Вайна44

«Генерал-палкоўнік Лапін прыставіў пісталет да галавы камандзіра 5-й роты з патрабаваннем ісці назад». Як ваююць мабілізаваныя расіяне 

Расійскі тэлеграм-канал SOTA атрымаў тэкст звароту аднаго з мабілізаваных масквічоў, які некалькі дзён прабыў без камандавання і забеспячэння на перадавой і ў выніку без загаду адступіў у Сватава на Луганшчыне разам з іншымі ваякамі. Са звароту відаць, што мабілізаваныя выкарыстоўваюцца як гарматнае мяса і стаўленне з боку камандзіраў да іх адпаведнае.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле тэксту дакумента, напісанага жонкай мабілізаванага з яго слоў, масквіч быў прызваны 22 верасня, атрымаў іржавы аўтамат і ўжо 7 кастрычніка, не прайшоўшы навучання, акрамя аднаго дня стрэльбаў, быў вывезены з Белгародскай вобласці ва Украіну.

Там іхнія падраздзяленні, якія залеглі ў лесапаласе, два дні абстрэльваліся і неслі страты як у тэхніцы, так і ў людзях. У выніку ўсіх гэтых падзей аўтар тэксту разам з калегамі і адступілі ў Сватава, дзе былі вымушаны чакаць новых загадаў, бо, як уцекачоў з перадавой, вайскоўцаў не пускалі ў горад:

«Паколькі не было ніякіх афіцэраў і камандавання, мы паставілі сабе задачу знайсці штаб і спытаць пра далейшыя дзеянні. Стаялі мы на запраўцы, да нас прыехаў генерал-палкоўнік Лапін са сваёй асабістай аховай.

Даведаўшыся пра сітуацыю з адступленнем, генерал-палкоўнік Лапін прыставіў пісталет да галавы камандзіра 5-й роты лейтэнанта В* з патрабаваннем ісці назад, а таксама ад яго гучала вельмі шмат абраз у наш адрас (здраднікі, дэзерціры і вельмі шмат лаянкавых слоў).

Бліжэй да вечара гэтага дня асабістая ахова генерал-палкоўніка Лапіна заўважыла дрон, у той жа момант генерал-палкоўнік Лапін і палкоўнік Румянцаў з'ехалі ўглыб Сватава, пакінуўшы нас пад адкрытым небам і паставіўшы двух байцоў вайсковага патруля на ахову нас з загадам «крок направа, крок налева — расстрэл».

Праз 1,5 гадзіны прыехаў палкоўнік Румянцаў. Мы ў яго папрасілі ежы і вады, на што ён нам адказаў: «Такая падаль, як вы, не павінна ні жэрці, ні піць, ні спаць», — пасля чаго ён даў загад вайсковаму патрулю адвезці нас у лес на гару, па выніку прыйшлося спаць зноў на зямлі.

Раніцай наступнага дня зноў прыехаў палкоўнік Румянцаў у стане алкагольнага ап'янення, пачаў выказвацца ў абразлівай форме і слоўна зневажаць, тым самым ціснуць на псіхіку. Затым днём прывёз ежы і вады.

Праз гадзіну да нас прыехалі байцы ПВК «Вагнер», якія таксама нас пачалі абражаць (называлі здраднікамі Радзімы, баязліўцамі, дэзерцірамі), і да іх сышлі байцы з 5-й роты. Бліжэй да вечара прыехалі два КамАЗы і павезлі нас на мяжу РФ пад Белгарад».

Цяпер жонка аўтара звароту паскардзілася на тое, што адбываецца, у вайсковую пракуратуру і амбудсмену: жанчына, якая адна выхоўвае дваіх маленькіх дзяцей, разлічвае на дэмабілізацыю мужа. Ён з калегамі застаецца ў часці ў Белгародскай вобласці без якога-небудзь забеспячэння, на іх аказваецца ціск з мэтай вяртання на фронт.

Такія калектыўныя скаргі, як сцвярджае канал SOTA, пішуць і іншыя сваякі тых мабілізаваных, якія трапілі ў аналагічнае становішча.

Чытайце таксама:

«Не паеду ва Украіну, не буду страляць». У Расіі завялі першую крымінальную справу за адмову мужчыны ехаць на вайну

Крыніцы: У Беларусі актыўна вучаць расійскіх «мобікаў», палігоны пад Асіповічамі і Баранавічамі забітыя рускімі

Каля 20 мабілізаваных расейцаў утрымліваюць у падвалах «ЛНР» з-за адмовы ісці на перадавую без падрыхтоўкі і камандавання

Мабілізаваны дэпутат з Краснадара, які актыўна падтрымліваў вайну, паскардзіўся, што яго і іншых вайскоўцаў кінулі ў поле «як сабак»

Каментары4

  • SHOS
    26.10.2022
    Слава Героям!, Согласен полностью. Что может сделать один толстопузый дурачок против роты? Начнется а одной роте - перекинется на другую. Потом полк, бригада. И понеслась. Как можно терпеть подобное, когда у тебя три магазины с боевыми патронами...
  • Такіх рашысцкіх мярзот***аў не шкада
    26.10.2022
    Звярніце ўвагу, што ўсе гэтыя ‘незадаволеныя’ руzzкія не выступаюць супраць вайны, уся іх незадаволенасць накіравана выключна на адсутнасць камандавання, навучання і нармальнага забеспячэння. То бок калі б іх навучылі і забяспечылі, то пытанняў бы не было - яны і надалей ішлі бы забіваць укранцаў.
  • Dimitry
    27.10.2022
    Какие всё Герои эти комментаторы. Из вас кто-нибудь убивал человека? А эти русские мобики приехали заработать денег, но как всегда работать то мы и не умеем. "Мы", потому что вас это тоже касается.

Цяпер чытаюць

Беларус Дзмітрый Шэпелеў расказаў падрабязнасці хваробы, лячэння і смерці Жанны Фрыске7

Беларус Дзмітрый Шэпелеў расказаў падрабязнасці хваробы, лячэння і смерці Жанны Фрыске

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнцу Беларусі, які ледзь не збіў на скутары ў Рыме вядомага святара, далі тры гады турмы

У Беларусі зноў пачалі прадаваць авіятуры ў Балгарыю. Колькі каштуюць?

Бізнэсмена з Гродзеншчыны будуць судзіць за палітыку. Апошняе, што ён апублікаваў — відэа з адпачынку ў Грузіі2

У Мінск з лекцыяй едзе скандальны «гуру адносін» — падчас аднаго з выступаў ён пабіў жанчыну яе ж сумкай9

Дзяржсакратар ЗША: Мы праверым, наколькі шчыра ў Крамлі хочуць спынення вайны2

Сям'я Цапкалаў легалізавалася ў Албаніі5

Вось што будзе, калі спаць без трусоў14

Былога кандыдата ў прэзідэнты Румыніі вызвалілі, але забаранілі выязджаць з краіны2

Як часта трэба какаць?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус Дзмітрый Шэпелеў расказаў падрабязнасці хваробы, лячэння і смерці Жанны Фрыске7

Беларус Дзмітрый Шэпелеў расказаў падрабязнасці хваробы, лячэння і смерці Жанны Фрыске

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць