Спорт

Гэты чэмпіянат свету можа стаць апошнім для зборнай Уэльса пад такой назвай. Хочуць вярнуць гістарычнае імя

Апошнім буйным турнірам ЧС-2022 у гісторыі Уэльса можа стаць не толькі для Гарэта Бейла, але і для самой назвы каманды. Бо з наступнага года яна плануе выкарыстоўваць ужо ўласную саманазву — Cymru (чытаецца прыкладна як Кэмры), піша Tribuna.com.

Узялі прыклад з Турцыі, ужо абмяркоўваюць пытанні ва УЕФА, працэс узначаліў ірландзец

Выканаўчы дырэктар Футбольнай асацыяцыі Уэльса Ноэл Муні патлумачыў імкненне перайменавацца ў гістарычную саманазву Кэмры дастаткова адназначна: «Каманда павінна заўсёды называцца Кэмры, так мы яе завём тут. Наш погляд цяпер — што дома мы выразна завёмся Кэмры. Так мы называем нашы зборныя. Калі вы зойдзеце на наш сайт, як мы гаворым пра сябе, то мы вельмі нават Кэмры».

І сапраўды, нават у сацсетках (тым жа твітары) нікнейм афіцыйных акаўнтаў гучыць як @Cymru.

Асацыяцыя ўжо вядзе перагаворы як з адпаведнымі суб'ектамі, так і з УЕФА па гэтай тэме. Пакуль канчатковага пагаднення няма, таму на ЧС-2022 Уэльс яшчэ будзе Уэльсам. Але ў 2023-ім плануюць запусціць працэс. Адзначаюць, што гэта не будзе аднаасобнае рашэнне асацыяцыі — да абмеркаванняў прыцягнуць і гульцоў, і трэнерскі штаб, і заўзятараў, і ўсе кампетэнтныя ўрадавыя органы.

Муні не хавае, што краіна натхнілася прыкладам Турцыі, разам з якой будуць гуляць у адборы на ЧЕ-2024. Афіцыйная Анкара дабілася выкарыстання на міжнародным узроўні турэцкага Türkiye замест больш звыклага англійскага Turkey. Тады ж пытанне было ўзнята і ў валійскіх СМІ, і грамадстве ў цэлым.

«Мы спыталі ў іх, у якім напрамку яны рухаюцца. Напрыклад, ці з'явілася ў іх імкненне да выкарыстання людзьмі роднай мовы? Тое, што я ведаю, цяпер ва Уэльсе назіраецца адраджэнне валійскай мовы і адчуванне вялікага гонару тым, што мы робім у плане культуры і спадчыны», — тлумачыць Муні.

Самае цікавае, што Муні, перш чым узначаліць асацыяцыю Уэльса, працаваў кіраўніком стратэгічнага развіцця ва УЕФА, і сам па нацыянальнасці ірландзец. Але ўжо вучыць валійскую мову і плануе ў наступным годзе правесці Q&A сесію менавіта на ёй.

Што гэта зменіць для краіны, акрамя самой назвы? Яна паднімецца ў алфавітным паказальніку краін УЕФА, жартуе Муні: «Мы заўсёды сядзім побач з украінцамі, і гэта выдатна, бо мы ўжо сталі добрымі сябрамі. Але нам бы ўсё ж крыху больш хацелася сядзець побач з харватамі і чэхамі (Croatia і Czech Republic па-англійску)».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет5

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды ў Турцыі сёлета паўпустыя пляжы?

Пентагон павіншаваў амерыканцаў з Днём Сцяга выявай расійскага флага4

«Мы так і па Мінску пройдземся». У Варшаве адбыўся вялікі гей-прайд, было шмат бел-чырвона-белых сцягоў ФОТЫ30

Беларускі святар растлумачыў, ці можна дзецям гуляць з шалёна папулярнымі монстрыкамі лабубу8

Што будзе, калі не касіць траву, вышэйшую за 20 сантыметраў?3

«Напісалі, як я хачу вярнуцца ў святую Расію». Прапаганда перакруціла жарт беларускі і прыдумала фэйк пра загніваючую Амерыку3

Ізраіль наносіць удары па Іране і Емене4

Трамп і Пуцін гадзіну гаварылі праз тэлефон7

«Чарнагорыя нікому не хоча даваць прытулку». Беларуска расказала пра перавагі і складанасці жыцця ў гэтай краіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет5

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць