Культура

«Мне пагражалі фізічнай расправай». Скандал у музычнай сферы — што не падзялілі Таболіч і Lesley Knife?

На афішы канцэрта памяці Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве мінус адно прозвішча: на яго не даедзе Уладзіслаў Наважылаў, лідар Gods Tower, вядомы як Lesley Knife. Прычына — у боязі Наважылава за сваю бяспеку, бо яму намякнулі, што з’яўленне побач з Алесем Таболічам і яго гуртом Znich можа скончыцца кепска.

Датэлефанаваліся абодвум музыкам, каб высветліць, што адбываецца.

Наважылаў: Дрэнных людзей трэба байкатаваць

У Фэйсбуку пра свой няўдзел у канцэрце Уладзіслаў Наважылаў паведамляе лаканічна: «Даражэнькія мае, ўсе, з кім меўся ўбачыцца ў Варшаве. Здарылася так, што я не змагу выступіць на канцэрце памяці Кулінковіча, ёсць важкія на тое нагоды».

Але за гэтым інтэлігентным паведамленнем стаіць сур’ёзны канфлікт.

«Мне стала вядома, што мне паступілі пагрозы фізічнай расправы ад музыкаў Znich у Варшаве пры сустрэчы. Таму я вырашыў нікуды не ехаць: сваё здароўе і нярвовыя клеткі даражэйшыя. І ўвогуле, я лічу так: дрэнных людзей трэба байкатаваць, а гэта вельмі кепскія людзі. Не хачу мець з імі нічога агульнага», — пракаментаваў «Нашай Ніве» Наважылаў.

Уладзіслаў Наважылаў. Фота з сацыяльных сетак

Lesley Knife кажа, што варожасць да Gods Tower і пастаянныя нападкі з боку Таболіча цягнуцца ўжо два гады. У чым іх прычына — ён не разумее.

«У мяне ёсць блог. І неяк яшчэ ў 2019-м я апублікаваў там гутарку з Канапацкай. Таболіч зладзіў істэрыку, каб я яе выдаліў. Але гэта мой блог, і такая гутарка дарагая мне для гісторыі. Пасля гэтага мы доўга не размаўлялі наогул. А калі я выходзіў з жодзінскай турмы з Памідоравым, то Таболіч нас нават сустракаў — здавалася, што мы прымірыліся», — згадвае Наважылаў. 

Скрыншот: ютуб-канал Lesley Knife

Таболіч: Казаў, што мы ледзь не кадэбэшнікі, ябацькі і гэтак далей

Алесь Таболіч усе пагрозы са свайго боку і ад іншых удзельнікаў Znich адмаўляе, называючы такую прычыну не выступаць «хайпам».

«Ніякіх пагроз не было, хаця ён і казаў у свой час, што Таболіч і Znich — ледзь не кадэбэшнікі і ябацькі. Мне і цяпер у Варшаве многія прыгадваюць: «О, ябацька, працаваў у салоне татуіроўкі «У лісіцы». Але я, між іншым, быў кандыдатам у кандыдаты і з краіны з’ехаў. Я люблю праўду: калі ты на 100% ведаеш, што я — ябацька ці супрацоўнік КДБ — раскажы-пакажы, а не займайся лухтой і паносам у сацсетках.

Наважылаў — проста баязлівец, які баіцца адказаць за свае словы па-мужчынску. Баіцца, што яшчэ ляпне не тое, што трэба. Але няўжо ён думае, што маленькі Таболіч, 174 сантыметры ростам, мог бы адлупіць такога здаравяка?»

Алесь Таболіч

Таболіч сцвярджае, што ніякіх прэтэнзій да калег не мае і нават сам прапаноўваў арганізатарам кампраміс: выступіць і адразу паехаць дадому, ніяк не перасякаючыся з Наважылавым.

«Мы яго чапаць не будзем і размаўляць не будзем. У нас няма да яго нічога. Гэта на яго сумленні. Калі б я афіцыйна сказаў, што вось прыедзе Наважылаў і мы з ім будзем разборкі рабіць, тады іншая справа. А тут ён проста хайпуе перад сваімі».

Усе прэтэнзіі з боку Таболіча Наважылаў пракаментаваў сціпла: «Гэта нейкая х**ня».

Канцэрт, прысвечаны 50-годдзю з дня нараджэння легенды беларускага панк-року Аляксандра Кулінковіча, нязменнага лідара гурта Neuro Dubel, пройдзе ў Варшаве 18 мая.

Найлепшыя хіты гурта мусілі выканаць дзевяць зорак беларускай альтэрнатыўнай сцэны: Lavon Volski, Юрый Стыльскі («Дай Дарогу!»), Дзяніс Тарасенка («РСП»), Znich, Алесь Дзянісаў (Dzieciuki), Аляксандр Памідораў, «Зьмяя», Анастасія Шпакоўская (Naka), Lesley Knife (Gods Tower).

Але цяпер без апошняга.

Абноўлена. Пазней стала вядома, што на канцэрце не выступіць і гурт Znich. Пра гэта са спасылкай на арганізатараў паведаміла Беларуская рада культуры.

Чытайце таксама:

«Яны не прайшлі адбор». Арганізатары выставы «Арт-Мінск» пракаментавалі, чаму знялі карціны дзясяткаў мастакоў 

Кіраваць Музеем Янкі Купалы паставілі чалавека з Музея Вялікай Айчыннай

Каментары

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі2

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →