Грамадства

У Швейцарыі будуць судзіць экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага. Працэс можа стаць гістарычным

Праз некалькі месяцаў у Швейцарыі пачнецца судовы працэс па справе Юрыя Гараўскага — экс-байца САХРа ўнутраных войскаў МУС Беларусі, які амаль тры гады таму прызнаўся ў саўдзеле ў выкраданні і забойстве ў 1999 годзе палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Як праходзіла расследаванне ў Швейцарыі і што магчымы абвінаваўчы прысуд будзе значыць для іншых асоб, якія маюць дачыненне да забойства беларускіх апазіцыйных палітыкаў, піша Deutsche Welle.

Юрый Гараўскі

У чым абвінавачваюць Гараўскага

16 ліпеня мінулага года Юрыя Гараўскага, паводле яго слоў, выклікалі на першы допыт, які доўжыўся каля 12 гадзін. Затым, у верасні, быў яшчэ адзін. Пасля гэтага пракуратура Швейцарыі распачала крымінальную справу.

Пацярпелымі па справе праходзяць Алена Захаранка, дачка зніклага экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, і Валерыя Красоўская, дачка зніклага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.

На допытах, як вынікае з абвінаваўчага заключэння, Гараўскі распавёў пра падзеі мая і верасня 1999 года, калі зніклі спачатку Захаранка, а потым Красоўскі, а разам з ім экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Віктар Ганчар.

Пракуратура выставіла Гараўскаму абвінавачванне ў неаднаразовым выкраданні людзей. Яна просіць даць былому спецназаўцу год пазбаўлення волі і два гады — умоўна, але на працягу наступных чатырох гадоў ён не павінен парушаць закон.

Калі суд прыйдзе да высновы, што абвінавачаны даў ілжывыя паказанні, яму за гэта таксама пагражае пазбаўленне волі на дзевяць месяцаў або ўмоўны тэрмін. Працэс пройдзе ў адным з кантонаў Швейцарыі.

Чаму Гараўскі просіць зрабіць суд закрытым

Суд можа пачацца ўжо летам або восенню 2022 года, лічыць Юрый Гараўскі. Такога ж меркавання прытрымліваецца і яго адвакат. Гэта будзе першы працэс па справе асобы, якая, магчыма, мае дачыненне да знікнення апазіцыйных беларускіх палітыкаў у 1999 годзе. Дакладная дата суда пакуль невядомая.

Гараўскі настойвае на тым, каб працэс быў закрытым. «Тут (у Швейцарыі) вельмі вялікая беларуская дыяспара. Я не ведаю, чым яна дыхае, хто і куды злівае інфармацыю, за што яны жывуць. Хай лепш будзе закрытым — менш людзей даведаецца (пра яго месцазнаходжанне)», — патлумачыў ён у інтэрв'ю DW.

З-за боязі за сваю бяспеку ён таксама падаў хадайніцтва, каб суд праходзіў не па месцы яго жыхарства, а ў іншым рэгіёне Швейцарыі:

«На працягу чатырох гадоў я стараюся менш кантактаваць і заводзіць знаёмствы. Не ведаю, што будзе заўтра ці праз месяц, таму зводжу камунікацыю да мінімуму. Не хачу нікому ствараць праблемы, не хачу, каб гэтыя праблемы знайшлі мяне. Тут, у Швейцарыі, у асабістым плане ў мяне з'явілася больш свабоды, я маральна і псіхалагічна адпачываю».

Гараўскі распавёў, што знайшоў працу, «жыццё наладжваецца, усё ідзе добра». Паводле яго слоў, адвакат будзе настойваць на ўмоўным тэрміне, аднак асабіста ён гатовы панесці любое пакаранне, якое прызначыць швейцарскі суд.

Якія наступствы абвінаваўчага прысуду Гараўскаму?

Як тлумачыць Алесь Міхалевіч, адвакат і спецыяліст па крымінальным праве ў галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва, падобныя справы не маюць прэюдыцыйнага характару. Гэта значыць, што калі суд прызнае Гараўскага вінаватым, а ўсе яго паказанні — праўдзівымі, то рашэнне па яго справе не нясе аўтаматычнага прызнання віны іншых удзельнікаў падзей, пра якія ён распавядае.

«У прысудзе будзе пазначана, што толькі гэты канкрэтны чалавек — Юрый Гараўскі — з'яўляецца вінаватым. Максімум — яго паказанні з працэсу над ім жа могуць быць выкарыстаныя ў адкрытым справядлівым судовым разглядзе па астатніх удзельніках справы», — удакладняе Міхалевіч.

Паводле яго слоў, у краінах Заходняй Еўропы нячаста праходзяць завочныя суды без прысутнасці абвінавачаных, паколькі такі фармат парушае іх права на абарону. Выключэнні бываюць, але вельмі рэдка: «Але калі паказанні Гараўскага будуць прынятыя судом, яны могуць стаць падставай для ўзбуджэння іншых крымінальных спраў у дачыненні да названых асоб. Такім чынам, Швейцарыя можа паслаць прамы запыт у Беларусь аб аказанні прававой дапамогі і экстрадыцыі гэтых асоб, альбо падаць запыт у інтэрпал і запатрабаваць іх выдачы».

Будучы працэс Алесь Міхалевіч называе «гістарычным». І тлумачыць, чаму: «Доўгі час дыктатары хаваліся за тым, што злачынства было ўчыненае на іх тэрыторыі, і толькі яны мелі права расследаваць абставіны гэтай справы. Тэрытарыяльнасць дазваляла ўтаіць мноства злачынстваў і не давесці іх да суда.

Я лічу, што злачынствы супраць чалавечнасці і датычныя катаванняў могуць быць расследаваныя і ў іншых юрысдыкцыях. Гэта само па сабе правільна, і гэта гістарычныя рэчы», — упэўнены адвакат.

У 2019 годзе экс-баец САХРа Юрый Гараўскі звязаўся з DW і заявіў у інтэрв'ю, што датычны да знікнення палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Па сцвярджэннях Гараўскага, 7 мая 1999 года ён уваходзіў у склад групы, якая па загадзе заснавальніка САХРа, падпалкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі выкрала і забіла экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, а 16 верасня 1999-га — былога кіраўніка ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсмена Анатоля Красоўскага. З кастрычніка 2018 года Юрый Гараўскі жыве ў Швейцарыі, там ён атрымаў прытулак.

Чытайце таксама:

Былы баец САХР Гараўскі: У Беларусі на мяне заведзена крымінальная справа, сямʼю апытвае КДБ

Былы спецназавец: Я ўдзельнічаў у забойстве Захаранкі і Ганчара

«Яны стралялі ў спіну»: дачка Захаранкі сустрэлася з экс-байцом спецназу Юрыем Гараўскім

Каментары

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні6

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

Беларуская прапаганда пабаялася паказаць, што Верамейчыка вывозілі самалётамі «Белавія» і «Аэрафлота»2

На плоце магілёўскага прадпрыемства з'явіўся гістарычны мурал ФОТАФАКТ1

У Варшаве хлопец пагражаў нажом беларусу і ўкраінцы. Яму не спадабалася мова, на якой яны размаўлялі10

«Мне не далі жыцця — увесь час правяралі, трэціравалі». Былы палітвязень расказаў, чаму праз тры гады пасля вызвалення ўсё ж выехаў з Беларусі1

Расійскі блогер сыграў у S.T.A.L.K.E.R.2 і выразаў літару Z на забітым персанажы. Ён жыве ў ЗША7

Лукашэнка даў прытулак суддзі Шміту, які ўцёк з Польшчы2

Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны7

«Атрута для нашых дзяцей». У ЗША разгарнуліся вялізныя спрэчкі пра штучныя фарбавальнікі ў прадуктах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні6

«Ніхто за нас не зробіць нас шчаслівымі». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні

Галоўнае
Усе навіны →