Грамадства1717

Што будзе, калі не прыйсці ў ваенкамат па позве? А па званку? Ці можна не называць свае даныя для зверкі?

Мінабароны днямі заявіла, што да канца года збіраецца зверыць уліковыя даныя ўсіх ваеннаабавязаных. Што рабіць, калі ідзе зверка даных на працы, і якая існуе адказнасць, калі не пайсці ў ваенкамат пасля атрымання позвы? «Наша Ніва» даведалася ў юрыстаў сэрвісу LegalHub.

Прыйшла позва з ваенкамата. Што рабіць? 

Артыкулам 10 Закона «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» прадугледжаны наступны пералік уважлівых прычын няяўкі па позве ці накіраванні:

— калецтва (раненне, траўма, кантузія) або захворванні, звязаныя са стратай працаздольнасці;

— цяжкі стан здароўя бацькі, маці, айчыма, мачахі, жонкі, мужа, сына, дачкі, родных брата ці сястры, дзеда, бабулі, апекуна або ўдзел у пахаванні названых асоб;

— перашкода, якая ўзнікла ў выніку дзеяння непераадольнай сілы, ці іншая акалічнасць, якая не залежыць ад вашай волі;

— іншыя прычыны, прызнаныя ўважлівымі прызыўной камісіяй (ваенным камісарам, кіраўніком адасобленага падраздзялення, органа дзяржаўнай бяспекі) або судом.

Пры гэтым прычыны нез'яўлення павінны быць пацверджаныя дакументальна.

Якая існуе адказнасць, калі не пайсці ў ваенкамат пасля атрымання позвы?

Няяўка можа трактавацца як ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу, што ўтварае склад злачынства (артыкул 435 Крымінальнага кодэкса).

«Варта адзначыць, што артыкул 435 Крымінальнага кодэкса моцна перагукаецца з артыкулам 26.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, дзе таксама вызначаная адказнасць за няяўку па позве або накіраванні.

Аднак адміністрацыйная адказнасць надыходзіць толькі ў тым выпадку, калі такая няяўка не перашкодзіла прыняццю і (або) рэалізацыі рашэння прызыўной камісіі (ваеннага камісара) аб выкананні грамадзянінам вайсковага абавязку», — тлумачаць юрысты LegalHub.

На практыцы, верагодна, крымінальная адказнасць будзе наступаць у тым выпадку, калі няяўка або іншыя дзеянні прывялі да таго, што чалавек не быў прызваны ў вызначаныя тэрміны ў вызначаным парадку. 

«Адміністрацыйная адказнасць наступіць у тым выпадку, калі асоба ўсё-такі прыбыла ў ваенкамат, хай і з нейкім спазненнем», — кажуць юрысты. 

Таксама варта адзначыць, што ў Крымінальным кодэксе адрозніваюцца ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на тэрміновую вайсковую службу і ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве па мабілізацыі: у першым выпадку, у залежнасці ад абставін, пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў, у другім, незалежна ад абставін, — на тэрмін да 7 гадоў.

Ці павінен чалавек ісці ў ваенкамат, калі яму адтуль патэлефанавалі і сказалі з'явіцца? 

Згодна з пунктам 13 Палажэння аб прызыве грамадзян на тэрміновую воінскую службу, службу ў рэзерве, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў ад 04.11.2019 №741, паведамленне грамадзянам аб неабходнасці іх яўкі на мерапрыемствы па прызыве праводзіцца шляхам накіравання персанальных позваў ваеннага камісарыята, у якіх пазначаюцца тэрміны яўкі грамадзян на гэтыя мерапрыемствы.

Уручэнне позваў пад распіску аб неабходнасці яўкі на мерапрыемствы па прызыве ўскладаецца на арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, у якіх вядзецца персанальна-першасны ўлік прызыўнікоў, установы адукацыі.

«Згаданыя позвы могуць уручацца грамадзянам па месцы іх працы, а таксама работнікамі ваенных камісарыятаў і іншымі ўпаўнаважанымі імі асобамі па месцы знаходжання грамадзян.

Такім чынам, з аналізаваных нормаў не вынікае, што выклік у ваенкамат можа рабіцца па тэлефонным званку. Звычайна ў заканадаўстве такія выпадкі прапісваюцца», — тлумачаць юрысты LegalHub. 

Напрыклад, у артыкуле 242 КПК пазначана, што абвінавачаны можа быць выкліканы з выкарыстаннем і іншых сродкаў сувязі. 

«Тады мы разумеем, што тэлефонны званок следчага з'яўляецца належным паведамленнем і ў выпадку няяўкі па ім надыходзіць адказнасць, — кажуць юрысты. —

Цікавасць таксама ўяўляе палажэнне аб тым, што ў мясцовых сродках масавай інфармацыі публікуюцца выпіскі з рашэнняў выканаўчых і распарадчых органаў аб неабходнасці яўкі на мерапрыемствы па прызыве грамадзян, якія не атрымалі павесткі.

Аднак у КаАП прадугледжаная адказнасць за няяўку на мерапрыемствы па прызыве толькі па позве або накіраванні ваеннага камісарыята. Гэта значыць, што да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуць асобу, якой «паведамілі» такім чынам, немагчыма».

У крымінальным працэсе копіі такіх публікацый у СМІ могуць быць даследаваныя ў якасці адной (але не адзінай) крыніцы доказаў абвінавачання. 

Таксама згодна з артыкулам 39 Закона ад 05.11.1992 №1914-XII «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», апавяшчэнне грамадзян, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу, службу ў рэзерве, якія не атрымалі позваў або накіраванняў ваеннага камісарыята або іншага органа, ажыццяўляецца заказным лістом па іх месцы жыхарства з апавяшчэннем аб яго ўручэнні.

«З сэнсу нормы не зразумела, ці будзе лічыцца ўручэнне позвы іншай асобе належным апавяшчэннем грамадзяніна. Палажэнні гэтага артыкула можна тлумачыць дваяка», — кажуць юрысты  LegalHub.

Патэлефанавалі з ваенкамата для зверкі даных. Ці павінен чалавек іх даваць?

Абавязку даваць такую інфармацыю ў тэлефонным рэжыме няма. 

«Але ў цяперашніх рэаліях пры вялікім жаданні адмова ў даванні інфармацыі можа быць інтэрпрэтаваная як непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы (артыкул 24.3 КаАП)», — лічаць юрысты. 

Што рабіць, калі зверка даных на працы, а чалавек не хоча іх даваць? 

Усе прызыўнікі і ваеннабавязаныя падлягаюць вайсковаму ўліку. Ад жадання супрацоўніка нічога не залежыць. 

Вайсковая служба мае прыярытэт над працоўнай, таму наймальнік абавязаны забяспечыць паўнату і дакладнасць вайсковага ўліку прызыўнікоў і ваеннаабавязаных, якія працуюць у арганізацыях.

У арганізацыях з гэтай мэтай прызначаюцца асобы, адказныя за вайсковы ўлік. Яны абавязаныя правяраць пры прыёме на працу дакументы вайсковага ўліку: у прызыўнікоў — пасведчанні прызыўнікоў, а ў ваеннаабавязаных — вайсковыя білеты. 

У месячны тэрмін з дня прыняцця ваеннаабавязанага на працу ў ваенны камісарыят перадаюцца звесткі аб ім па вызначанай форме.

«Кожны год да 1 снежня наймальнікам прадастаўляюцца ў ваенны камісарыят спісы грамадзян мужчынскага полу, якія падлягаюць прыпісцы да прызыўных участкаў у наступным каляндарным годзе», — кажуць юрысты.

Асабістыя карткі прызыўнікоў і ваеннаабавязаных таксама штогод спраўджваюцца з запісамі ў пасведчаннях прызыўнікоў і вайсковых білетах, а таксама даюцца для зверкі ў дзяржаўныя органы.

Усе абавязкі наймальніка ў галіне вайсковага ўліку вызначаныя Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18.12.2003 №1662 (рэд. ад 31.08.2021) «Аб зацвярджэнні Палажэння аб вайсковым уліку». 

«За парушэнне службовай асобай абавязкаў па вайсковым уліку прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу (ад 4 да 5 базавых велічынь) згодна з артыкулам 26.3 КаАП. 

Такім чынам, адзіны спосаб пазбегнуць уліку даных з боку наймальніка — не ўладкоўвацца на працу», — тлумачаць юрысты.

Акрамя таго, на наймальніку ляжыць абавязак забяспечваць ваеннаабавязаным магчымасць своечасовай яўкі па позвах у ваенныя камісарыяты. 

За неапавяшчэнне грамадзян аб выкліку ў ваенны камісарыят або незабеспячэнне ім магчымасці своечасовай яўкі па выкліку заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць службовай асобы згодна з артыкулам 26.2 КаАП у выглядзе штрафу (да трох базавых велічыняў).

Важна адзначыць, што ў сучаснай Беларусі нават гэтыя законы могуць трактавацца сілавымі органамі адвольна. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

«У нашай арганізацыі 70% атрымалі позвы»: што вядома пра схаваную мабілізацыю ў Беларусі

«У тым ліку шляхам ужывання ваеннай сілы». Мінск пагражае Украіне, Польшчы і Літве комплексам «прэвентыўных мер стратэгічнага стрымлівання»

«Мярзотнікі святое падстаўляюць». Лукашэнка выступіў з заявамі пра падзенне ракеты ў Польшчы

Каментары17

  • Ветер в поле
    21.11.2022
    Работаю флилансером, по прописке не живу, пользуюсь симкой, оформленной не на меня, поэтому клал я болт на их повестки. Пускай ищут ветер в поле.
  • Колян
    21.11.2022
    Ну вообще не знаю... Вы анализируете законы, а по закону если меня не призывают (и не планируют), то неявка просто для сверки данных - это максимум административная ответственность, как ни крути. А первый раз в течение года - это вообще административный проступок. Проконсультируйтесь с другими юристами. Хотя это всё ерунда, что захотят то и припишут, никто на законы смотреть не будет
  • Терро
    21.11.2022
    Если на фронт будут посылать все идём в лес и живём в землянках.

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Алепа. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Алепа. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах26

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка — Pole Kvetak3

Упершыню за паўстагоддзя вучоныя зрабілі прарыў у лекаванні астмы і хранічнага бранхіту

У Вялікабрытаніі судзяць групу грамадзян Балгарыі, якіх падазраюць у шпіянажы на Расію

Калі ў Заходняй Еўропе не крызіс, то што такое крызіс?69

Лакалізавалі дакладнае месца знаходжання расійскага фільтрацыйнага лагера ў Нароўлі, у якім катавалі ўкраінскіх палонных15

Някляеў: Вельмі шмат было зроблена памылак — і ўладай, і апазіцыяй20

Расійскія ваенкары пішуць пра «крах абароны» расійска-сірыйскіх сілаў пад Алепа. Асад спешна вылецеў у Маскву17

У Магілёве прадаюць 23-гадовы VW Golf 4 за 9000 даляраў. Што ў ім такога?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Алепа. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна3

Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў Алепа. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →