Грамадства1717

Дырэктар «Мотавела» Мікалай Ладуцька запісаў пакаяннае відэа

Сёння амаль 68-гадовы Аляксандр Лукашэнка, наведваючы завод, моцна пакрытыкаваў ягонае кіраўніцтва і загадаў замяніць дырэктара завода, 63-гадовага Мікалая Ладуцьку, на каго маладзейшага. Бо Ладуцька «ўжо не можа і не хоча», таму «яму знайсці пенсійную пасаду, але таксама хамут на шыю».

Скрыншот з відэа

У беларускай сістэме крыўдзіцца на Лукашэнку сабе даражэй, таму Ладуцька замест гэтага выступіў з пакаяннай прамовай, публічна прыніжаючыся:

«Крытыка кіраўніка дзяржавы — гэта не крытыка, а бацькоўскае слова. А бацькоўскае слова мацнейшае за любую крытыку. Бацьку трэба слухаць і настаўленні бацькі трэба выконваць. Мы рабілі гэта, робім, і будзем рабіць надалей».

Чытайце таксама:

Лукашэнка загадаў памяняць Ладуцьку на мотавелазаводзе, бо той ужо «не можа і не хоча»

Лукашэнку паказалі «беларускі» матацыкл, у якім усё аказалася кітайскім, акрамя зборкі

Каментары17

  • Антось
    15.08.2022
    Халуй i бесхрабетны цярпiла!
  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    15.08.2022
    Смоўж. Які бацька, што ты верзеш? Сірата, свайго бацькі не было?
  • Паляшук
    15.08.2022
    Як сын старой закалкі Ладуцька мусіў у кульмінацыі дастаць рэмень, спусціць нагавіцы і запрасіць бацьку павучыць яго жыццю. Паказушны сорам залічаны. Далей пераход на новую сінекуру = дырэктарскі заробак+ пенсія, абслугоўванне ў лечкамісіі. Такі хамут, што усім хамутам хамут.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць