Каментары да артыкула

Берасцейца насмерць закусалі пчолы

  • Pracavita pszczolka Maja
    02.08.2022
    Пры ўкусах восаў, такое бывае здараецца даволі часта, а вось каб пчалінае джала было прычынай летальнага выніку - чую ўпершыню. Тым больш, што ўкусаў не было шмат, усяго некалькі. Падобна, што экалёгія выклікала нейкія зьмены ў бжылак, і яны шалеюць.
    • Яна тады жа род акно п ВУП роду паміж дз ўжо пасля акце ён да оч ям ідзе а вось
      02.08.2022
      Pracavita pszczolka Maja,
      Не факт, што пчолы вінаватыя. Тут можа быць індывідуальная ўспрымальнасць. Прычым яна мяняецца ў аднаго й таго ж чалавека з цягам часу. Па сабе ведаю: ў дзяцінстве жыў у вёсцы і пчолы кусалі амаль штогод, а пухліны былі вялізныя. А зараз мне пад 40, жыву ў горадзе. Той год укусіла пчала, а месца амаль не ўспухла. Прычым нават джала не даставаў, бо адмыслова звярнуўся да пчалавода дзеля апітэрапіі.
  • що робити при укусі бджоли
    02.08.2022
    індывідуальная рэакцыя арганізма. некаму можа і 100 укусаў будзе нармальна, а некаму хопіць і аднаго - анафілактычны шок
  • vik
    03.08.2022
    Трэ было грам 150 водкі "пальнуць". Я ведаю такіх "успрымальных" пчаляроў, у іх яна замест атрапіну. Хоць медыкі і супраць такога падыхода, але яны(пчаляры) дагэтуль жывыя.
    • Жах
      03.08.2022
      vik, гарэлка не дапаможа, наадварот, дадасьць праблемаў. Тут адно з дзьвух, альбо бджылкі шалеюць, або ў людзей імунітэт хістацца пачынае. У абодвух варыянтах адна прычына - зьмены прыродных умоваў існаваньня, і рэакцыя на іх. Памацаць тыя зьмены мы ня можам, але арганізм жывых істотаў на іх рэагуе. Бо ніколі пчаліныя ўкусы не прыводзілі да леталу, калі іх не тысячы, зразумела ж. Бацька некалі з голым торсам (бараніў толькі твар, адмысловай сеткай) ускрываў вульлі, выкурваў пчолаў, мы малыя насілі рамкі, соты, ставілі іх у медагонку, круцілі яе, выцягвалі адно ў аднаго тыя джалы і далей круцілі ды ўдзельнічалі ў працэсе. Мяркую, што й таго пацярпелага чалавека, ахвяру, пчолы джалілі не ў першы раз у жыцьці...
  • Тэкля
    03.08.2022
    Пчолы не закусалі да смерці. Чалавек памёр ад анафілактычнага шоку. Можа хапіць і аднаго ўкуса пчалы, каб наступіў анафілактычны шок і пры адсутнасці тэрміновай дапамогі можа наступіць смерць. Гэта ж не сабакі, якія могуць загрызці да смерці
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць