Грамадства1313

«Казаў, што ў яго маці ў закладніках і мы нічога не разумеем». Былая рэдактарка ЧКБ пра сітуацыю з агентам у камандзе 

Чорная кніга Беларусі — ініцыятыва па апублічванні даных тых, хто датычны да рэпрэсій. Дзевяць месяцаў там працаваў губазікавец — у нейкі час яму нават даверылі кіраваць ініцыятывай. Але што было пасля выкрыцця агента?

Супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко быў укарэнены ў «Чорную кнігу Беларусі»

У верасні 2020 года новаствораная «Чорная кніга Беларусі» збірала людзей ў каманду, для пошуку і праверкі асабістых звестак сілавікоў. Адным з новых супрацоўнікаў стаў Артур — яго твар пры прыёме ў каманду ніхто не бачыў, не ведалі і сапраўднае прозвішча.

Ён стаў адказваць за бяспеку — правяраць файлы, якія прыходзяць, прабіваць людзей па базах. 

Былая рэдактарка ЧКБ Яніна Сазановіч кажа, што ў яе ўзніклі пытанні да новага супрацоўніка ў самым пачатку яго працы. 

«Асабліва, калі затрымалі першых людзей, якія былі інфарматарамі. Тады падазрэнні ўзніклі ў яшчэ аднаго супрацоўніка, мы пачалі размаўляць пра гэта і спрабавалі разабрацца, як так здарылася. Але ніхто з нас не прымаў рашэнне, каго браць на працу і каго звальняць, мы не адказвалі за гэта. Мы не маглі прыняць такое рашэнне ў дачыненні да Артура», — кажа яна. 

Кіраўніцтву Яніна і яшчэ некалькі чалавек расказвалі пра падазрэнні ў дачыненні да Артура, але, па словах дзяўчыны, ніякай рэакцыі ад іх на гэта не было.

«Данііл Багдановіч [адзін з каардынатараў ЧКБ на той момант] тлумачыў тады, што ён верыфікаваў Артура па тым, што той зліў 200 імёнаў амапаўцаў і вывез з Беларусі некалькі дзяўчат».

Падазрэнні ўзмацніліся на пачатку мінулага года.

«У прыватным чаце актывістаў у сакавіку 2022-га, пасля таго, як усё выявілася (а ведалі мы, што Артур супрацоўнік ГУБАЗ, ужо ў маі 2021-га), Данііл пісаў, што ў Артура цяжарная жонка, ён яму пра гэта сам расказваў. Тады я ў сацсетках зайшла на старонку Артура Гайко, а там быў фотаздымак з цяжарнай жонкай. І гэта было яшчэ адным пацверджаннем». 

Наколькі вядома, цяпер Багдановіч у ЧКБ не працуе. 

Дзіўна, што пасля выкрыцця агента хлопец працягваў з ім камунікаваць.

Як супрацоўнік ГУБАЗіКа наогул узначаліў ЧКБ? 

«На той момант Данііл стаміўся ад працы і пайшоў у адпачынак. Сказаў, што Артур будзе замест яго. Вось і ўсё, — тлумачыць Яніна. 

— Як увогуле з'явіўся Артур? Першапачаткова ён напісаў у бот ЧКБ. Пасля таго, як Артур быў дададзены ў каманду, ён ведаў, як з кім трэба размаўляць, каб чальцы бачылі ў ім свайго сябра. І пастаянна казаў, які Даніла класны і як шмат усяго робіць». 

Па словах Яніны, цяпер Багдановіч кажа, што яго памылкі тут няма.

«Калі ўсё ўскрылася, Артур напісаў Даніілу, што ў яго маці знаходзіцца ў закладніках і што той нічога не разумее. Такім чынам ён спрабаваў паўплываць на яго. Нікому з нас Артур пра гэта не расказваў, а толькі асабіста Даніілу», — дзеліцца яна. 

«У цэлым у гэтай гісторыі было шмат людзей, ёсць сведкі таго, што адбывалася. Але пакуль яны хочуць застацца ананімнымі». 

Сама Яніна Сазановіч сышла з ЧКБ у канцы жніўня-пачатку верасня 2021-га з-за «нездаровай сітуацыі ў ініцыятыве, у тым ліку з-за паводзін Данііла Багдановіча». 

«Наша Ніва» таксама звярнулася да Багдановіча, але ён не стаў каментаваць сітуацыю.

Хлопец дагэтуль працуе ў агенцтве «Інфапоінт». 

«Ён з'яўляецца супрацоўнікам, выконвае свае акрэсленыя функцыі, засвоіў урокі, — кажа кіраўніца «Інфапоінта» Саша Раманава. — Кіруюць арганізацыяй іншыя людзі. Унутраныя працэсы не выдаюцца па зразумелых прычынах.

Звольніць з незарэгістраванай установы — увогуле цяжка ўявіць, як гэта можна зрабіць. Той «Інфапоінт», які працуе цяпер, склаўся пазней. Але, канешне, Данііл бяспекай не займаецца. Інфармацыя пра тое, што нейкі Артур меў дачыненне да «Інфапоінта» не адпавядае рэчаіснасці. Ён займаўся менавіта ЧКБ.

«Цяпер «Інфапоінтам», як агенцтвам, так і нетворкам, кіруюць зусім іншыя людзі, якія пра гэтую гісторыю толькі здалёк чулі і ні з якой агентурай і блізка не перасякаліся. 

Сама сітуацыя сорамная для кампаніі, і мы робім усё, каб яна не паўтарылася», — адказала Саша Раманава.

Чытайце таксама: 

Губазікавец дзевяць месяцаў быў у камандзе Чорнай кнігі Беларусі. І ўрэшце ўзначаліў яе

На спявачку Мэрыем Герасіменка завялі крыміналку па «народным» артыкуле. Яе прызналі палітзняволенай

Экс-дырэктара Барысаўскага завода агрэгатаў абвінавачваюць у хабарніцтве, крадзяжы і службовай падробцы

Каментары13

  • Нічога
    05.10.2022
    Бясконцае пустаслоўе, ніхто не адказвае ні за што, людзей падставілі, суцэльны змрок... У іншых ініцыятывах, думаю, такая жа безадказнасць. Страшна ў нэт заходзіць, навокала падставы.
  • Нічога
    05.10.2022
    А гэтага "героя" патрэбна абавязкова знайсці.
  • Соктао
    05.10.2022
    Детский сад, фотки не удасужились запросить...
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Беларусі мароз — чыноўнікі дасталі свае шапкі ШМАТ ФОТА18

У Беларусі мароз — чыноўнікі дасталі свае шапкі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У гэтым слове амаль усе робяць памылку. Запомніце, як правільна8

У камандзе Трампа выступаюць за ад'езд Зяленскага ў Францыю — New York Post31

Мужчына распыліў пярцовы балончык у аўтамабіль сямейнай пары1

Памерла вядомая ў 1990-х прапагандыстка Ніна Чайка8

Стала вядома, хто ўзначаліў мінскі АМАП замест Балабы. Гэта скандальны герой тэлефонных зліваў11

У Беларусі і полюс холаду змясціўся, і тэмпературны антырэкорд не быў перабіты1

У Мінску судзяць журналіста Ігара Ільяша — мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай1

Дзяржсакратар ЗША заявіў, што Трамп «вельмі засмучаны праз Зяленскага»14

«Рэжым павінен вызваліць усіх палітвязняў і спыніць іх пераслед». АПК зрабіў заяву па санкцыях і вызваленні палітвязняў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі мароз — чыноўнікі дасталі свае шапкі ШМАТ ФОТА18

У Беларусі мароз — чыноўнікі дасталі свае шапкі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць