Усяго патроху2424

У Сірыі знайшлі вялізарную старажытнарымскую мазаіку са сцэнамі Траянскай вайны

У горадзе Растане выявілі вялізарную старажытнарымскую мазаіку са сцэнамі з антычнай міфалогіі. Артэфакт выдатна захаваўся. Гэта самая значная знаходка ў Сірыі за апошнія 11 гадоў — з пачатку вайны ў краіне, піша CBS News.

Мазаіку знайшлі на падлозе руін будынка IV стагоддзя, які выкупілі ліванскія бізнэсмены і перадалі сірыйскай дзяржаве. Археолагі пакуль не могуць дакладна сказаць, што гэта быў за будынак — магчыма, грамадскія лазні.

Плошча мазаікі — 120 квадратных метраў. Верагодна, яна пашыраецца і на пакуль яшчэ не расчышчаныя ўчасткі. Выявы выкладзеныя квадратнымі каляровымі камянямі па 1,2 сантыметра кожны.

Малюнак вельмі дэталізаваны — на мазаіцы можна разгледзець сюжэты са старажытнагрэцкай і старажытнарымскай міфалогіі. Ёсць сцэны Траянскай вайны, выявы Геракла, амазонак, Нептуна і 40 яго палюбоўніц.

«Перад намі адкрыццё, рэдкае ў глабальным маштабе», — сказаў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення старажытнасцяў і музеяў Сірыі Хумам Саад. Паводле яго слоў, Растан — гістарычна значны горад, але да вайны ў ім не праводзілася раскопак.

Пасля выяўлення выдатна захаванай мазаікі ліванцы плануюць выкупіць для Сірыі і іншыя будынкі з помнікамі і артэфактамі, якія чакаюць свайго адкрыцця.

Каментары24

  • Hb
    16.10.2022
    Апошняя фотка класная. Людзі з будучыні разглядаюць людзей з мінулага. Амаль два тысячагоддзі мінула, але людзі будучыні на фоне гэтых мазаік выглядаюць як варвары ў параўнанні з людзьмі мінулага. Архітэктура людзей будучыні прымітыўная і нязграбная, вера іх кансерватыўная і замкнутая, вайна, нястача, голад, што яны пакінуць пасля сябе ?  Што знойдуць на гэтым месцы праз два тысячыгоддзі археолагі ?
  • лл
    16.10.2022
    Жах, Нейкая прымітыўная лухта, прабачце. У рэальнасці імперыю разваліла тое, што яна была імперыяй. Раздутыя межы, раздутыя бюджэты на гэтыя межы, новыя нябачныя да гэтага хваробы, каторыя прыйшлі з салдатамі, рабамі і гандлярамі, працяглы перыяд неўраджаю, а за гэтым эканамічная нестабільнасць, страшэнная інфляцыя як у СССР у 91 годзе, банкруцтва бізнэсу, голад, карупцыя і ўрэшце распад. Агонія Візантыі доўжылася яшчэ некалькі стагоддзяў, пакуль грэкі не пажадалі нацыянальнай дзяржавы і аддзялення ад Візантыі. Карупцыя, кепская эканоміка дабілі Візантыю. А барбары ў РІ і асманы ў Візантыі, гэта проста наступствы ўнутраных праблем. Што да хрысціянаства, то яно захавала культуру РІ і перадало яе нам, сёнешнім еўрапейцам. Мы жывем паводле права і адміністрацыі Рымскай Імперыі, яе культура ў нашых культурах. Наша свабода - частка культуры Рымскай Імперыі. І гэта нам перадало хрысціянства.    
  • Жах
    17.10.2022
    лл, спыніце трызніць. Менавіта зрысьціянства "раз'ела" імперыю, як шчолак, а тады ўжо справу дарабілі барбары й асманы. Амаль усё рымскае дойлідства, палацы, храмы багам, мастацтва, навукі, хто разбурыў ? Можа войны ? Дудкі. Хрысьціянства не пакідала камня на камяні ад папярэдніх рэлігійных культураў, традыцыяў, законаў, навукі (праз іх супярэчаньні догмам новай рэлігіі), навука ўвогуле адмянялася. Гэта ўжо ў эпоху адраджэньня, праз тысячагоддзе, пачаўся паварот на выхад з тупіка, жыцьцё прымусіла, калі ўжо само хрысьціянства пачало дзяліцца на канфэсыі, слабець, і адчуваць пагрозу з боку басурманаў. Вось тады толькі пачалі шукаць аскаболкі мінулага, і аддаваць ім належнае, пераймаючы ды адаптуючы... І так ня толькі з Рымам, цывілізацыя й культура імперыяў лацінскай Амерыкі дахрысціянскіх часоў таксама была зруйнавана на загад рымскіх папаў, каб прынесьці туды "сьвятло"... Ад егіпетскай цывілізацыі, назапашанай культуры й прасунутай навукі, пісьменнасьці, багацейшых бібліятэкаў, ўжо арабы пакінулі некалі толькі парэшткі, алаху тое не патрабавалася, ішло ўразрэз. А цяпер возяць турыстаў, выдаючы за свой "хісторыкал хэрытэйдж", да якога яны ня маюць ніякага дачыненьня ўвогуле... :)) Так, я не спрачаюся, імперыям наканавана зьнікаюць, але фактары, што прыводзілі іх да зьнікненьня, ніколі не былі аднолькавымі. Рымская імперыя, а зь ёю й неймаверны культурны скарб, была расцяроблена перш за ўсё пад узьдзеяньнем экспансіі хрысьціянскай рэлігіі. Гэта галоўны фактар і першапрычына. Барбары - фактар другасны, яны, як чарвякі, усяго толькі расклалі ўжо абязжызненае, напаўмёртвае на той момант "цела" некалі магутнай дзяржавы. Ня бойцеся казаць праўду.

Цяпер чытаюць

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Усе навіны →
Усе навіны

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць