З журфака БДУ сышла дэкан — яна адлічвала студэнтаў пасля сутак
Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Самусевіч працавала на пасадзе дэкана з 3 ліпеня 2018 года.

Пра яе звальненне стала вядома з сайта факультэта.
З 2014-га па 2017-ы Самусевіч выконвала абавязкі загадчыка кафедры перыядычнага друку на журфаку.
У 2020 годзе і пасля яго праславілася рэпрэсіямі ў дачыненні да студэнтаў, якія выходзілі на акцыі пратэстаў, былі затрыманыя і адбывалі суткі.
Самусевіч прымушала студэнтаў пісаць тлумачальныя, выносіла дысцыплінарныя спагнанні, адлічвала з факультэта.
Выказвалася яна і аб сітуацыі ў краіне.
«У нас па-сапраўднаму моцная ўлада, на чале якой знаходзіцца выдатны лідар. Гэта адзначаюць і ў іншых краінах. Тым не менш сам прэзідэнт не аднойчы казаў пра тое, што бываюць розныя акалічнасці. Вельмі важна прадугледзець і папярэдзіць іх, каб наша дзяржава не паўтарыла сумны досвед тых краін, дзе мелі месца так званыя каляровыя рэвалюцыі», — казала яна ў інтэрв'ю аднаму з дзяржаўных СМІ.
Многія выкладчыкі факультэта журналістыкі трапілі на суткі.
У зняволенні пабывала дацэнт кафедры тэлебачання і радыёвяшчання журфака Ганна Курэйчык.
Такі ж лёс напаткаў яе калегу Ксенію Мартуль.
Дацэнта Аляксандра Дуброўскага, які працаваў на кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання, звольнілі, абвінаваціўшы ў парушэнні карпаратыўнай этыкі. Як парушэнне этыкі кіраўніцтва інтэрпрэтавала подпіс выкладчыка пад калектыўным зваротам супраць фальсіфікацый, гвалту і беззаконня. І гэта толькі выпадкі, вядомыя сродкам масавай інфармацыі.
Пачынаючы з 2020-га з факультэта журналістыкі БДУ пайшлі «па згодзе бакоў» многія выкладчыкі. Не ўсе з іх рабілі гэта публічна, каб мінімізаваць небяспеку.
Чытайце таксама:
Найлепшай выпускніцай журфака прызналі дачку палкоўніка КДБ
Памятаеце выкладчыцу БДУ, якая апраўдвалася за адпачынак у Еўропе? Яна падзялілася ўражаннямі: Там стаміліся ад непрыгожых амерыканцаў
«Хацелі даць заяўку на чалавека, але ён не прайшоў ідэалагічную праверку». Студэнты журфака расказалі, куды іх збіраюцца размяркоўваць
-
Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення
-
Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары