Грамадства1010

Касцёл у Зембіне — усё, яго пачалі зносіць

Старадаўні касцёл у мястэчку Зембін Барысаўскага раёна, які знаходзіцца ў аварыйным стане, на гэтым тыдні пачалі разбураць, паведамляе расійскае выданне Sputnik. Спадзяванні, што ўлады ўсё ж будуць шукаць спосабы, каб захаваць гэты помнік архітэктуры, аказаліся марнымі.

Фота: Sputnik

Будынак, які лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, ужо даўно быў прызнаны аварыйным. А сёлета ў красавіку адна са сцен касцёла абвалілася з-за моцнага ветру.

Фота: Sputnik

Ідэі рэстаўрацыі былі адхіленыя, будынак вырашылі проста знесці. Адзінае, што захаваюць — скульптуру Дзевы Марыі. Падчас дэмантажу касцёла яе часова змясцілі ў музей.

«Так, крыж і постаць атрымалася бяспечна зняць, ніхто не пацярпеў. Яны (работнікі) па меры магчымасцяў вельмі акуратна гэта рабілі, і на даны момант знаходзіцца скульптура ў музеі. Я напісаў просьбу ў гарвыканкам, каб разгледзелі варыянт перадаць яе парафіянам, за сродкі якіх яна будзе адрэстаўраваная», — расказаў Sputnik мясцовы ксёндз.

Фота: Sputnik

У Барысаве адказалі, што просьбу ксяндза ў цяперашні момант разглядаюць у Міністэрстве культуры. Калі рашэнне будзе прынята станоўчае, фігуру перададуць у Зембін для аднаўлення. «А з часам, калі касцёл разбураць, мы плануем пабудаваць маленькую каплічку на яго месцы або побач, паставіць фігуру Дзевы Марыі і крыж», — растлумачыў ён.

400-гадовы касцёл у Зембіне са скульптурай Божай Маці на франтоне — адзін з апошніх аб'ектаў барока, пабудаваных на тэрыторыі Беларусі. Спецыялісты лічаць, што будынак быў узведзены ордэнам дамініканцаў у пачатку XVII стагоддзя. Першапачаткова пабудова была драўлянай і ў ёй жылі дамініканскія манахі. Калі ж у пачатку XVIII стагоддзя храм згарэў, то яго пабудавалі наноў ужо цагляным.

Касцёл дзейнічаў да 1932 года, пасля чаго яго закрылі савецкія ўлады. З тых часоў будынак не выкарыстоўваўся. У 2010 годзе руіны касцёла збіраліся знесці барысаўскія ўлады, аднак тады валанцёры прадухілілі знос. Але ніякіх мераў па прадухіленні далейшага разбурэння не рабілася.

Чытайце таксама:

Разбяруць па цаглінцы. Вырашаны лёс старажытнага касцёла ў Зембіне

Пасля абрушэння сцяны касцёла ў Зембіне на дарозе побач з ім перакрылі рух. Што будзе далей са святыняй

Каментары10

  • Я
    25.11.2022
    Гарыце ў пекле
  • А
    25.11.2022
    Бачыў гэты касцёл... балюча чытаць гэту навіну.
    Варвары і фашысты! Горш за іншаземнвх акупантаў!
    Спадзяванне на тое, што гэтым пачварам нікуды не ўбегчы.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    25.11.2022
    Сказаць, што шкада, гэта значыць не сказаць нічога! Што такое дэмантаж гэтага канкрэтнага касцёла на тле дэмантажу цэлай дзяржавы. Кропля! Нашым унукам застануцца толькі руіны цэлай дзяржавы! І ці захочуць яшчэ тыя ўнукі жыць сярод руінаў? І каб яшчэ працаваць ўсё жыццё на рэпарацыі для Украіны? І хто захоча з тых хто цяпер у выгнанні вяртацца да руінаў. Што іх тут чакае? Мінімальная пенсія па старасці? Значыць, галеча! Зембінскі касцёл -- сымбаль панявечанай Беларусі, сымбаль яе канца...

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць