Сёння быў вынесены прысуд Аксане Колб.

Фота «Новы час»
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска агучылі прысуд палітзняволенай галоўнай рэдактарцы газеты «Новы Час» Аксане Колб.
Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў яе вінаватай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і прызначыў 2,5 гады «хіміі». Такі тэрмін ёй прызначылі за ўдзел у адным жнівеньскім маршы ў 2020 годзе.
Аксану затрымалі 20 красавіка. Суд пачаўся 7 чэрвеня.
Мінсктранс падаў пазоў на 5980 рублёў 11 капеек.
Пракурор прасіў пакараць яе 2,5 гадамі «хіміі», столькі і прызначыў суддзя. Колб вызвалілі ў зале суда.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары