«От этой куклы лишь несчастья». Як інтэрнэт-тролі працуюць над расколам руху за вызваленне Беларусі
Лукашэнкаўскія і расійскія спецслужбы імкнуцца раз’яднаць беларускія дэмакратычныя сілы і грамадзянскую супольнасць, выкарыстоўваючы як ботаў, так і сваіх агентаў у апазіцыйных асяродках, а таксама маніпулюючы людзьмі. Галоўным аб’ектам атак застаецца Святлана Ціханоўская. Знішчы постаць адзінага лідара — і апазіцыя вернецца ў атамізаваны стан, у якім яна была да 2020 года. «Наша Ніва» прасачыла, як метадычкі троляў змяняюцца разам з тэмнікамі рэсурсаў тыпу «Жоўтых зліваў».
Ціханоўская — гэта публічная персона, і крытыкаваць яе — абсалютна нармальна, як і любых іншых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.
За час няпэўнасці і рэпрэсій пасля апошніх выбараў многія адчуваюць стомленасць, крыўду, незадаволенасць працай дэмсілаў.
Варта адрозніваць лукашэнкаўскіх троляў ад крытыкаў Ціханоўскай з нацыянальна-кансерватыўнага сектара ці з груповак яе палітычных канкурэнтаў, у якіх сваё бачанне сітуацыі і перспектыў.
Але мы заўважылі, што ў сацыяльных сетках і на форумах ёсць людзі — дакладней, нікі — якія набягаюць у абмеркаванні выключна ў трэды і артыкулы пэўнай тэматыкі. І адсачылі выразныя супадзенні рыторыкі і нават лексікі троляў. Выразы, якія выкарыстоўваюць тролі, пачаткова ці паралельна з'яўляюцца на лукашысцкіх каналах тыпу «Жоўтых зліваў».
Выглядае, што агентура спецслужбаў мімікруе пад нацыяналістаў. У той жа час падрыўныя наратывы спрацоўваюць на частку аўдыторыі, на якую скіраваныя, і яна іх падхоплівае. У выніку яны зліваюцца ў адну маніпулятыўную плынь. Лукашысты і Масква спадзяюцца такім чынам з часам павялічваць раскол у апазіцыйных колах.
Вось некаторыя прыёмы і наратывы, якімі карыстаюцца ў дыскрэдытацыі беларускіх дэмакратычных сілаў лукашэнкаўскія спецслужбы — а за імі і людзі, што знаходзяцца пад уплывам лукашэнкаўскай прапаганды. Такія прыёмы выкарыстоўваюцца не толькі супраць Ціханоўскай (яны могуць сустракацца ў адносінах пратэсту і прыхільнікаў перамен агулам), але на яе прыкладзе яны найбольш заўважныя.
«Кагэбэшная шкура. Лубянская агентка»
Мякка кажучы, дзіўна падазраваць у працы на лукашэнкаўскія спецслужбы чалавека, мужа якога асудзілі на 18 гадоў зняволення.
Як і падазраваць у працы на Расію палітыка, якому цалкам давяраюць краіны Захаду і чый офіс базуецца ў Вільні. Тым не менш, гэтыя тэорыі актыўна прасоўваюцца.
«Катлетніца»
Здавалася б, ужо прайшло больш за два гады з таго моманту, як Ціханоўская прыйшла ў публічную палітыку. І гэта былі вельмі канцэнтраваныя два гады. Але тролі дагэтуль імкнуцца прадставіць яе як недалёкага чалавека, хатнюю гаспадыню і кухарку. Такі кантраст з «моцным гаспадарнікам», спецыялістам па сельскай гаспадарцы і лячэнні кавіду.
Пры гэтым тролі выкарыстоўваюць такія словы, як «катлетніца» і «невероятные», у зняважлівым кантэксце.
Каментары ў падобным духу сустракаюцца і ад кансерватыўна-нацыяналістычнай публікі, сярод якіх шмат крытыкаў Ціханоўскай:
Параўнайце гэта з дыскурсам «Жоўтых зліваў»:
«Ціханоўская — гэта мінулае беларускай палітыкі»
Нечакана, але тыя самыя боты, якія кажуць, што Ціханоўская гэта недасведчаны палітык — літаральна тыя ж нікі, — кажуць, што Ціханоўская гэта мінулае беларускай палітыкі, старая адыграная карта.
Ад яе патрабуюць сысці ўбок, адмовіцца ад палітычнай дзейнасці, быццам яна камусьці іншаму перашкаджае займацца палітыкай. Быццам бы варта ёй сысці, і тут жа праявіцца і расквітнее палітычны талент іншых лідараў.
Ціханоўскую абвінавачваюць у наяўнасці нейкай манаполіі на палітычную дзейнасць у дэмакратычным лагеры, хаця яна не лідар «правадырскага тыпу», а хутчэй «сімвалічны лідар».
«Аўтапарк, як у Лукі»
Ціснуць на зайздрасць — класічны прыём.
Абвінавачванне, што Ціханоўская займаецца палітычнай дзейнасцю толькі дзеля таго, каб «зарабіць грошы», адно з галоўных у рэпертуары троляў.
«Она же Сьветка, Піліпчук»
Яшчэ адна рэч, якая аб'ядноўвае рэжымных троляў з некаторымі людзьмі з нацыянальна-кансерватыўнага сектара — выкарыстанне дзявочага прозвішча Ціханоўскай (Піліпчук), а таксама імені — у негатыўным кантэксце.
Параўнаўце з тым, што пішуць лукашысцкія каналы:
Тут яны пішуць «Сьветка» з мяккім знакам — гэтыя людзі з расійскім мысленнем лічаць, што беларусы ўспрымаюць класічны правапіс негатыўна, як і яны самі.
«Мудлая»
Асобная лінія — высмейванне манеры маўлення Ціханоўскай.
Выкарыстоўваюцца і антысеміцкія выказванні, праводзяцца канспіралагічныя паралелі паміж дэфектамі маўлення і нацыянальным паходжаннем.
Перакіданне адказнасці на Ціханоўскую ці саміх пратэстоўцаў за рэпрэсіі і гвалт
Адно з галоўных пасланняў лукашыстаў грамадству: не трэба было пратэставаць, не трэба было патрабаваць свабодных выбараў, не трэба было выкрываць некампетэнтнасць лукашысцкай вярхушкі — не было б рэпрэсій.
Тролі паслядоўна даводзяць, што менавіта Ціханоўская (а не лукашэнкаўцы) адказная за рэпрэсіі і гвалт супраць беларусаў.
Таксама на яе імкнуцца скінуць адказнасць за дзеянні Лукашэнкі, якія прывялі да таго, што Беларусь перастала ўспрымацца светам як незалежная дзяржава, а расійскі ўплыў у краіне вырас.
«Бакі ад'ела»
Акрамя высмейвання дыкцыі і спробаў сыграць на зайздрасці, часта боты пераходзяць на высмейванне знешнасці палітыка.
Параўнайце з устаноўкамі «Жоўтых зліваў»:
Каментары
апалагеты царквы Святой Светы (сКарочана – СС), за ўключэнне мяне ў зал вашай баявой
славы. я очынь пальшчына