Грамадства33

Памёр архітэктар Мікалай Жлоба. Ён спраектаваў Сляпянскую водную сістэму

Архітэктар памёр на 88-м годзе жыцця, паведамляюць «Мінск-навіны».

Мікалай Жлоба нарадзіўся 5 студзеня 1935 года ў Гомелі. Скончыў БПІ (цяпер БНТУ).

Усё творчае жыццё аддаў ландшафтнай архітэктуры. Ён быў аўтарам велізарнай колькасці аб'ектаў ландшафтнага профілю не толькі ў Мінску, але і ў Віцебску, Оршы. У сталіцы па яго праектах былі створаны парк імя 60-годдзя Кастрычніка на вуліцы Матусевіча, парк Перамогі на цяперашнім праспекце Пераможцаў, парк у раёне праспекта газеты «Праўда».

Але, бадай, самай знакавай работай стала праектаванне і будаўніцтва Сляпянскай воднай сістэмы.

Дзякуючы гэтаму праекту сталіца атрымала рукатворную раку, якая пачынаецца ад Цнянскага вадасховішча і цячэ праз некалькі раёнаў горада, упадаючы ў Чыжоўскае вадасховішча. На працягу 22-кіламетровага штучнага рэчышча Сляпянскай сістэмы было запраектавана мноства каскадаў і нават фантан на вадзе. 

За Сляпянскую водную сістэму аўтарскі калектыў, які працаваў пад кіраўніцтвам Мікалая Фёдаравіча, атрымаў у 1989 годзе Дзяржаўную прэмію СССР.

Яшчэ адзін унікальны праект — рэканструкцыя і аднаўленне палацава-паркавага ансамбля ў Нясвіжы.

Каментары3

  • маленькая архітэктарка цемры
    06.11.2022
    светлая памяць.

    Сляпянская водная сістэма - гэта сапраўды ўнікальны аб'ект.


  • Улад
    06.11.2022
    Лепшае, што стварылі ў Мінску за апошнія 50 гадоў - гэта Сляпянская водна-зялёная сістэма.
  • маленькая архітэктарка цемры
    06.11.2022
    у мяне з гэтай сістэмай звязаныя асабістыя дзіцячыя ўспаміны... падобныя да казкі. хаця чаму падобныя? казка і ёсць. тады былі іншыя зімы...
    я жыла там, дзе пачыналася гэта сістэма. гэты вялізны прыгожы рукатворны водаспад. узімку ля гэтага вадаспаду утвараўся народны каток на прыродным лёдзе. шмат народу было. некаторыя каталіся велімі прыгожа... таксама па лёдзе мы са школьнай сяброўкай на гурток па танцах у "Вільнюс" ішлі - нам так было больш цікава, чым па сцежцы. аднойчы было цікава-цікава зусім... лёд быў чысты празрысты... мы ішлі, а пад нагамі плылі маленькія-маленькія рыбкі...
    каскад - праход да спаркомлексу "Трудовые резервы" (budgawl.livejournal.com/45173.html - 2-е фота зверху) таксама ўразіў у свой час зімой. вада раптам замерзла так, што я назірала сталагціты і сталагміты... як у натуральнай пячоры...

    магу шчэ шмат што расказаць...
    але і так ясна, что гэта выбітны твор

    светлая памяць архітэктару

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа62

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць