Грамадства11

Сцяпана Латыпава на два гады пераводзяць на турэмны рэжым

У судзе Івацэвіцкага раёна 15 верасня адбыўся суд па замене палітвязню Сцяпану Латыпаву пакарання на больш жорсткае. Вядома, што адміністрацыя калоніі патрабавала, каб Сцяпана перавялі ў турму на тры гады, але суддзя Аляксандр Кірыловіч пастанавіў перавесці яго на турэмны рэжым тэрмінам на два гады. Хутка палітвязня этапуюць у турму, піша «Вясна».

На пасяджэнні, акрамя суддзі, пракуроркі і супрацоўніка папраўчай калоніі, прысутнічаў і прадстаўнік Івацэвіцкага райвыканкама ў якасці назіральніка. Пры гэтым суд заслухоўваў ягонае меркаванне па кожным пытанні. Сцяпан адразу хадайнічаў, каб на працэсе ў якасці сведак выступілі начальнік прамысловай зоны і намеснік начальніка калоніі Свірыд, але суд адмовіў.

Нядаўна стала вядома, што Латыпаў у ліпені на знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі папраўчай калоніі № 22 глытаў лязо і рэзаў вену на руцэ. За гэта ён атрымаў 17 сутак у штрафным ізалятары.

Сцяпан Латыпаў асуджаны лукашэнкаўскім судом да 8,5 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Сцяпан Латыпаў: Пра чалавека проста паступова забываюць, нібы хаваючы жыўцом

Каментары1

  • Печально и абсурдно
    15.09.2022
    Уважение Степану. Не в упрёк, а в назидание и повод задуматься. Снова, где же была эта смелость и непокорность на воле? Почему бы вместо того, чтобы подставлять себя не кинуть пару коктейлей Молотова в местную администрацию? Уже давно понимающим людям было понятно, что мирным путём эта власть не поменяется. Протест на коленях против оккупантов всегда вел и ведёт в одном направлении - на каторгу. Это ужасно, но это реальность. Вероятно, эти люди ошиблись в методах борьбы, и их можно и нужно понять. Но нужно именно понять и осознать это, чтобы потом снова не видеть людей, которые маршами и сердечками пытаются поменять эту хунту. Здесь путь только в полк Калиновского или его побратимы

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод20

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць