Свет77

Папа Францішак назваў чачэнцаў і буратаў «самай жорсткай часткай расійскіх войскаў ва Украіне»

Папа Рымскі Францішак, кажучы пра вайну ва Украіне, назваў чачэнцаў і буратаў «самай жорсткай часткай расійскіх войскаў ва Украіне», адзначыўшы, што «калі ёсць людзі-пакутнікі, то павінны быць і тыя, хто іх мучыць». Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю выданню America, піша «Настоящее время».

Фота: Andrew Medichini / AP

«Калі я кажу пра Украіну, я кажу пра народ, які прыняў пакутніцкую смерць. Калі ў вас ёсць людзі, якія сталі пакутнікамі, у вас ёсць хто-небудзь, хто іх мучыць. Калі я кажу пра Украіну, я кажу пра жорсткасць, бо ў мяне ёсць шмат інфармацыі аб жорсткасці войскаў. Як правіла, самымі жорсткімі, мабыць, з'яўляюцца тыя, хто з Расіі, але не прытрымліваюцца расійскай традыцыі, такія як чачэнцы, бураты і гэтак далей», — сказаў папа Францішак.

У адказ на словы пантыфіка афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава ў каментары агенцтву ТАСС заявіла, што выказванне папы аб чачэнцах і буратах — «замежавае перакручванне ісціны».

«Гэта ўжо не русафобія, гэта вычварэнства, нават не ведаю якога ўзроўню. Успомніце, у дзевяностыя гады — пачатку двухтысячных нам жа казалі роўна супрацьлеглае, што гэта рускія, славяне, якія мучаць народы Каўказа, а цяпер нам кажуць, што гэта народы Каўказа мучаць рускіх. Гэта ж трэба быць вычварэнцамі ісціны», — падкрэсліла яна.

У сваю чаргу, кіраўнік Бураціі Аляксей Цыдзенаў заявіў, што «воіны з Бураціі з гонарам выконваюць свой абавязак і з'яўляюцца прыкладам найлепшых традыцый расійскай арміі».

«Чуць ацэнку ад кіраўніка каталіцкай царквы аб жорсткасці канкрэтных нацыянальнасцяў — а менавіта буратаў і чачэнцаў, якія абараняюць мірнае насельніцтва, — як мінімум дзіўна. Гісторыя ведае шмат прыкладаў знішчэння гарадоў, краін і нават народаў тымі, хто лічыць сябе прадстаўнікамі цывілізаваных нацый», — адзначыў ён.

У маі гэтага года Папа Францішак паведаміў, што размаўляў з Патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Кірылам пра вайну ва Украіне.

Па словах папы Францішка, размова доўжылася каля 40 хвілін у Zoom. Першыя 20 хвілін патрыярх з паперай у руках зачытваў яму «ўсе прычыны, якія апраўдваюць уварванне» Расіі ва Украіну. Пантыфік, у сваю чаргу, казаў, што яны з Кірылам «павінны шукаць шлях да міру». «Патрыярх не можа ператварыцца ў пуцінскага алтарніка», — пераказаў ён змест размовы.

У сувязі з гэтым аддзел знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату 4 мая распаўсюдзіў каментар, у якім гаворыцца, што Францішак «выбраў некарэктную танальнасць для перадачы зместу гэтай размовы».

Каментары7

  • Грышка
    29.11.2022
    У Расеі лічаць, што праўду пра Расею — гэта «русіфобія. Лухта. Папа проста сказаў праўду.
  • Mafkees
    29.11.2022
    А почему этот деятель не осудит лично путена за преступления против человечности и геноцид украинского народа?
  • саўка
    29.11.2022
    ніякай праўды ён не сказаў. наадварот. хіба не бачна, як у гэтых словах - "самымі жорсткімі, мабыць, з'яўляюцца тыя, хто з Расіі, але не прытрымліваюцца расійскай традыцыі, такія як.." - ён адводзіць віну ад галоўнага вінаватага - расейскіх імперцаў з іх руССкім мірам у башчэ і перакладае на іншых. у дадзеным выпадку буратаў і чачэнцаў. яны можа і жорсткія, і іх віну ніхто не адмаўляе. але не трэба забыць, што яны (народы) ў свой час былі (і ёсць) панявечаны ўсё той жа імперскай расеяй

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць