Улада

Генштаб Украіны: Група беларускіх генералаў дабіваецца ўступлення Беларусі ў вайну

У вячэрняй справаздачы генштаб Украіны згадаў лабістаў агрэсіі Беларусі ў дачыненні да Украіны, хаця сам беларускі народ «не падтрымлівае прыцягненне ўласных узброеных сіл да вайны».

Фота: Артур Грыгаран / «Ваяр»

«Расійскія захопнікі працягваюць актыўнае выкарыстанне транспартнай сеткі Рэспублікі Беларусь. Адзначаецца рост колькасці паветраных перавозак ваенных грузаў з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. У асноўным для перакідвання ракет розных тыпаў і боепрыпасаў вораг выкарыстоўвае транспартныя самалёты Ан-124. Такі спосаб дастаўкі абумоўлены блакаваннем чыгуначных шляхоў на асобных напрамках.

Насельніцтва Рэспублікі Беларусь не падтрымлівае прыцягненне ўласных узброеных сіл да вайны, развязанай Расійскай Федэрацыяй супраць Украіны.

У той жа час прадастаўленне ваеннай падтрымкі расійскай агрэсіі і пытанні накіравання беларускіх падраздзяленняў ва Украіну лабіруецца групай высокапастаўленых чыноўнікаў і генералаў са складу Рады бяспекі Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам10

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі6

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?2

У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

Раптоўны пажар на вайсковай базе ў Канадзе: чацвёра загінулых, 19 чалавек у крытычным стане1

Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны10

Чаму салёны агурок свеціцца ад электрычнасці? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне4

ЗША знішчаюць судны наркагандляроў, але какаіну становіцца ўсё больш, а цэны на яго падаюць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам10

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць