Каментары да артыкула

Касцёл у Зембіне — усё, яго пачалі зносіць

  • зямля пад чорнымі вусамі
    25.11.2022
    не пашкадавалі нават гняздо... колішняга сімвала Беларусі - белых буслоў...(
  • Я
    25.11.2022
    Гарыце ў пекле
  • А
    25.11.2022
    Бачыў гэты касцёл... балюча чытаць гэту навіну.
    Варвары і фашысты! Горш за іншаземнвх акупантаў!
    Спадзяванне на тое, што гэтым пачварам нікуды не ўбегчы.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    25.11.2022
    Сказаць, што шкада, гэта значыць не сказаць нічога! Што такое дэмантаж гэтага канкрэтнага касцёла на тле дэмантажу цэлай дзяржавы. Кропля! Нашым унукам застануцца толькі руіны цэлай дзяржавы! І ці захочуць яшчэ тыя ўнукі жыць сярод руінаў? І каб яшчэ працаваць ўсё жыццё на рэпарацыі для Украіны? І хто захоча з тых хто цяпер у выгнанні вяртацца да руінаў. Што іх тут чакае? Мінімальная пенсія па старасці? Значыць, галеча! Зембінскі касцёл -- сымбаль панявечанай Беларусі, сымбаль яе канца...
  • Тт
    25.11.2022
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, Нічога не перашкаджае аднавіць нам гэты касцёл і ўсю спадчыну пасля пераменаў. Перашкаджаць будзе толькі ўласная інтэлектуальная лянота, ці нежаданне наступнай эліты. Тое ж датычыць і эканомікі. Палякі выбраліся з галечы за 20 гадоў. Пры жаданні, мы можам зрабіць гэта за дзесяць. Так што не трэба такога гнятучага песімізму, калі толькі вы не ўпэўненыя што лукашызм будзе трымацца яшчэ 50 бліжэйшых гадоў.
  • хамса
    25.11.2022
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, падумайце лепш пра добрае... прыдумайце новую назву для новай краіны... вы можаце. я ведаю)

    сёння... калі прачытала сваім гэту - nashaniva.com/ru/303808 - ну зусім "свежую" навіну ад НН, яны такія давай за сэрца хапацца... і я таксама... ну мы ж гэта... не свежыя ўжо... сардэчка пашальвае...
    а свежая дзяўчынка, якая ледзь не пехатой днямі ажна з Брэста прыйшла (маладая, сімпатычная... цьху-цьху. каб не сурочыць) тихо и спокойно говорит: ничего. зато появятся новые острова...

    ничессе... ну и девочка... ну и молодежь пошла... это я с восхищением;)
  • Грышка
    26.11.2022
    Дай жа, Божа, каб Беларусь перажыла вандалізм цяперашняга рэжыму, які не шануе, ня ахоўвае й ня працуе на карысьць народу, спадчыны й будучыні Беларусі — як сьведчаць руіны Зембінскага касьцёла.
  • Valadzimir
    26.11.2022
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, вабшчэта, сапраўдная, ці амаль сапраўдная дзяржава (амаль - таму што і яна была ў шчыльным "саюзе"), якая называлася Вялікае Княства Літоўскае, была тут канчаткова дэмантавана 200 год таму. А цяперашняя, новая дзяржава, якая тут паўстала, - па сутнасьці расейскі пратэктарат. Таму тое, што адбываецца, вельмі сумна, але заканамерна - гэтая "дзяржава" павольна, але няўмольна "зачышчае", за рэдкімі выключэньнямі, тое, што тут яшчэ засталося ад той дзяржавы.
  • Valadzimir
    26.11.2022
    Тт, аптымізм - гэта добра, але, здаецца, пакуль для яго няма абсалютна ніякіх падстаў.
  • Грышка
    26.11.2022
    Вы маеце рацыю, Tt. Палякі перабудавалі сваю дзяржаву, эканоміку й культуру, бо не забываліся сваёй мовы, спадчыны й рэлігіі пад камунізмам. Беларусы могуць вярнуць свае карані й перабудаваць таксама.
  •