Кіно

«Дык ты маскаль… — Я рускі, дарагая». Беларускі рэжысёр зняў фільм пра вайну — трэйлер збянтэжыў людзей

Беларускі рэжысёр Вячаслаў Сікора здымае фільм пра вайну «Руzzкі свет». Плануецца, што фільм будзе гатовы ў снежні. У твітары рэжысёр апублікаваў трэйлер будучай стужкі.

Скрыншот: трэйлер фільма «Руzzкі свет»

Падзеі ў фільме адбываюцца ў Беларусі і Украіне. Як можна меркаваць з трэйлера, там расказваецца пра мужчыну-расейца, які падтрымлівае «спецаперацыю», гаворыць штапмамі прапаганды і спрабуе сілай дабіцца жанчыны, якой ён агідны.

У гэтай ролі галоўнага адмоўнага персанажа зняўся сам Сікора.

«Гэты фільм валанцёрскі, бюджэт фільма — каля 200 тысяч даляраў», — расказваў ён на сваім ютуб-канале. Нехта з акцёраў пагаджаўся працаваць за 50 ці 100 даляраў за змену, хтосьці з каманды дапамагаў на здымачнай пляцоўцы бясплатна, дзяліўся Сікора. Перад здымкамі ён наведваў Украіну, каб лепш адчуць сітуацыю.

Сродкі, якія ўдасца атрымаць з пракату, рэжысёр плануе накіраваць на дапамогу ўкраінскаму войску.

Водгукі на трэйлер спрэчныя. Ёсць тыя, хто хваліць яго і чакае прэм'еры, але многія скептычна ўспрынялі тое, што паказана ў кадры, і ставяць пад сумнеў мастацкую вартасць будучага фільма. 

«На маю думку, фільмы гэтага жанру цяпер не будуць успрымацца гледачом. Мы штодня бачым не выдуманыя, а рэальныя гісторыі, гэтым забітыя ўсе навінавыя стужкі. Дакументалкі, нават блогеры ўспрымаюцца лепш. Таму што гэта рэальнае. Магчыма, праз 2-3 гады пасля заканчэння вайны хопіць сіл», — дзеліцца карыстальнік твітара.

«Тое, што я ўбачыў у трэйлеры, не заходзіць, таму што гульня акцёраў, агучка так сабе, на 3 балы. Гэта проста маё меркаванне. Вядома, што ўвесь фільм не бачыў, але мне чамусьці думаецца, што менавіта такое ў Расіі здымалі пра Асецію і пра Крым з Данбасам…» — піша яшчэ адзін чалавек. Заўвагі да гульні акцёраў і гуку ёсць і ў іншых, хто паглядзеў трэйлер.

«Нагадала серыялы на НТБ пра ментоў і бандытаў», — абмяркоўваюць людзі.

«Мне падабаецца ідэя гэтага», — не згодны з імі адзін з гледачоў.

Вячаслаў Сікора — акцёр і рэжысёр з Магілёўшчыны. У Шчучыне ён развіваў тэатральную і кінастудыю.

У 2014-м здымаў дакументалку пра Майдан ва Украіне.

Праз пагрозу пераследу пасля выбараў-2020 ён пакінуў Беларусь. Летась на Сікору завялі крыміналкі за распальванне варажнечы, паклёп і абразу ўлады і абвясцілі ў міжнародны вышук.

Каментары

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць