Свет11

Памерла Тэкля Юневіч — найстарэйшы чалавек нашага рэгіёна за ўсю гісторыю

Тэкля Юневіч пражыла 116 гадоў і 70 дзён. Яна нарадзілася на тэрыторыі ўкраінскай Галіччыны (сяло Крупскае цяперашняй Львоўскай вобласці), калі тая яшчэ ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгерскай імперыі, жыла ў тым рэгіёне да канца Другой сусветнай вайны, а ў 1945 годзе выехала разам з сотнямі тысяч іншых этнічных палякаў з ужо СССР у сацыялістычную Польшчу. 

113-гадовая Тэкля Юневіч з прэм'ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім 2 жніўня 2019 года. Фота: Вікіпедыя 

На вачах народжанай 10 чэрвеня 1906 года Тэклі Юневіч прайшлі абедзве сусветныя вайны, Польшча набывала і траціла незалежнасць, набываў моц і занепадаў камунізм, развальвалася савецкая імперыя і «ўставала з каленяў» Расія, развязваючы новую вайну з пагрозай перарастання ў Трэцюю сусветную. А гэта жанчына ўсё жыла.

У апошнія чатыры месяцы жыцця старэйшай за Тэклю Юневіч ва ўсім свеце была толькі францужанка Люсіль Рандон, народжаная 11 лютага 1904 года. А ўвогуле сярод тых, чый узрост абсалютна дакладна верыфікаваны на падставе арыгінальных дакументаў, яна была 21-я за ўсю гісторыю. Гэта абсалютны рэкорд доўгажыхарства сярод палякаў і тых, хто быў народжаны на тэрыторыі сучаснай Украіны. 

Усё пасляваеннае жыццё Тэкля Юневіч жыла ў горадзе Глівіцэ (той самы сумна вядомы калісьці нямецкі Гляйвіц, з правакацыйнай інсцэніроўкі ў якім пачалася Другая сусветная вайна) у Верхняй Сілезіі. Гэта былі тыя самыя «вернутыя землі», якія Польшча здабыла пасля вайны ад пераможанай Германіі як кампенсацыю за страчаныя тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны на ўсходзе. Яны і засяляліся ў асноўным вымушанымі перасяленцамі з гэтых земляў. У Глівіцах Юневіч і памерла.

Каментары1

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    20.08.2022
    Памерла Тэкля Юневіч — найстарэйшы чалавек нашага рэгіёна за ўсю гісторыю


    Вы там, пэўна, з дубу рухнулі -- пісаць: "за ўсю гісторыю".  .... 

    Газета “Słowo”, Nr. 311 за 1938 год паведамляе:“120-гадовы выбаршчык у Глыбокім.Вільня. З Глыбокага паведамляюць, што ў дзень галасавання прыбылі на ўчастак да выбарчай камісіі ў Глыбокім з мэтай аддання сваіх галасоў двое найстарэйшых жыхароў Дзісненскага павету: 120-гадовы Францішак Зарэмба і 115-гадовы – Мікалай Шарабайка”. Пасля гэтых выбараў жыхар Глыбокага і паўстанец 1863 года Францішак Зарэмба пражыў яшчэ 2 гады, то бок 122 гады і памёр, як бальшавікі прыйшлі...

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў6

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў6

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць