Грамадства55

Дэпутаты дазволілі КДБ не выпускаць беларусаў за мяжу

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні законаў». 

Цяпер КДБ зможа абмежаваць беларусам выезд з краіны на паўгода, калі ён «супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». 

Таксама выезд будзе забаронены і тым, у дачыненні да каго вядзецца адміністрацыйны працэс, а рашэнне судом пакуль не прынятае. Сюды адносяцца артыкулы КаАП пра непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў, парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Часта па іх (фармальна) утрымліваюць менавіта за палітыку.

Усе прызыўнікі, а таксама грамадзяне ва ўзросце да 27 гадоў, залічаныя ў запас па стане здароўя без праходжання тэрміновай ваеннай службы або службы ў рэзерве, змогуць выязджаць на ПМЖ за межы краіны са згоды ваенкамата.

Супрацоўнікам сілавых ведамстваў, уключаючы грамадзянскі персанал, можна будзе выехаць за межы Беларусі толькі па ўзгадненні з кіраўніцтвам, якое можа накласці забарону «ў мэтах гарантавання інтарэсаў нацыянальнай бяспекі да спынення абставін, якія перашкаджаюць выезду». Калі ў такіх асоб ёсць біяметрычны пашпарт, на час службы яго прыйдзецца здаць у аддзел кадраў.

Парадак выезду дзяржслужачых з Беларусі будзе вызначаць урад.

Беларусы, якія пастаянна пражываюць за мяжой, абавязаныя стаць там на пастаянны консульскі ўлік.

Каментары5

  • Облажались
    12.10.2022
    Всё по Оруэлу, скотный двор
    заканчивает оформляться в
    девятимиллионный концлагерь.
    Зато все при делах, кто в погонах и при погонах - пытают, грабят, избивают, насилуют, сажают и сторожат, остальные - либо их жертвы, либо обслуживают и содержат погонников.
    Выходит, что эксперимент по замене инженера, врача, учителя на бывших ментов и гбэшников и их родню провалился ?
    Чё, учить некому, лечить некому, чинить некому, а значит и содержать ораву лукашенки стало некому ???
  • Ціхон
    12.10.2022
    а больш нічога не жадаеце?
    калі патрэбна будзе, перайду граніцу і папрашу прытулак, і нічога не зробіце
  • Авокадо
    12.10.2022
    Я смотрю всех всё устраивает. 19 февраля 1861 отменяется. Кто не смылся - я не виноват. Поделом вам всем.

Цяпер чытаюць

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае16

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Усе навіны →
Усе навіны

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў7

«Быў пустэльнікам, але быў спакойны». Што вядома пра пенсіянера, які страляў па міліцыі ў Астравецкім раёне17

«Пад маю адказнасць». Беларускі дальнабойшчык чатыры месяцы нелегальна ездзіў па Еўропе

Кліп Ягора Крыда праверыць на адмаўленне генацыду беларуская пракуратура6

Памерла Таццяна Прановіч — выкладчыца журфака БДУ і дачка Івана Чыгрынава7

Рух на плошчы Бангалор у Мінску зменіцца. Новаўвядзенні глабальныя14

«Скарбы, знойдзеныя на гарышчы». Калекцыю картак Pokemon маляра-пенсіянера прадалі за два мільёны даляраў3

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы паказала, як мянялі Андрэя Пачобута3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае16

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць