Рымлянам гэта было трэба ! Зірніце, там і свастыка ўплецена. Калі гэткімі былі ў іх грамадзкія лазьні (ня дам веры), дык якімі былі іхныя палацы!? Прынята лічыць, што імперыю разбурылі барбары. Занадта просты погляд. Насамрэч яе разбурыла хрысьціянства. Яно, як іржа, раз'ела падмурак, базіс, асноватворныя каштоўнасьці, і менавіта гэта зрабіла Рым фатальна ўразьлівым перад барбарамі. Мастацтва й навукі зьмяніліся стагоддзямі цемры. Тым ня менш і сёньня еўрапейская цывілізацыя, ўжо вельмі квола, але ўсё яшчэ трывае, на спадчыне рымскай цывілізацыі.
Hb
16.10.2022
Апошняя фотка класная. Людзі з будучыні разглядаюць людзей з мінулага. Амаль два тысячагоддзі мінула, але людзі будучыні на фоне гэтых мазаік выглядаюць як варвары ў параўнанні з людзьмі мінулага. Архітэктура людзей будучыні прымітыўная і нязграбная, вера іх кансерватыўная і замкнутая, вайна, нястача, голад, што яны пакінуць пасля сябе ? Што знойдуць на гэтым месцы праз два тысячыгоддзі археолагі ?
лл
16.10.2022
Жах, Нейкая прымітыўная лухта, прабачце. У рэальнасці імперыю разваліла тое, што яна была імперыяй. Раздутыя межы, раздутыя бюджэты на гэтыя межы, новыя нябачныя да гэтага хваробы, каторыя прыйшлі з салдатамі, рабамі і гандлярамі, працяглы перыяд неўраджаю, а за гэтым эканамічная нестабільнасць, страшэнная інфляцыя як у СССР у 91 годзе, банкруцтва бізнэсу, голад, карупцыя і ўрэшце распад. Агонія Візантыі доўжылася яшчэ некалькі стагоддзяў, пакуль грэкі не пажадалі нацыянальнай дзяржавы і аддзялення ад Візантыі. Карупцыя, кепская эканоміка дабілі Візантыю. А барбары ў РІ і асманы ў Візантыі, гэта проста наступствы ўнутраных праблем. Што да хрысціянаства, то яно захавала культуру РІ і перадало яе нам, сёнешнім еўрапейцам. Мы жывем паводле права і адміністрацыі Рымскай Імперыі, яе культура ў нашых культурах. Наша свабода - частка культуры Рымскай Імперыі. І гэта нам перадало хрысціянства.
Жах
17.10.2022
лл, спыніце трызніць. Менавіта зрысьціянства "раз'ела" імперыю, як шчолак, а тады ўжо справу дарабілі барбары й асманы. Амаль усё рымскае дойлідства, палацы, храмы багам, мастацтва, навукі, хто разбурыў ? Можа войны ? Дудкі. Хрысьціянства не пакідала камня на камяні ад папярэдніх рэлігійных культураў, традыцыяў, законаў, навукі (праз іх супярэчаньні догмам новай рэлігіі), навука ўвогуле адмянялася. Гэта ўжо ў эпоху адраджэньня, праз тысячагоддзе, пачаўся паварот на выхад з тупіка, жыцьцё прымусіла, калі ўжо само хрысьціянства пачало дзяліцца на канфэсыі, слабець, і адчуваць пагрозу з боку басурманаў. Вось тады толькі пачалі шукаць аскаболкі мінулага, і аддаваць ім належнае, пераймаючы ды адаптуючы... І так ня толькі з Рымам, цывілізацыя й культура імперыяў лацінскай Амерыкі дахрысціянскіх часоў таксама была зруйнавана на загад рымскіх папаў, каб прынесьці туды "сьвятло"... Ад егіпетскай цывілізацыі, назапашанай культуры й прасунутай навукі, пісьменнасьці, багацейшых бібліятэкаў, ўжо арабы пакінулі некалі толькі парэшткі, алаху тое не патрабавалася, ішло ўразрэз. А цяпер возяць турыстаў, выдаючы за свой "хісторыкал хэрытэйдж", да якога яны ня маюць ніякага дачыненьня ўвогуле... :)) Так, я не спрачаюся, імперыям наканавана зьнікаюць, але фактары, што прыводзілі іх да зьнікненьня, ніколі не былі аднолькавымі. Рымская імперыя, а зь ёю й неймаверны культурны скарб, была расцяроблена перш за ўсё пад узьдзеяньнем экспансіі хрысьціянскай рэлігіі. Гэта галоўны фактар і першапрычына. Барбары - фактар другасны, яны, як чарвякі, усяго толькі расклалі ўжо абязжызненае, напаўмёртвае на той момант "цела" некалі магутнай дзяржавы. Ня бойцеся казаць праўду.
Пожалуй
17.10.2022
Жах, очень интересный подход и ракурс. Вы говорите, что в начальные века 1-го тысячелетия христианство разъело Римскую империю. Скажите, а что оно разъедало в средние и новые века? И насчет географии: разъедание империй и великих цивилизаций - это участь всех мировых религий?
Максим Дизайнер
17.10.2022
Как?Демократический катарско-ССовский, то есть ЕСовский ИГИЛ не все памятники развалили?
Жар
17.10.2022
Пожалуй, да моманту надыходу тых сярэдніх і новых стагоддзяў толькі-толькі быў склаўся, "устаканіўся" (і то не паўсюдна на ўсіх цяперашніх тэрыторыях з пераважна хрысьціянскай рэлігіяй) уласна новы падмурак еўрапейскай цывілізацыі, у якой запанаваўшая рэлігія ўжо была у немалай ступені фактарам-фундатарам замацаваньня новых дзяржаваў ды імперыяў. Вось калі й давялося пераймаць досьвед і "напрацоўкі" з аскепкаў рымскага парадку, і шмат што з таго лягло ў аснову, як тое права, напрыклад. То бок,так бы мовіць, час раскідаць каменьне мінуў, настаў час яго зьбіраць, у імя ды інтарэсах новых элітаў, іхных дзяржаваў і рэлігіі, гарантуючы адно аднаму панаваньне у тым сваім выглядзе - адным панаваньне духоўнае, іншым - дзяржаўнае... Калі вы зразумелі вышэйнапісанае, дык павінны ўцяміць, што сусьветныя рэлігіі ляглі ў аснову складу й замацаваньня сьвету такім, якім мы яго ведаем цяпер, сьвету сучаснага нам, "новага", так бы мовіць, папярэдне разваліўшы стары парадак сьвету - парадак панаваньня рымскай імперыі. У сучасным сьвеце ўжо адбываліся іншыя працэсы, з іншымі трыгерамі. Сьцяг падхапіла йдэя ды йдэялёгія. Развал імперыі Габсбургаў быў абумоўлены ўжо іншымі фактарамі - станаўленьнем нацыяў, нацыянальнай ідэяй, самавызнаньнем. А вось расейскую імперыю лёс аўстра-венгрыі ў значнай ступені не закрануў... А чаму тыя фактары не спрацавалі (хаця павінны былі) ? Бо там нацыяўтварэньне, нацыянальная йдэя, былі кволымі, + моцная камунячая йдэя. Камунячая ідэя ўліла ў яе (расейскую імперыю) новую "кроў", замацаваўшы яе ў новым выглядзе, перарадзіўшы, перакаваўшы й падоўжыўшы такім чынам ейнае існаваньне амаль на сто гадоў.
хх
17.10.2022
"Што знойдуць на гэтым месцы праз два тысячыгоддзі археолагі ?" Hb, горы смецця. смеццевыя палігоны - вось ён "культурны" пласт хх - ххі стагодзяў
ан ти ч на я мифология
18.10.2022
[Рэд. выдалена]
античная мифология
18.10.2022
пачатак (ну такі... асязальны) навукі, права (дэмакратыі) - у Старажытнай Грэцыі. там жа росквіт мастацтва, скульптуры, архітэктуры, каноны і прыклады якой не пераўзыдзеныя дасюль. у Рыме - гэта быў ужо толькі паўтор, скажэнне, агрубенне. і ўсё гэта праз ваяўнічасць
таму асабліва хочацца ,,павіншаваць,, на хвалі часу і падзей чарговы 3 ці які там? V (пяты) Рым
Жар
18.10.2022
античная мифология, ніхто не адмаўляе грэцкія дасягненьні антычных часоў, яны, дарэчы, працягвалі развівацца і за рымлянамі, а спынілі існаваньне праз тое ж самае хрысьціянства, да чаго пазьней і басурмане прыклаліся...
античная мифология
18.10.2022
ну ён мне зараз будзе трансляваць прыблізна тое, што я ж сама казала год 10 таму... смешны) але я не казала, што чыста праз хрысціянства... казала, што проста дзіўным чынам неяк так супала - пачатак новай эры і вялікі заняпад ва ўсім - правал, яма на некалькі стагодзяў...
Жар
18.10.2022
античная мифология, добра, што вы ўдакладнілі, чаго вы не казалі, і пра што вы насамрэч казалі, бо сам бы я ня ўспомніў, праз такі працяглы тэрмін. Я гэта не закранаю, бо ў супадзеньні, асабліва такога маштабу, ня веру.
хх
18.10.2022
а атэіст-нэакамуніст") сказаў: идеи канут в Лету, а мозаика будет жить и жить
Угу
18.10.2022
хх, всё канет в лёту, у всего свой час.
хх
18.10.2022
прабачце. а хіба зноў жа не я казала, што і піраміды не вечныя, і Зямля не вечная, і Сонца, і Сусвет... але сёе-той вось думае, што вечны ён...
хх
18.10.2022
ну і маё любімае вечна)
"Пра вечнае. Кажуць: незаменных няма. Кажуць: рукапісы не гараць. Няпраўда! Людзі прыдумалі гэта, каб супакоіць сябе. А не іншых. А паўтараюць іншыя. Каб супакоіць сябе. Бо разумеюць: незаменныя ўсе, а рукапісы — згараюць. Застаюцца толькі прах ды попел, прах ды попел. Але і яны не вечныя." (Барыс Пятровіч)
Ага-Угу
19.10.2022
хх, ну, можа й казалі, але Шэкспір выказаўся пра гэта і раней за вас, і прыгажэй.
О
19.10.2022
хх, "Что было - уже есть, и чему быть - уже было", / "Все, что есть и что будет, уже было прежде", - адказаў Саламон Барысу Пятровічу...
можай и жайцы
19.10.2022
Ага-Угу, не "прыгажэй", а "больш прыгожа" вывучыце ці адчуйце мову для пачатку, каб нешта на ёй казаць
кожнаму сваё
19.10.2022
вам, габрэю бліжэйшы тысячагадовы Саламон, а мне мілейшы мудрэйшы і раднейшы сучаснік і суайчыннік наш Барыс Пятровіч
Бум-бум-бам-бам
20.10.2022
кожнаму сваё, 1) а пры чым тут вы, і вашыя ўмілаваньні ? Вам можа быць мілей лічба 5, як вынік памнажэння 2 х 2, каму гэта цікава, і што гэта зьмяняе ў Сонечнай сыстэме ? 2) вы хаця б у слоўнікі зазірнулі, перш, чым мяне мове вучыць. Барыс Пятровіч пэўна зморшчыўся праз вашую заўвагу, як ад самага кісьлюшчага й неядомага лімона з іржаным, уплесьнявелым сухаром. 3) я беларус, а не габрэй. А тое, што пэўныя дасягненьні асобнай нацыі, навуковыя, культурніцкія, нават кулінарныя, ды іншыя, часам прызнаюцца агульначалавечымі, я вам і тлумачыць ня буду, няма сэнсу. Дый пацікаўцеся, калі ўвогуле з'явіліся нацыянальнасьці...
аrdievas
20.10.2022
судя по занудству и др. признакам (не буду, а-то, как всегда, как маленький, обидитесь) - вы точно Жвір. 100%
Кумпарсито
21.10.2022
аrdievas, калі я жвір, дык вы жарствá беспрыцемная, бразготка, па ўсіх прызнаках і параметрах. )
У Сірыі знайшлі вялізарную старажытнарымскую мазаіку са сцэнамі Траянскай вайны
Hb, горы смецця. смеццевыя палігоны - вось ён "культурны" пласт хх - ххі стагодзяў
таму асабліва хочацца ,,павіншаваць,, на хвалі часу і падзей чарговы 3 ці які там? V (пяты) Рым
але я не казала, што чыста праз хрысціянства... казала, што проста дзіўным чынам неяк так супала - пачатак новай эры і вялікі заняпад ва ўсім - правал, яма на некалькі стагодзяў...
идеи канут в Лету, а мозаика будет жить и жить
але сёе-той вось думае, што вечны ён...
(Барыс Пятровіч)
вывучыце ці адчуйце мову для пачатку, каб нешта на ёй казаць