Меркаванні99

«Што да выкупу палітвязняў, то ідэя не новая. Так рабіла ФРГ у часы ГДР»

Што да выкупу палітвязняў (сёння ў Цапкалы), то ідэя не новая. Так рабіла ФРГ у часы ГДР. Плацілі спачатку 40 тысяч марак, а пад канец і да ста тысяч за чалавека, піша ў сябе ў фэйсбуку Андрэй Дынько, які да 2021 года быў галоўным рэдактарам часопіса «Наша гісторыя».

Палітзняволеныя журналісткі Дар'я Чульцова і Кацярына Андрэева (справа). Апошняй нядаўна дадалі новы тэрмін, па артыкуле «Здрада дзяржаве»

«Хоць і разумелі, што рэжым проста зарабляе на гэтым. Адных адпускае, а іншых садзіць, — расказвае Андрэй Дынько.

— Усяго так выкупілі 33 755 палітвязняў. Акрамя таго, за выкуп ГДР дазволіла пераехаць на Захад прыкладна 250 тысячам усходніх немцаў. Häftlingsfreikauf — пашукайце на гэтае слова, калі хочаце прачытаць больш.

Але ў немцаў была ФРГ, дзяржава выкупляла ў дзяржавы, а ў нас хто мае столькі грошай і хто можа быць суб’ектам перамоваў?

І іншы аспект, маральна, — вываз вязняў з ГДР у ФРГ быў перавозам у іншую нямецкую дзяржаву. Нямецкую! Дзе яны маглі працаваць на карысць радзімы. А ў нас іншай Беларусі няма.

Яшчэ некалькі цікавых фактаў. Усяго на «выкуп» ФРГ патраціла каля 8 мільярдаў дойчэмарак. Гэта ў пераводзе на цяперашнія грошы, у грубай прыкідцы, мільярдаў 16 даляраў.

ГДР патрэбная была валюта, ФРГ атрымлівала мазгі і рукі, а ўсходнія немцы— веру, што за ім ёсць каму заступіцца ў выпадку чаго, што ў іх ёсць сапраўдная нямецкая дзяржава. Дарэчы, за першых 20 палітвязняў у 1962 годзе ФРГ расплацілася трыма вагонамі калійных угнаенняў.

ГДРаўскія ўлады апраўдвалі такія здзелкі патрэбай «кампенсацыі шкоды», нанесенай дзейнасцю палітвязняў, але насамрэч проста грошы былі трэба. Рыторыка і назвы артыкулаў, дарэчы, у ГДР былі вельмі падобныя. «Здрада дзяржаве» і т.п.

Арганізоўвалі ўсё гэта спачатку пры пасярэдніцтве пратэстанцкай царквы.

І было так, што выкуплялі тых палітвязняў, хто пагаджаўся на вываз у ФРГ.

Як толькі выйшла на яву такая схема выкупу, яе моцна крытыкавалі. Але схема працягвалася дзейнічаць да самага краху ГДР», — піша Андрэй Дынько. І пытае: «А што вы думаеце, гэта вартая ідэя, каб вырваць з турмаў нашых пакутнікаў?»

Выказвайцеся ў нас у каментах, калі ласка.

Каментары9

  • Іван
    25.07.2022
    Лукашэнка бесчалавечны. Як толькі ў яго пачнуць выкупляць палітвязняў, ён пачне садзіць дзясяткамі тысяч, каб на гэтыя грошы ўтрымліваць сваіх эсэсаўцаў.
  • American
    25.07.2022
    Можно выкупать арестованных а можно купить Байрактар... 
  • Валянціна
    25.07.2022
    Колькі палітвязняў можна выкупіць на ганарар аднаго снайпера?

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт1

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца2

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

Лондан доўга лічыўся сталіцай нажавых нападаў. Як гораду ўдалося збіць хвалю гвалту?12

Пасля самых дарагіх лекаў у свеце ў некалькіх дзяцей выявілі выпадкі раку1

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на яго догляд5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт1

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць