Расія і Беларусь будуць пазбаўленыя права трансляваць Алімпійскія гульні — 2026 і 2028 гадоў. БТ ужо гатовае да пірацтва
Зімовыя Алімпійскія Гульні 2026 года, якія маюць прайсці ў італьянскіх Мілане і Карціна-д'Ампеца, і Летнія Алімпійскія гульні 2028 года, якія пройдуць у амерыканскім Лос-Анджэлесе, у Расіі і Беларусі не пакажуць.

Абедзве краіны не дапусцілі да тэндара на набыццё правоў для трансляцыі Алімпійскіх гульняў, што вынікае з заявы, апублікаванай на сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта. Заяўкі на тэндар прымаліся да 24 красавіка.
Да гэтых спартыўных форумаў яшчэ вельмі далёка, але Беларускае тэлебачанне ўжо настроенае груба парушаць міжнародныя правілы. Гэта можна зразумець з перапосту ў афіцыйным тэлеграм-канале АТН хамскага допісу праўладнага канала «Жёлтые сливы»:
«Проста тыя тэлетрансляцыі, за якія раней даводзілася плаціць сотні тысяч і мільёны еўрадаляраў, цяпер будуць забіраць бясплатна і трансляваць на РБ. А што яны зробяць таму ж БТ? Выключаць з ЕВС? Дык ужо выключылі…»
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары