«Як бы Лукашэнка задам ні круціў сваім адседжаным». Беларусам варта зразумець, што незалежнасць азначае вайну, кажа Стралкоў
Былы міністр абароны так званай «ДНР» Ігар Стралкоў-Гіркін, які цяпер крытыкуе расійскія ўлады за нерашучасць і непісьменнасць вайсковых дзеянняў, прагназуе паступовае павелічэнне лініі фронту. Беларусь, паводле яго меркавання, таксама апынецца на лініі фронту, а калі беларусы захочуць сапраўднай незалежнасці ад Расіі, то «будзе як ва Украіне».

«Я думаю, што фронт будзе паступова даўжэць па меры таго, як у «паважаных кіеўскіх партнёраў» будзе нарастаць іх сіла і колькасць войскаў. Паступова фронт ад Харкаўскай вобласці працягнецца да мяжы з Беларуссю. Другі фронт будзе ў нас, верагодна, — Прыднястроўе. Трэці фронт — гэта Беларусь», — сказаў Стралкоў-Гіркін падчас аднаго са стрымаў.
Паводле яго меркавання, Лукашэнка не зможа манеўраваць у гэтым пытанні.
«Як бы Лукашэнка задам ні круціў сваім адседжаным, рана ці позна «партнёры» залезуць і ў Беларусь. А ўжо калі яны пабʼюць, ці прынамсі пацясняць Расійскую Федэрацыю, то тады можна не сумнявацца, што спачатку туды пойдзе батальён імя Каліноўскага», — прадракае Стралкоў-Гіркін.
Ён распавёў, што Дзмітрый Яраш напісаў артыкул пра тое, што Беларусь трэба вызваліць.
«Ён [артыкул] пра тое, што Беларусь дала сваю тэрыторыю Расіі для ўварвання ва Украіну, таму Украіна мае поўнае маральнае права [уступіць у Беларусь]… Так яно і будзе, можна не сумнявацца. Варта рускім прайграць — неадкладна».
Суразмоўца Гіркіна выказаў думку, што беларусам удасца захаваць сваю незалежнасць толькі са зброяй у руках.
«Беларусам варта зразумець простую рэч, што незалежнасць азначае вайну. Вельмі рэдка неяк па-іншаму. Калі яны выбралі незалежнасць ці будуць настойваць на незалежнасці, то ўрэшце, гэта прывядзе да таго, як на Украіне, так ці інакш», — пагражае ён.
Стралкоў цалкам падтрымаў гэта меркаванне.
Многія эксперты мяркуюць, што правальная вайна з Украінай ужо аслабіла і будзе працягваць аслабляць Расію. Масква выйдзе з яе слабейшай і ў палітычным плане, і ў вайсковым плане. Рэфлексіі расійскіх шавіністаў як Стралкоў адлюстроўваюць адчуванне, што Расія вымушаная будзе адступіць.
Стралкоў-Гіркін: Праціўнік абараняецца пісьменна, упарта і валодае становішчам
«Фанерны маршал не скажа, што абгадзіўся, таму заявіў пра нібыта паспяховы першы этап спецаперацыі». Расійскія «ястрабы» сабачацца паміж сабой
-
На магіле Вячкі Станкевіча на помніку — ні слова па-беларуску. Вось пра што гэта кажа наконт эмігрантаў, эміграцыі і «беларускасці ўнукаў»
-
Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды
-
Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?
Цяпер чытаюць
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары