаўляюць па-руску «, — заўважыла Шыманіце.

Яна нагадала, што амаль усе, «хто ездзіў у апошні час да Лукашэнкі і іншых дыктатараў, гэта грамадзяне Літвы з літоўскімі прозвішчамі».

«Яшчэ раз хачу заклікаць нашых людзей, суграмадзян, як саміх заставацца людзьмі, якіх нельга абвінаваціць у ксенафобіі, так і размаўляць пра гэта са сваімі дзецьмі», — сказала Шыманіце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

«Тытанік» курсуе па Дзвіне ў Віцебскай вобласці

Папа Леў: Жменька тыранаў разбурае свет11

На Камароўцы з’явіліся першыя беларускія клубніцы

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць