Гляджу на фотку, Сьвіслач зусім зялёная. Некалі малым вудзіў у ёй рыбу. Там праектны інстытут вытыркаецца, дом моды, крама жаночага адзеньня "Алеся", ратуша, царква, маўзалей разлёгся, оперны бачны, парк Я.Купалы і Горкага таксама, і тая брыдкая пабудова, што яго засланяе. Усё гэта ўжо робіцца маленечкай кропкаю на небасхіле памяці, напаўзабытым сном. Вяртаньне да ўжо нічога акром болю не выклікае, нічым не сагравае, і я толькі-толькі пачынаю гэта ўсьведамляць, што сьвятло ў ім не гарыць больш для мяне, хаця часам забываюся, і падаецца, што ўсё яшчэ, як раней.
Экскурсаводаў будуць атэстоўваць на 5 гадоў, але палітычна ненадзейных да экзаменаў не дапусцяць