Грамадства1212

У Чэхіі затрымалі беларуса, які пратэставаў у краме IKEA

Беларускі актывіст Пятро Маркелаў правёў пратэсны флэшмоб у краме IKEA ў Чэхіі, паведамляе Радыё Свабода. Ён абгарадзіў мэблю стужкай, якую выкарыстоўваюць для дарожных работ, рассёк дзве тумбачкі сякерай, абліў іх фарбай і на англійскай мове абвясціў, што такім чынам пратэстуе супраць «супрацоўніцтва IKEA з уладамі Беларусі».

Пятро Маркелаў

Беларускі студэнт, які здымаў акцыю, расказаў, што Маркелаў абраў для правядзення акцыі момант, калі ў зале не было дзяцей, а пасля «спакойна чакаў прыезду паліцыі». 

Фота затрымання Маркелава, зробленае чэшскай паліцыяй

Учора журналісты нямецкай газеты Taz і французскага выдання Disclose апублікавалі матэрыял, у якім сцвярджаецца, што шведская IKEA пры працы з беларускімі пастаўшчыкамі выкарыстоўвала працу зняволеных.

У самой кампаніі на гэта адказалі, што ў іх бізнэсе «няма месца парушэнням правоў чалавека». Па словах прэс-сакратара, у 2021 годзе IKEA прыняла рашэнне спыніць развіццё ў Беларусі з-за праблем з правамі чалавека і непрадказальнай сітуацыяй.

Чытайце таксама:

Расследаванне выявіла, што для IKEA выраблялі тавары беларускія зняволеныя і нават палітвязні

Каментары12

  • мясцовы2
    18.11.2022
    Маркелаў увогуле знатны долбадзяцел, таму ягоную фрыкавую акцыю акрамя як самапіярам ацаніць складана.
    Не здзіўлены, што ён жыве менавіта ў Празе.
  • Махдональдс прыдзі ізноў
    18.11.2022
    А я непроціў Ікеа ў Беларусі. Калі сусветныя брэнды сыдуць, то з’явяцца расейскія. У асноўным санкцыі дзейнічаюць супраць беларускага народа і незалежнасці Беларусі, падштурхоўваюць у залежнасць ад Расеі. Пачытайце Пазьняка.
    Маркелаў ты за Расею ці за каго?
  • 1
    18.11.2022
    Можно еще супом обливать картины, я слышал помогает.

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць