«Кулацкая аперацыя». Як выглядалі рэпрэсіі ў беларускай вёсцы і сялянскі супраціў 1930-х гадоў
Кніга гісторыка Ірыны Раманавай «Клеймаванне Чырвонага Цмока» на сёлетнім Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі перамагла ў намінацыі «Гісторыя». У кнізе гаворка пра калектывізацыю, «маўклівы» пратэст вяскоўцаў, дробныя саступкі ўлады «кулакам», рэпрэсіі ды лёс кіраўнікоў на месцах.
Фота: Facebook.com/falanster.books
Чырвоным Цмокам сяляне называлі савецкую ўладу, а сімвал бальшавікоў — пяціканцовую чырвоную зорку — іх кляймом
У аснову даследавання Ірыны Раманавай лягла тэма гвалту сістэмы над чалавекам ды чалавека над чалавекам. У кнізе гісторык разглядае падзеі 1936-1939 гадоў. Яе аповед пачынаецца з таго, як жыхары двух сельсаветаў Лепельскага раёна супраціўляліся савецкай уладзе. Гэта асабліва праявілася падчас усесаюзнага перапісу насельніцтва. Сяляне адмаўляліся адказваць на пытанні перапісчыкаў, і за тое іх сталі называць «маўчальнікамі».
Такія паводзіны былі адказам вяскоўцаў на закрыццё бальшавікамі цэркваў, гвалтоўную калектывізацыю, а таксама тлумачыліся набожнасцю, праз якую яны ўспрымалі перапіс як грахоўную дзею.
Гісторыя «лепельскіх маўчальнікаў» важная тым, што паказвае нам, як улада спрабавала ўбудаваць новы лад жыцця ў традыцыйную культуру і архаічную карціну ўспрыняцця свету тагачаснымі беларускімі сялянамі з іх сакральнымі і міфалагічнымі ўяўленнямі. Вяскоўцы бараніліся, «кляймуючы вераломцаў» і ўспрымаючы дзеянні ўлады як «спакушэнне сатаны, набліжэнне канца свету». Сваім супрацівам імкнуліся выратаваць сваю душу.
Фота: freesmi.by
«Назва гэтай кнігі метафарычная: паказаць савецкую ўладу ў выглядзе Цмока, а лепш Цмока, які кусае сам сябе за хвост — вельмі вобразна, асабліва калі гаворка ідзе пра падзеі 1937—1939 гадоў. Яшчэ больш вобразна, калі размаляваць гэтага цмока ў чырвоны колер», — адзначае аўтарка ва ўводзінах.
Сяляне лічылі Чырвоным Цмокам савецкую ўладу, а пра сімвал бальшавікоў — пяціканцовую чырвоную зорку — казалі, што яна кляймо Чырвонага Цмока. Улады ж сялянаў назвалі «чырвонацмокаўцамі».
Сяляне не беглі радасна ў калгасы
Згодна з самой ідэяй калектыўнай гаспадаркі пры ўступленні ў калгас кожны селянін мусіў унесці свой паявы ўзнос: увесь наяўны сельскагаспадарчы інвентар, гаспадарчыя пабудовы, цяглавую і буйную рагатую жывёлу, свойскую птушку.
Такое абагульненне ва ўмовах не добраахвотнай, а гвалтоўнай калектывізацыі разглядалася сялянамі як рабаванне. Адказ сялянства быў радыкальны — у 1929-1932 гадах па СССР пракацілася хваля масавых выступаў супраць калектывізацыі і зачынення цэркваў.
Раскулачванне. Фота: novychas.online
«У БССР, паводле наяўных звестак, толькі за тры з паловай першыя месяцы 1930 года адбылося не менш за 500 сялянскіх паўстанняў. На жаль, мы не маем даных пра дынаміку выступаў у 1931 і 1932 гадах, аднак шматлікія архіўны дакументы сведчаць, што абурэнні былі і тады, а ў 1932 годзе, калі краіна стаяла на парозе голаду, паўстанні зноў сталі масавымі і паўсюднымі», — піша гісторык пра рэакцыю сялянаў на калектывізацыю.
У кнізе падкрэсліваецца, што сяляне не беглі радасна ў калгасы, як тое сцвярджала савецкая прапаганда. Гвалт не зламаў іх, і яны супраціўляліся бальшавіцкім пераўтварэнням усімі магчымымі і неверагоднымі спосабамі, як тое пацвярджае «Лепельская справа».
Кулакі падлягалі ізаляцыі і фізічнаму знішчэнню
Кніга апавядае пра перыяд, які пачынаецца з прыняцця «Вялікай сталінскай Канстытуцыі».
Тая канстытуцыя дэкларавала гарантыі свабоды саюзаў і веравызнання і аднаўляла ў грамадзянскіх правах «лішэнцаў» — людзей, пазбаўленых выбарчых і іншых правоў, у тым ліку «кулакоў», якія фармальна станавіліся паўнапраўнымі членамі савецкага грамадства.
Агітацыя. Фота: freesmi.by
Паняцце «кулак» тлумачылася празмерна шырока і выкарыстоўвалася адвольным чынам — у «кулакі» мог быць залічаны любы, хто не падзяляў энтузіазму ўладаў наконт вядзення калектыўнай гаспадаркі.
Да 1937 году сялянства ўяўляла сабой усё яшчэ значную сілу, з якой улады змушаныя былі лічыцца. Калектывізацыя амаль спынілася. У БССР па-за калгасамі было каля 120 тысяч сялянскіх гаспадарак — амаль пятая частка, як адзначалася ў афіцыйных дакументах, — якія ў калгас і не збіраліся. Больш за тое, улада выдатна разумела, што ў сваёй масе сяляне не падтрымліваюць ніякія з пераўтварэнняў.
У першай палове 1937 года дробнымі саступкамі сялянам і паказальнай лупцоўкай мясцовых кіраўнікоў улады спрабавалі завабіць аднаасобнікаў у калгасы. У сярэдзіне ж 1937 года гэтыя «перамовы» былі абарваныя. Аднаасобнікі зноў сталі «кулакамі», якія падлягалі ізаляцыі або фізічнаму знішчэнню. Яны ўспрымаліся ва ўмовах новай Канстытуцыі лідарамі цэнтраў фарміравання апазіцыйных настрояў.
У 1937-1938 гадах карныя савецкія органы правялі так званую «кулацкую» аперацыю, каб не проста паставіць вёску на калені, але вытравіць любы намер выказвання нязгоды з палітыкай бальшавікоў.
«Чаго маўчаць? Дык граху каб не было. Не хадзілі ў калгас»
Кніга Ірыны Раманавай поўніцца ўспамінамі сваякоў фігурантаў «Лепельскай справы».
«Мы абышлі ўсе вёскі, якія фігуравалі ў архіўных дакументах, аднак людзей, якія памятаюць хоць штосьці, знайшлі адзінкі, — піша яна. — Па-першае, на момант экспедыцыі з часу падзей прайшло амаль 75 гадоў, а па-другое, гэтая гісторыя была проста выдаленая з памяці: нават дзеці асноўных фігурантаў той справы (у нас быў спіс 1937 года) нярэдка не мелі ўяўлення, за што тады, у 1937 годзе, былі арыштаваныя іх бацькі».
«Тату на Раство забралі, а маму вясной… 20 сотак агароду было і пяць дзяцей… Маўчаць. Чаго маўчаць? Дык граху каб не было. Не хадзілі ў калгас бацькі… Арыштавалі. За падручкі ўзялі і павялі… Хаваліся. Многія з вёскі хаваліся. Бачылі, як бягуць у балота агародамі. Маўчалі многія […] Некалькі разоў прыходзілі, усё ўгаворвалі», — апавяла гісторыку дачка рэпрэсаванага вяскоўца з Лепельскага раёна.
Фота: freesmi.by
Спробы ўгаварыць вяскоўцаў адказаць на пытанні перапісу не давалі асаблівага плёну. Адзін з упаўнаважаных, якому даручылі даць рады праблеме, адзначаў у дакладной:
«Перад намі проста контррэвалюцыйная арганізацыя, якая маўчаннем па перапісе пад рэлігійным прыкрыццём, легалізавала абуральную з'яву, дэманстравала беспакаранае непадпарадкаванне ўладзе… Іх сектанцтва — проста фікцыя… Няма ў мяне сумневу ў тым, што гэта шпіёнская контррэвалюцыйная арганізацыя, і мясцовыя кіраўнікі павінны адказаць за тое, што мірыліся з гэтым бязладдзем у памежным раёне».
У сталінскім судзе прызнанне віны мела прыярытэт перад усялякімі іншымі доказамі
Ірына Раманава піша не толькі аб існаванні сувязі паміж увядзеннем сталінскай Канстытуцыі і «кулацкай аперацыяй» НКУС, але і паказвае, як вынішчаўся цэлы пласт нізавых кіраўнікоў, якія раней мелі непасрэднае дачыненне да рэпрэсій супраць сялянаў.
Судзілі іх па надуманых абвінавачваннях як шпіёнаў і ворагаў, але падставай для саміх судоў служыў сапраўдны крымінал з боку абвінавачаных.
Агітацыя ў калгас. Фота: blender-chat.livejournal.com
У 1937 годзе кіраўнікоў на месцах сталі вінаваціць у тым, што «яны абʼядналіся ў «сямейныя гурткі» і накіравалі сваю варожую дзейнасць на правакаванне незадаволенасці сялян супраць савецкай улады». Кіраўнікоў каралі «за парушэнне сацыялістычнай законнасці», і над імі праводзілі паказальныя судовыя працэсы, якія часам заканчваліся расстрэльнымі выракамі. На судах, каб «ісціна праявіла сябе», неабходна было публічнае прызнанне віны «зламыснікам».
«Менавіта прызнанню, як мы ведаем, адводзілася вялізная роля ў сталінскай карнай сістэме: прызнанне мела прыярытэт перад усялякім іншым доказам, вызваляла абвінаваўцу ад неабходнасці прадстаўляць далейшыя сведчанні, выбітае прызнанне аб варожай дзейнасці і шпіянажы зʼяўлялася дастатковай падставай для вынясення смяротнага прысуду абвінавачанаму», — нагадвае ў кнізе гісторык.
Тых, каго асудзілі на смерць, забівалі ноччу ў засценках НКВД ці прыгарадных лясах.
«Асуджэнне мясцовых кіраўнікоў за правалы ў гаспадарчых і палітычных кампаніях, праблемах паўсядзённага жыцця народа было зручным дэмагагічным і не аднойчы ўжываным прыёмам Сталіна», — піша ў кнізе гісторык.
Пра аўтарку
Ірына Раманава даследуе гісторыю Беларусі XX стагоддзя, савецкую гісторыю, а таксама вусную гісторыю. У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце яна прафесар акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў, каардынатарка Цэнтра беларускіх і рэгіянальных даследаванняў.
Кніга «Клеймаванне Чырвонага Дракона» пабачыла свет у 2021 годзе ў расійскім навуковым выдавецтве «Палітычная энцыклапедыя», якое спецыялізуецца на выпуску гістарычнай літаратуры. У выдавецтве ёсць адмысловы праект «Гісторыя сталінізму». Кніга беларускай даследчыцы стала яго даробкам.
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
«Дайце круглую суму і год — будзе вам любы шэдэўр Мікеланджэла!» Улады запатрабавалі перарабіць «Быхаўскую мадонну». Аўтар падточвае яе балгаркай1111
«Спадзяюся, ты памрэш і пазбавіш нас ад пакут». Пасля адстаўкі кіраўніка Nvidia падначаленыя расказалі пра ягоныя істэрыкі99
Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод 1515
«А як ты выкупіў адразу акцэнт?» Рэпер Баста па голасе пазнаў музыканта з Чавусаў і расказаў пра сваё дзяцінства ў закрытым гарадку пад Дзятлавам77
Карупцыйны скандал у Венгрыі: міністр Орбана закапаў у лесе 17 мільёнаў еўра66
Карупцыйны скандал у Венгрыі: міністр Орбана закапаў у лесе 17 мільёнаў еўра6
«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны3838
«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны38
У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?33
У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3
Украіна нанесла ўдар па аэрадроме Ахтубінска каля Астрахані, у глыбіні Расіі33
Украіна нанесла ўдар па аэрадроме Ахтубінска каля Астрахані, у глыбіні Расіі3
Акцёр з «Купалы» выклаў у вольны доступ ШІ-фільм, які прынёс яму 450 тысяч даляраў11
Акцёр з «Купалы» выклаў у вольны доступ ШІ-фільм, які прынёс яму 450 тысяч даляраў1
Эйсмант разлічвае, што на перамовах па Украіне спрацуюць беларускія карані Кушнера1414
Эйсмант разлічвае, што на перамовах па Украіне спрацуюць беларускія карані Кушнера14
З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго99
З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго9
Сабаленка ўнеслі ў базу «Міратворца» пасля скандалу на матчы з украінкай Світолінай2424
Сабаленка ўнеслі ў базу «Міратворца» пасля скандалу на матчы з украінкай Світолінай24
«Дзякуй жанчынам, якія дачакаліся». Tor Band паказалі сваю першую рэпетыцыю33
«Дзякуй жанчынам, якія дачакаліся». Tor Band паказалі сваю першую рэпетыцыю3
55‑гадовага прадпрымальніка асудзілі за палітыку: ён штодня спрачаўся з ватнікамі ў Z‑чатах1010
55‑гадовага прадпрымальніка асудзілі за палітыку: ён штодня спрачаўся з ватнікамі ў Z‑чатах10
Іншую скульптуру аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» чыноўнікі афіцыйна набылі за $15 тысяч толькі праз месяц пасля адкрыцця66
Іншую скульптуру аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» чыноўнікі афіцыйна набылі за $15 тысяч толькі праз месяц пасля адкрыцця6
SpaceX упершыню ў гісторыі злавіла верхні блок Starship ВІДЭА55
SpaceX упершыню ў гісторыі злавіла верхні блок Starship ВІДЭА5
Ці хапае трох дзён бальнічнага, каб не заразіць калег?11
Ці хапае трох дзён бальнічнага, каб не заразіць калег?1
Сабаленка пракаментавала, што яе нецэнзурныя словы адрасаваліся не Світолінай1616
Сабаленка пракаментавала, што яе нецэнзурныя словы адрасаваліся не Світолінай16
Стала вядома, дзе будзе знаходзіцца Офіс Ціханоўскай у Варшаве3232
Стала вядома, дзе будзе знаходзіцца Офіс Ціханоўскай у Варшаве32
Латушка заклікаў адхіліць Арыну Сабаленка ад усіх турніраў пад эгідай WTA3939
Латушка заклікаў адхіліць Арыну Сабаленка ад усіх турніраў пад эгідай WTA39
«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай2626
«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26
Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі1111
Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11
Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове2828
Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28
Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы3737
Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Галоўнае
Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная
Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі33
Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй55
Зборная Беларусі па футболе прайграла Албаніі ў вырашальным матчы Лігі нацый99
У тэатры імя Горкага працягваецца капітальны рамонт. Як зменіцца будынак ФОТА11
У тэатры імя Горкага працягваецца капітальны рамонт. Як зменіцца будынак ФОТА1
Масад папярэдзіў ЗША аб планах Ірана забіць Трампа дронамі55
Масад папярэдзіў ЗША аб планах Ірана забіць Трампа дронамі5
SpaceX упершыню ў гісторыі злавіла верхні блок Starship ВІДЭА55
SpaceX упершыню ў гісторыі злавіла верхні блок Starship ВІДЭА5
Ці хапае трох дзён бальнічнага, каб не заразіць калег?11
Ці хапае трох дзён бальнічнага, каб не заразіць калег?1
Больш танныя балістычныя ракеты радыкальна мяняюць правілы вайны11
Больш танныя балістычныя ракеты радыкальна мяняюць правілы вайны1
Пажар тушаць гукам. Як гэта магчыма?
Пажар тушаць гукам. Як гэта магчыма?
Сабаленка пракаментавала, што яе нецэнзурныя словы адрасаваліся не Світолінай1616
Сабаленка пракаментавала, што яе нецэнзурныя словы адрасаваліся не Світолінай16
Сустрэча Пуціна, Сі Дзіньпіна і Трампа пройдзе 19 лістапада11
Сустрэча Пуціна, Сі Дзіньпіна і Трампа пройдзе 19 лістапада1
Стала вядома, дзе будзе знаходзіцца Офіс Ціханоўскай у Варшаве3232
Стала вядома, дзе будзе знаходзіцца Офіс Ціханоўскай у Варшаве32
Латушка заклікаў адхіліць Арыну Сабаленка ад усіх турніраў пад эгідай WTA3939
Латушка заклікаў адхіліць Арыну Сабаленка ад усіх турніраў пад эгідай WTA39
Дырэктар сеткі салонаў «На сувязі» застрэліў на паляванні мядзведзя2121
Дырэктар сеткі салонаў «На сувязі» застрэліў на паляванні мядзведзя21
Каментары