Усяго патроху

Тур па Расіі і ўзнагароды ад міліцыі. Што адбываецца ў жыцці праўладных беларускіх зорак?

Выступ спевака Руслана Аляхно на канцэрце да Дня Расіі ў акупаваным Херсоне выклікаў вялікую хвалю абурэння — дастаткова пачытаць негатыўныя каментарыі ў яго ў Інстаграме пад фота і відэа адтуль. Паглядзелі, чым жывуць іншыя праўладныя зоркі і дзе сябе сёння праяўляюць.

Анатоль Ярмоленка завёў уласную старонку ў Інстаграме толькі на пачатку бягучага года: дагэтуль усе асноўныя падзеі з яго творчага жыцця трансляваліся ў агульным акаўнце ансамбля «Сябры».

Анатоль Ярмоленка з дачкой Алесяй. Фота: старонка ў Фэйсбуку артыста.

Збольшага Ярмоленка дзеліцца архіўнымі фотаздымкамі і відэа з творчасці «Сяброў», важнымі для яго сямейнымі падзеямі і дэманструе ўдзел у шоу «Дзве зоркі — бацькі і дзеці» ці ў канцэртах — напрыклад, да Дня Перамогі.

Вікторыя Алешка была адной з тых, хто, як Ярмоленка і шэраг іншых беларускіх спевакоў, запісваў нашумелую песню «Любімую не аддаюць».

Вікторыя Алешка з жонкай Уладзіміра Макея Верай Паляковай-Макей і Аляксандрам Сярэбранікавым

У яе жыцці ўсё досыць стабільна і багемна: прэзентацыя песень на АНТ і іншых дзяржканалах і радыё, юбілейны канцэрт «25 год на сцэне», святы ў Маладзечне і Століне, «Тэлевяршыня» і торты на дзень нараджэння.

Сёстры Груздзевы — заўсёдніцы прадзяржаўных мерапрыемстваў. У стужцы іх Інстаграма — выступы на Дні перамогі, на канцэрце для супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, наведванне прэміі «Тэлевяршыня». Ганарацца сёстры сваім выступам і на перадачы «Што? Дзе? Калі?» на АНТ, у якой хутка возьмуць удзел прапагандысты з гэтага тэлеканала.

Фота: скрыншот з АНТ

Але ёсць у профілі Груздзевых месца і жыццёвым сюжэтам. Так, адна з сясцёр, Аляксандра не хавае радасці пасля наведвання дэльфінарыя і заапарка: «Бачылі белага паўліна. Ён распусціў свой шыкоўны хвост і танчыў! А людзі казалі, што гэта так рэдка адбываецца, што той, хто гэта ўбачыць, яму абавязкова пашанцуе».

Фота: Інстаграм сясцёр Груздзевых

Падобная праграма жыцця і ў спявачкі, удзельніцы Еўрабачання-2013 Алёны Ланской: уганараванне дзяржаўнымі знакамі, канцэрт да Дня перамогі, выступы ў эфіры «Добрай раніцы, Беларусь», вядзенне ранішняга шоу на «РТР-Беларусь».

Фота: Інстаграм Алёны Ланской.

Нечаканым на гэтым фоне глядзіцца ўдзел у цырымоніі ўзнагароджвання прэміі «Шансон года 2022», якая прайшла ў Крамлёўскім палацы ў Маскве. Ланская стала лаўрэаткай конкурсу з песняй «Наша шчасце адно». 

У Аляксандра Саладухі працягваецца тур па Беларусі «Маладыя пацаны». І гэта не канец — пасля ён адправіцца ў новае кола на 120 канцэртаў з 14-м альбомам «Мы жывыя».

Фота: Інстаграм Аляксандра Саладухі.

У сацсетках музыкі ціха і спакойна. Прычыны такога штылю Саладуха сам сфармуляваў у адным з інтэрв’ю:

«Канечне, шмат каментарыяў станоўчых, але паралельна каментарыі ў іншы бок, з пагрозамі, мацюкамі. Тыпу таго, што было ў жніўні 2020 года праз маю пазіцыю пасля прэзідэнцкіх выбараў. Хаця не: тады ўвогуле быў шок. Да 500 пагроз, зняваг прыйшло мне, маёй жонцы, дзецям, унукам. Я нікому не адказаў на хэйт. Усе негатыўныя каментарыі я проста выдаляю, выціраю і з усмешкай іду далей».

Дзейны рэкардсмэн на «Еўрабачанні» ад Беларусі Зміцер Калдун працягвае захопліваць расійскую аўдыторыю. Апошні з яго выступаў адбыўся на фестывалі «Саматлорскія ночы» ў Ніжневартаўску. Фестываль быў прымеркаваны да Дня Расіі. Сцэну з Калдуном падзялілі Хор Турэцкага і гурт «Горад-312».

Фота: тэлеграм-канал Дзмітрыя Калдуна

Гюнэш хваліцца сваімі ўзнагародамі «За садзейнічанне» і «За супрацоўніцтва» ад беларускай міліцыі, віншуе ў стужцы асабістага акаўнта Лукашэнку з днём нараджэння, забаўляе людзей у Тэатры эстрады, выступае на 100-годдзі прадпрыемства «Белдругмет» і збіраецца на «Славянскі базар».

Фота: Інстаграм Гюнэш. Разам з намеснікам міністра ўнутраных спраў Дзмітріем Карзюком.

Дарэчы, хэдлайнеры віцебскага фестывалю ў гэтым годзе — Сяргей Бязрукаў, які ўхваляе вайну ва Украіне і Рыгор Лепс, якія наведваў з канцэртам самаабвешчаную «ДНР».

З беларускіх артыстаў на адкрыццё фестывалю прыедуць Аляксандар Саладуха, Руслан Аляхно, Анатоль Ярмоленка, Ірына Дарафеева, Алёна Ланская, «Сябры», «Песняры», Тэа.

Яшчэ адна з удзельніц відэа «Любімую не аддаюць» Юлія Быкава з гурта AURA (між іншым, адна з Жанчын года Беларусі — 2020, па версіі Беларускага саюза жанчын) у працоўным Інстаграме задаецца звычайна ўсяго адным пытаннем «1-е, 2-е ці 3-е фота?»

Юлія не так даўно, як і Гюнэш, атрымала падзяку ад міліцыі «за патрыятызм».

Юлія Быкава. Фота: Інстаграм спявачкі

Юрый Вашчук, больш вядомы як Тэа, які прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні» з песняй «Cheesecake», цяпер адпачывае ў Турцыі. Да гэтага разам з жонкай Вольгай Рыжыкавай ён адвёў выпускны для школьнікаў у «Мінск-арэне» і адкатаў з ёй жа канцэрты па Беларусі.

Юрый Вашчук з Вольгай Рыжыкавай. Фота: Інстаграм спевака

Спявачка Жанэт піярыць культурна-спартовы фэст «Вытокi. Крок да Алiмпу», які прысвечаны Году гістарычнай памяці і па чарзе праходзіць у шасці гарадах Беларусі: Рэчыцы, Століне, Навагрудку, Горках, Полацку і Капылі. Разам з «Песнярамі» яна таксама адзначылася на мерапрыемстве да Дня Перамогі і ззяла на Мінскім трактарным заводзе.

Жанэт на МТЗ. Фота: Інстаграм спявачкі.

Занятая Жанэт і ў тэатры. У Моладзевым тэатры эстрады 16 чэрвеня адбылася прэм’ера мюзікла-біяграфіі «Гур’янаў» пра старца з праваслаўнай царквы Мікалая Гур'янава. П’есу для тэатра пісала сама мастацкая кіраўніца Уладзіслава Арцюкоўская. Акрамя Жанэт, са спевакоў там задзейнічаная салістка Вялікага тэатра оперы і балета Марта Данусевіч.

Падпісанты могуць сачыць за перасоўваннямі Жанэт на сямейнай «Волзе» 1968 года выпуску. Напярэдадні ж вайны ва Украіне спявачка зладзіла фотасесію з самаварам і абаранкамі, падпісаўшы яго «Расія. Беларусь. Сяброўства. Дзве сястры».

Акрамя вышэй згаданых канцэртаў на дзяржаўных святах, сённяшнія «Песняры» актыўна катаюцца па Расіі. Толькі за май яны наведалі Новую Усмань, Калугу, Белгарад, Тулу, Бранск, Смаленск, Курск і Санкт-Пецярбург.

Фота: Інстаграм «Песняроў»

З адметных падзей у фотасправаздачах гурта — наведванне іх міністрам культуры Анатолем Маркевічам, удзел у здымках шоу «Народны кухар» на АНТ і пераход на летні варыянт касцюмаў.

Чытайце таксама:

Комік Ідрак Мірзалізадэ выклаў фрагмент свайго першага беларускамоўнага стэндапу ВІДЭА

Беларускі дызайнер распавёў, як радыкальна змяніў сябе: зрабіў зубы і нос, павялічыў рост, перасадзіў валасы

Ад Саладухі да Каржа. Што беларускія селебрыці посцяць падчас вайны і як пра яе выказваюцца

Каментары

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку33

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна 3 студзеня перанесці і зрабіць непрацоўным? Вось што адказалі ў Мінпрацы2

Стала вядомай самая частая прычына разводаў у Беларусі. І гэта не здрада19

Дзёрзкія злодзеі абакралі прынца Уільяма і Кейт Мідлтан, пакуль тыя спалі

Праз гвалт, пагрозы і ўгаворы. Як ідэолагі забяспечваюць «народную любоў» да Лукашэнкі сярод медыкаў10

Аляксей Дзікавіцкі датэрмінова пакідае «Белсат»10

Лукашэнка прызнаў, што першапачаткова выбары збіраліся правесці ў лютым3

У Турцыі прапалі дзве беларускія альпіністкі1

«Кахаю цябе, сумую па табе» — напісаў жонцы ў сацсетках. Праз некалькі гадзін забіў яе і двух яе дзяцей4

«Гэта кардынальна мяняе ўвесь расклад у вядзенні баявых дзеянняў». Што Z-блогеры думаюць пра ўдары ATACMS па Расіі?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку33

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку

Галоўнае
Усе навіны →