Здароўе22

Гэты пабочны эфект узнікае, калі піць занадта шмат піва. Ён вельмі небяспечны

Занадта вялікія порцыі піва могуць прывесці да малавядомага, але небяспечнага стану. Патаманія — так яго называюць — упершыню была зафіксаваная ў 1972 годзе, і яна можа з'яўляцца непасрэднай пагрозай жыццю.

Фота: pixabay.com

Для нашага здароўя вельмі важна, каб у арганізме захоўваўся баланс электралітаў. Гэта рэчывы, якія пераносяць электрычны зарад, калі яны раствораныя ў вадкасці. Электраліты ў крыві — натрый, хларыд калію і бікарбанат — дапамагаюць рэгуляваць функцыі нерваў і мускулаў, падтрымліваць кіслотна-шчолачны баланс у арганізме, а таксама адказваюць за правядзенне электрычных імпульсаў, піша onet.pl.

Падчас патаманіі ў крыві зніжаецца канцэнтрацыя важных элементаў, галоўным чынам натрыю. Гэта адбываецца, калі мы ўжываем шмат вадкасці, у якой мала электралітаў. Напрыклад, такое адбываецца, калі піць занадта шмат вады, але ў 1970-я вучоныя высветлілі, што такі ж эфект будзе ад піцця вялікай колькасці піва.

Калі апусташыць паўлітровы келіх з півам, гэта наўрад ці выклікае патаманію, але некалькі літраў піва за кароткі час ужо могуць прывесці да праблем. Гаворка ідзе пра 3-4 літры піва кожны дзень на працягу некалькіх дзён. Меншыя дозы, хаця і не выклікаюць бачных разладаў, могуць выклікаць зніжэнне электралітаў, бачнае па клінічных аналізах.

Калі патаманія звязаная з ужываннем алкаголю, яе лёгка пераблытаць з ап’яненнем. У такім выпадку ў чалавека будзе балець і кружыцца галава, у яго пачнуцца праблемы з маўленнем і каардынацыяй рухаў. Алкагольная інтаксікацыя пройдзе, калі чалавек перастане піць, патаманія ж не пройдзе без дапамогі медыка. Доктар, напэўна, прапіша прыём натрыю, але лепш не піць натрый без кансультацыі з медыкам, бо можна памыліцца з дазіроўкай.

Колькі ж можна піць піва? Калі вы выпіваеце рэдка, варта не перавышаць дозу ў тры паўлітровыя бутэлькі піва. Калі ж вы п’яце больш часта, ваш максімум — дзве паўлітровыя бутэлькі ў дзень. Пры гэтым размова не пра штодзённае спажыванне — рабіце хаця б двухдзённыя перапынкі.

Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу

Даследаванне: мужчынам да 40 гадоў нельга піць больш за чарку (не келіх!) піва ў дзень

Злоўжываеце алкаголем? Ваша скура гэта пакажа

Каментары2

  • Стаксель
    01.09.2022
    Во, а колькі тыдняў таму тут казалі, што піва чаркамі піць трэба, і вось вам зігзаг... Карацей, покі кансэнсус ня знойдзены, піце, покі п'ецца.
  • Максим Дизайнер
    01.09.2022
    Это про нормальное пиво в статье, как на картинке. А от колхозной пивной лидской жижи эффектов гораздо больше. От диареи и рези в желудке, до головной боли, звездочках в глазах и пены из носа.

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць