Вайна

Чаму расіяне стрэлілі па жылым доме ў Адэсе? Версія расследавальніка

У суботу, 23 красавіка, расійская ракета трапіла ў шматпавярховік у Адэсе. Загінулі восем чалавек, сярод іх — трохмесячнае дзіця з маці.

Журналіст-расследавальнік Руслан Левіеў мяркуе, што запуск ракеты ў жылы дом у Адэсе быў не наўмысным, а вынікам памылкі, то-бок каардынаты менавіта дома не закладваліся пры пуску ракеты.

Ён кажа, што на відэазапісах бачна, што ракета трапіла ў дом дзесьці на ўзроўні чацвёртага-пятага паверха. «Хутчэй за ўсё, гэта было не наўмыснае пападанне. Магчыма, мэтай быў аэрапорт, але калі закладвалі каардынаты, не ўлічылі, што на шляху апынецца дзесяціпавярховы дом. Натуральна, гэта таксама з'яўляецца ваенным злачынствам, і за гэта павінны адказваць расійскія войскі», — кажа ён.

Левіеў не згодны з тым, што шлях ракеты быў скарэктаваны ўкраінскім СПА. Ракета ляцела роўна, не віхляла, кажа ён. І праца СПА павінна была трапіць на відэакадры тых жа людзей, што здымалі расійскую ракету. Але гэтага не было, прыводзіць ён аргументы.

«Мой свет знішчыла расійская ракета». Аповед бацькі загінулага немаўляці з Адэсы

Каментары

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі на паліцэйскага падчас паказальных выступленняў звалілася службовая машына ВІДЭА1

Правакатарка, якая разгульвае па Брэсце з расійскім Z-сцягам — супрацоўніца Камітэта судовых экспертыз12

Мінабароны адправіла «Паланэзы» на прыкрыццё мяжы ВІДЭА4

Прэс-сакратарка Лукашэнкі назвала тры прычыны масавых пратэстаў у 2020 годзе15

Чаму кіраўніком сваёй Адміністрацыі Лукашэнка паставіў Дзмітрыя Крутога? Ён можа стаць пераемнікам?9

Наталля Эйсмант прызналася, што моцна пахудзела21

Стаў вядомы прысуд, вынесены лідарцы прафсаюза «Нафтан» Вользе Брыцікавай3

Памежны камітэт Беларусі ўгледзеў «Рускі добраахвотніцкі корпус» на мяжы з Украінай2

Паўнамаштабная вайна паміж Ізраілем і «Хезбалой» можа пачацца ў бліжэйшы час11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?

Мінская настаўніца звольнілася са школы за 3 месяцы да канца адпрацоўкі. Колькі прыйшлося заплаціць?

Галоўнае
Усе навіны →