Грамадства1212

Журналіст Цыганкоў: Турмы і пакуты не даюць чалавеку нічога. Маці Паўла Севярынца абурылася такімі словамі

Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў апублікаваў вялікі пост у Фэйсбуку. Ён разважае пра тое, што «вайна, няшчасці, пакуты і страты не даюць нам нічога, акрамя пакутаў і стратаў». 

«Мы не гатовыя прызнацца сабе, што штосьці ў нашым жыцці было лішнім, непатрэбным, таму прыдумляем казачку пра «усё было нездарма». Любую трагедыю, страту, зняволенне мы тлумачым тым, што «гэта дало мне новы жыццёвы вопыт», «пасля гэтага я вырас як асоба», «я шмат зразумеў», — піша Цыганкоў. — Тое самае з турмой. 

Віталь Цыганкоў

У гэтай вечнай спрэчцы Шаламава і Салжаніцына большасць не гатовая прыняць бескампрамісную пазіцыю Шаламава — «Убеждён, что лагерь — весь — отрицательная школа, даже час провести в нём нельзя — это час растления. Никому никогда ничего положительного лагерь не дал и не мог дать».

Маральна гэта цяжка прыняць, прызнаць, што ў цябе забралі столькі часу жыцця, таму былы вязень пачынае распавядаць, з якімі добрымі людзьмі пазнаёміўся ў турме, колькі разумных кніжак прачытаў, колькі думак перадумаў. А без турмы ты кніжкі не чытаў, для гэтага абавязкова за краты? 

Мы шукаем нейкі глыбінны сэнс там, дзе яго няма і ніколі не было. У любой паразе і няшчасці мы шукаем надзею і ўрок. Асабліва сёння, калі людзей захапіла масавая псіхалогія «пазітыўчыку». Раптоўная заўчасная смерць прымушае нас казаць штосьці супакойваючае пра «яму там будзе лепей», «Божанька так вырашыў — значыць так і трэба». Бо мы не хочам і не гатовыя прыняць ледзяны дотык бяды, змрочную і пранізлівую несправядлівасць таго, што адбылося.

Турма, страты, хвароба, вайна, нават смерць — на ўсё ў нас гатовыя адгаворкі ў стылі «усё было недарма», «гэта дало мне новы вопыт», «навучыла мяне новаму». Прызнаць праўду, што вайна, няшчасці, пакуты і страты не даюць нам нічога, акрамя пакутаў і стратаў — гэта нам не пад сілу».

Допіс журналіста прыцягнуў увагу чытачоў. Таццяна Севярынец, маці палітыка і палітвязня Паўла Севярынца, абурылася словамі публіцыста. 

«Вы абясцэньваеце тых, хто цяпер у вязніцах. Вы хочаце пахваліцца, што вы лепшы і больш значны, бо не зведалі пакут?.. Гэта што? Ганьба і сорам!» — адказала Таццяна Севярынец. 

Таццяна Севярынец

Цыганкоў патлумачыў, што меў на ўвазе зусім не тое, што ўбачыла спадарыня Севярынец. Але яна заўважыла: калі чытач убачыў у тэксце не тое, што туды ўкладваў аўтар, значыць, журналіст гэты тэкст так напісаў.

«Вам падалося, што вы так прыгожа напісалі допіс, так мудра выканалі сваю ролю хірурга пачуццяў, а тут на табе. Я ваш чытач. І мне не спадабалася, як вы сказалі, я ўспрыняла тое як цынізм», — адказала Таццяна Севярынец.

Каментары12

  • 1
    28.07.2022
    Не нужно чтобы эта тема становилась табу, так что не согласен с Татьяной. Вполне прагматичный взгляд который никого не винит
  • Тварог
    28.07.2022
    «Вы абясцэньваеце тых, хто цяпер у вязніцах. Вы хочаце пахваліцца, што вы лепшы і больш значны, бо не зведалі пакут?.. Гэта што? Ганьба і сорам!» З пададзенага тэкста гэтага не вынікае, зусім.
  • вясковы хабарнік
    28.07.2022
    Цыганкову крыўдна і адначасова зайдрастна, што яго калегі і сябры ужо адседзялі ці ячшэ сядзяць, а ён не. Як не круці, а журналіст нават рэгіянальнага узроўню, але с палітычным турэмным бэкграундам, будзе мець больш вагі, чым Цыганкоў. Гэта ж тычыцца і палітыкаў. Ну а філосаф-зэк такія як Мацкевіч, гэта наогул глыба. Вось паглядзіце, хто з беглых палітыкаў мае непахісны аўтарытэт як у Статкевііча, Севярынца, Тіханоўскага? Ды ніхто. Многія нават пяты іхняй не вартыя.

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба39

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

Смерць, траўма і хрумсткая капуста. Пра што гаварыла Святлана Курс на сустрэчы з беларусамі ў Вільні

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

Іран сцвярджае, што мінімум 51 чалавек загінуў у выніку ўдару па школе 3

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба39

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць