Навука і тэхналогіі11

Астрафізік: Калі вы думаеце, што мы жывём у асаблівыя часы, вы памыляецеся

З кожным годам расце лік апублікаваных навуковых даследаванняў. Гэта змушае нас думаць, што мы жывём у асаблівы час, але папулярызатар навукі Нейл дэГрас Тайсан пэўны, што гэта няпраўда, піша «Папулярная механіка».

Фота: NASA Goddard Space/flickr.com

Тайсан вывучыў колькасць навуковых даследванняў па астрафізіцы за сто гадоў і адкрыў, што іх лік падвойваецца раз на нейкі адрэзак часу. Рост ведаў працягваецца, прыводзячы да дзівосных дасягненняў у навуцы і тэхніцы, і гэта змушае нас адчуваць, што мы жывём у асаблівыя часы. Але насамрэч нічога ўнікальнага ў гэтым усплёску няма, кажа Тайсан.

Так шмат даследаванняў

Даследаванні Тайсана пачаліся ў 1995 годзе ў Прынстанскім універсітэце. Там ён вывучаў час падваення навуковых даследаванняў, апублікаваных з 1895 па 1995 год у «Астрафізічным часопісе» — навуковым часопісе, які асвятляе дасягненні ў галіне астрафізікі і астраноміі. Тайсан выявіў, што ў любы 15-гадовы перыяд у часопісе публікавалася больш даследаванняў, чым за ўсю гісторыю часопіса, што азначае экспанентны рост тэмпаў публікацыі (экспанентны рост значыць, што хуткасць росту становіцца ўсё большай прапарцыйна росту агульнай колькасці). Ён выявіў, што гэты паказчык быў прыкладна аднолькавым ва ўсіх галінах навукі.

Людзі запраграмаваныя на лінейнае мысленне, але веды растуць экспанентна. Як гэта разумець?

Да прыкладу, з патэнтамі ў ЗША: паміж 2010 і 2020 гадамі колькасць выдадзеных патэнтаў перавысіла колькасць патэнтаў, выдадзеных паміж 1960 і 2000 гадамі.

Тайсан піша ў сваёй новай кнізе «Зорны Веснік: Касмічныя перспектывы цывілізацыі», што «пры наяўнасці сістэмаў распаўсюджвання ведаў, такіх як навуковыя канферэнцыі і рэцэнзаваныя часопісы кожнае наступнае пакаленне можа выкарыстоўваць адкрыцці папярэдняга пакалення ў якасці новых зыходных пунктаў». Тэорыя адноснасці Эйнштэйна дазволіла, напрыклад, адкрыць GPS-навігацыю. Калі б Эйнштэйн не паставіў пад сумнеў склад нашага сусвету, мы б да гэтага часу карысталіся папяровымі картамі, каб дабрацца з пункта А ў пункт Б замест таго, каб скарыстацца паслугамі Uber.

«Публікуйся або памры»

Але ёсць і іншая рэч. Тайсан кажа, што даўняя традыцыя публікацыі навуковых даследаванняў значыць вельмі шмат для прасоўвання па навуковай кар'ернай лесвіцы. Аспіранты мусяць публікаваць шмат даследаванняў, каб спадабацца працадаўцам. У сталых навукоўцаў, якія публікуюць новыя даследаванні, кожная новая праца павінна быць такая ж добрая, як і папярэдняя, каб трымацца на ўзроўні.

У кожнай з гэтых сітуацый навукоўцы вымушаныя публікавацца, каб дамагчыся поспеху ў сваёй кар'еры, або «загінуць», не маючы дастатковай колькасці апублікаваных працаў, каб вылучацца сярод іншых.

Адным з найбольш згубных наступстваў культуры «публікуйся або памры» з'яўляецца тое, што некаторыя называюць «нарэзкай салямі». Даследчыкі наўмысна разбіваюць свае даследаванні на некалькі публікацыяў, а не на ўвесь эксперымент з усімі высновамі. Гэта выклікае цэлы шэраг праблем, такіх як нежаданне чытача давяраць вашаму даследаванню, што прыводзіць да з'яўлення размытых публікацыяў з меншым уплывам.

Гэта патэнцыйна можа парушыць цэласнасць навуковых даследаванняў, уключаючы ціск бюджэту і прадузятасць публікацый. З іншага боку, павялічваецца колькасць сумесных работ паміж даследчыкамі, ствараючы шырокую сетку навукоўцаў, якія могуць працаваць разам для атрымання адказаў і вывучэння новых пытанняў.

Чытайце яшчэ:

Чалавецтва ўпершыню паспрабавала змяніць траекторыю астэроіда. Вось што вядома пра місію DART

Ці можна лічыць створаныя штучным інтэлектам карціны мастацтвам? Вось некалькі аргументаў

Каментары1

  • мам
    08.10.2022
    "але папулярызатар навукі Нейл дэГрас Тайсан пэўны"

    якое гэты папулярызатар навукі мае дачыненне да навукі?

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць