Вайна

Францыя следам за Германіяй перадае Украіне сістэмы СПА

Ракетныя батарэі СПА Crotale, якія Францыя рыхтуецца адправіць ва Украіну, будуць асабліва карысныя ў барацьбе з беспілотнікамі і супраць бамбардзіровак з паветра. Пра гэта міністр абароны Себасьцьен Лекарню заявіў у інтэрвію Le Parisien.

У Францыі 12 такіх батарэй, сказаў міністр. Ён не ўдакладніў, колькі з іх адправяць Украіне, але заявіў, што пастаўка будзе «важнай для таго, каб яны маглі абараніць сваё неба».

Crotale — ЗРК малой далёкасці, прызначаны для барацьбы з паветранымі цэлымі на сярэдніх, малых і самых малых вышынях з далёкасцю стральбы 500-10 000 метраў.

На гэтым тыдні стала вядома, што Украіна атрымала ад Германіі першую з абяцаных чатырох установак сістэмы супрацьпаветранай абароны IRIS-T SLM. Такой сістэмы няма пакуль на ўзбраенні нават у самой нямецкай арміі. 

Акрамя таго, Францыя пашырыць праграму навучання ўкраінскіх вайскоўцаў. Да дзвюх іх тысяч будуць размешчаныя ў вайсковых часцях у Францыі, чаргуючыся для праходжання тыднёвай баявой падрыхтоўкі, у тым ліку для навучання на абсталяванні, якое забяспечвае Францыя.

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць