Грамадства

«Работнікі бяруць удзел у тэлеграм-чатах». Стала вядома, з якімі фармулёўкамі закрылі фонд «Вяртанне»

Прадпрымальнік і мецэнат Павел Падкарытаў апублікаваў у фэйсбуку копію пазоўнай заявы Мінскага гарадскога суда ад 10 кастрычніка 2022 года аб ліквідацыі фонду «Вяртанне». Сярод іншага праз гэты фонд мецэнат шмат гадоў праводзіў дабрачынную дзейнасць у Беларусі на культурна-асветніцкай глебе. Паводле стылістыкі гэты дакумент нагадвае палітычны данос.

Паводле гэтай заявы, устаноўлена (стылістыка захаваная), што «фонд займаўся неадпаведнай мэтам і прадмету дзейнасцю, пазначанай у статуце фонду (дзейнасць фонду палітызуецца)».

Паводле судовых работнікаў, «фонд уваходзіць у кола так званых «пратэсных» супольнасцяў, а работнікі гэтага фонду прымаюць актыўны ўдзел у тэлеграм-чатах, дзейнасць якіх прызнаная на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь незаконнай, экстрэмісцкай, дзе абмяркоўваецца змена канстытуцыйнага ладу ў Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляюцца спробы дэструктыўнага ўплыву на грамадства, асабліва на маладую, няспелую яго частку, спосабы фізічнага ўздзеяння, аж да фізічнага знішчэння, работнікаў праваахоўных органаў, дзяржаўных служачых, прадстаўнікоў улады».

Акрамя таго, службовыя асобы фонду, маўляў, «распаўсюджваюць заведама хлуслівыя звесткі пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, ваеннае і міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь».

У сувязі з гэтымі шаблоннымі для цяперашніх часоў абвінавачаннямі суд Мінскага раёна прапануе ліквідаваць дабрачынную арганізацыю.

Дырэктар фонду «Вяртанне» Сяргей Макарэвіч 4 лістапада быў арыштаваны сілавікамі і цяпер знаходзіцца ў гродзенскім СІЗА. Сам фонд быў афіцыйна ліквідаваны ў канцы кастрычніка.

Справа фонду «Вяртанне», верагодна, знаходзіцца ў звязцы са справай ПТУП «Маёнтак Падароск», кіраўнікі якога, Юрась Меляшкевіч і Дзмітрый Карабач, таксама былі нядаўна арыштаваныя. 

Чытайце таксама:

Затрымалі супрацоўніка фонду «Вяртанне» Сяргея Макарэвіча

Ліквідавалі фонд «Вяртанне». Ён шмат спрыяў беларускай культуры

Кіраўнік і фінансавы дырэктар «Маёнтка Падароск» застаюцца пад вартай

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць