Меркаванні66

Лявон Вольскі: І дзе цяпер тыя, хто казаў, што які б ні быў Лукашэнка, але ён гарант нашага суверэнітэту?

Беларускі спявак і музыка Лявон Вольскі пасля ўчорашніх выказванняў Аляксандра Лукашэнкі выказаўся пра тых, хто дагэтуль лічыць апошняга меншым злом.

Учора Лукашэнка паведаміў аб разгортванні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў з Расіяй «у сувязі з абвастрэннем на заходніх межах Саюзнай дзяржавы».

«І дзе цяпер тыя, хто казаў, што «які б ні быў Лукашэнка, але ён гарант нашага суверэнітэту і ўмее круціцца паміж Захадам і Усходам»? Дзе яны? Ці яны суцяшаюцца пахабнымі словамі: «Каб неверагодныя не распачалі усё вось гэта ў 2020-м, то ўсё было б нармальна»?» — напісаў Лявон Вольскі ў Facebook.

«Наша Ніва» пагутарыла з музыкам паводле яго публікацыі. Лявон тлумачыць сваю думку:

«Мы цалкам знаходзімся ў залежнасці ад усходняга суседа — не адзін год і не адно дзесяцігоддзе. І гэтая залежнасць вельмі небяспечная, паколькі сам сусед — страшна небяспечны.

Мы ведаем, што ўсё ішло да гэтага, што наша кіраўніцтва, на мой погляд, усё жыццё марыла быць кіраўніцтвам гэтага самага суседа. Таму былі ўсе гэтыя папулісцкія захады, разлічаныя таксама на Расію».

Паводле Лявона Вольскага, адсутнасць мяжы паміж краінамі, максімальна спрыяльныя для гандлю ўмовы (чаго не скажаш пра Захад) давала ўсведамленне, што «такі «гарант» ніякіх гарантый не дасць».

«А тут пачынаюцца нейкія канспіралагічныя тэорыі пра тое, што «вось каб прыйшлі іншыя людзі, то было б яшчэ горай». Але ж яны не прыйшлі, таму недарэчна пра гэта разважаць. І яшчэ падымаюцца больш канспіралагічныя тэорыі, што ўсё гэта было адпачатку спланавана Масквой, у тым ліку і 2020 год. Тым болей, што такое пішуць людзі з пэўнага кола, і я нават здзівіўся, што ў нас ёсць такая «секта».

Вольскі адзначае, што перад выбарамі 2020 года былі такія галасы, якія вырашылі галасаваць за Лукашэнку, таму што ён, маўляў, адзіны гарант незалежнасці, а ўсё астатняе — «рука Масквы».

«Хаця чамусьці на выбарах у 2010-м «рукой Масквы» палічылі Уладзіміра Някляева».

Таксама ў публікацыі Лявона Вольскага прагучала тэза пра тых, хто вінаваціць пратэст у сучасных праблемах Беларусі. Сапраўды ж, некаторыя людзі бесклапотна жылі па-за палітыкай, атрымлівалі візы і спакойна куплялі крэмы Nivea. Да 2020 году у іх усё было добра.

«Дык гэтыя людзі і прывялі да такой сітуацыі. Тыя, хто ездзіў за мяжу, купляў крэмы Nivea, ці купляў нешта за мяжой, а пасля перапрадаваў у Беларусі. Тыя, якім здавалася, што яны па-за палітыкай і ўсё нармальна».

Паводле музыкі, гэтыя людзі за шмат гадоў узгадавалі такога Лукашэнку, якога мы маем, бо пагаджаліся і мірыліся з гэтай сітуацыяй і будавалі свае дамы і кватэры.

«Потым частка з іх абудзілася, паглядзела на ўсё гэта і паспрабавала змяніць, але вынік вы ведаеце».

Каментары6

  • Lićvin
    11.10.2022
    Volsky як быў харызматычным такім і застаўся)) мая пашана.
    Але справа ў іншым, мы маем тое што маем (ня трэба выдумляць).
    І як асобу нельга аддзяліць ад грамадства, так і асобу нельга аддзяліць ад супольнасьці (хіба толькі за крымінальны ўчынак).
    І покуль ня будзе агульнана пакаяньня (сп. Volskaha гэта дакладна ня тычыцца) нашага грамадства - што мы прывялі і далі неабмежаваную ўладу - калабарантам,
    якія прыкрыліся псеўдапатрыятызмам, выхаду ня будзе.
  • Отож!
    11.10.2022
    Где-то в Варшаве после этих слов открылся склеп, упали кольцами бинты и скрипучая мумия поскакала на еврорадио, чтобы заклеймить Лявона Вольскага в том, что он тоже «рука крэмля, агент кгб».
  • Нуль
    11.10.2022
    Это он про Позняка? Да он все там же! В США! Гамбургеры лопает и умничает по поводу и без!

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій. У Свята-Духаў сабор выстраілася вялізная чарга10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць