Альгерд Бахарэвіч напісаў, што зробяць з яго кнігамі, якія прызналі «экстрэмісцкімі»
У маі раман Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» быў прызнаны «экстрэмісцкім матэрыялам».

«Даведаўся сёньня, што зробяць з канфіскаваным накладам «Сабакаў Эўропы». Кнігі закатаюць у зямлю трактарам.
Memento, quia pulvis es [памятай, што ты прах]. Трактарыст, газу», — напісаў пісьменнік у фэйсбуку.
Дзейства нагадвае тыя, што праводзіліся нацыянал-сацыялістамі ў Германіі і Аўстрыі ў 1930-я гады.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары