Грамадства11

Кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы: Беларускія памежнікі з помсты пашкоджваюць агароджу

Беларускія памежнікі працягваюць пашкоджваць фізічную агароджу на мяжы з Літвой, сказаў кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы (САДМ) Рустам Любаеў, паведамляе Delfi.lt.

«Мы можам сказаць, што фізічны бар'ер пашкоджваюць наўмысна. Беларускія памежнікі робяць гэта з помсты, робяць гэта дэманстратыўна нават там, дзе гэта фіксуюць нашы сістэмы. Аднак большая частка пашкоджанняў фіксуецца там, дзе сістэм назірання няма», — сказаў журналістам кіраўнік САДМ.

Любаеў заўважыў, што злавіць шкоднікаў складана, паколькі пасля нанясення шкоды яны адразу сыходзяць і да прыезду памежнікаў на месцы іх не знайсці. А беларускія структуры на такія дзеянні не рэагуюць нават пасля таго, як літоўскія памежнікі паведамляюць ім пра гэта.

«Калі бачаць, што едзе наш патруль, шкодніцкія дзеянні спыняюцца. Тады беларускія памежнікі або мігранты адразу сыходзяць у глыб беларускай тэрыторыі. Мы фіксавалі выпадкі нанясення шкоды беларускімі памежнікамі, нават перадалі афіцыйнае паведамленне ў сувязі з гэтым. Адказу нейкага не было, альбо адказваюць, што такі выпадак устанавіць не ўдалося», — сказаў Любаеў.

Па словах міністра ўнутраных спраў, відавочна, што гібрыдная атака супраць Літвы працягваецца. «Беларускія памежнікі з намі не супрацоўнічаюць, супраць нас арганізаваная гібрыдная атака», — сказала Агне Білатайце.

Калі б яны былі затрыманыя, у дачыненні да іх ужылі б санкцыі. «Фізічны бар'ер стаіць на літоўскай тэрыторыі. Такога чалавека затрымалі б і прымянілі б у дачыненні да яго санкцыі за парушэнне дзяржмяжы і за псаванне маёмасці», — заўважыў Любаеў.

Каментары1

  • Род дзейнасьці
    19.08.2022
    А помсцяць за што? О_о

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць