Грамадства

Яўген Смарыгін: Мукавозчык вечна быў жлоб

Былы гулец вядомай беларускай каманды КВЗ «ЧП», акцёр «Дызель-шоу» Яўген Смарыгін больш за 15 гадоў жыве ва Украіне, нядаўна ён атрымаў украінскае грамадзянства. Пра тое, як ён выступаў перад Лукашэнкам, што думае аб прапагандысце Мукавозчыку, за што ўдзячны Аляксандру Рэве і чаго не хапіла беларусам у 2020-м, ён распавёў у гутарцы «Лампе».

Фота: smorigin_evgeni / Instagram

Навошта змяніў беларускае грамадзянства на ўкраінскае

Яўген Смарыгін кажа, што вырашыў прыняць украінскае грамадзянства пасля 15 гадоў жыцця ва Украіне з-за расійскай агрэсіі.

«Мяне задавальняла маё грамадзянства, ніхто ніколі не рабіў мне заўвагі з гэтай нагоды, заўсёды беларусы былі братамі для ўкраінцаў і ўкраінцы — для беларусаў. Я вельмі спадзяюся, што менавіта так і будзе далей. Але мае дзеці нарадзіліся і жывуць ва Украіне. Мая жонка — украінка. І калі з Беларусі паляцелі ракеты на нас і пайшла тэхніка, то я вырашыў зрабіць гэты выбар. Я думаю, што я павінен быць украінцам у гэты час».

Ён кажа, што калі ён спатрэбіцца для ўкраінскай арміі, хаця ў яго няма ніякіх вайсковых навыкаў, то ён гатовы пайсці служыць.

Чаму вызваленне Херсона не паўплывала на ўладу і на ход вайны?

Смарыгін кажа, што такое не адбываецца за адзін дзень. Але ён упэўнены, што гэта падзея ўдарыла па рэпутацыі Пуціна. «Мы ж не ведаем цэлай карціны. Там цяпер наспявае вельмі сур'ёзнае нешта, таму што ўсе разумеюць, асабліва эліты расійскія, што яны яму [Пуціну] паверылі, яны ўклалі грошы, а цяпер атрымліваецца, што нават ніводнага абласнога цэнтра няма».

Ён кажа, што ў Нямеччыне ж грамадства неяк паступова ачуняла. «Людзі, якія верылі, што габрэі —гэта малпы і іх трэба знішчаць, яны ж неяк верылі Гітлеру. А потым усе ўбачылі… Калі не было інтэрнэту, але ўся нацыя пераканалася, што Гітлер — гэта проста вырадак пекла, і ім сорамна да гэтага часу. І рускія людзі, расейцы ўбачаць гэта».

Віна беларусаў у вайне сумерная з віной расіянаў?

Смарыгін кажа, што не. «Беларуская армія не прымае ўдзелу ў гэтым канфлікце. Адзін чалавек за гэта вінаваты. Гэта сябар Пуціна — Лукашэнка. Ён адзін гэта дазволіў, дазволіў сябру распараджацца тут: «Калі ласка, рабі што хочаш на маёй зямлі».

Яўген лічыць, што пакуль нага беларускага салдата са зброяй не ступіла на ўкраінскую зямлю, беларусы для ўкраінцаў — браты. Ён вельмі спадзяецца, што такога загаду і не паступіць, што беларуская адміністрацыя таксама разумее, што гэта не вайна беларусаў.

Калі б беларусы ў 2020 годзе перамаглі Лукашэнку, ці была б гэта вайна?

Яўген мяркуе, што не, «у Пуціна былі б іншыя праблемы». «Можа быць, тое ж адбылося б, што і ва Украіне. Можа быць, адклаўся б гэты наступ на некалькі гадоў, пакуль не вырашыў нешта з новай уладай».

Ён кажа, што немагчыма зразумець, што ў Пуціна ў галаве, цяпер увесь свет за гэтым назірае. «Вар'ят, калі ён пачынае мірнае насельніцтва замарожваць і вымарожваць, каб людзі паміралі, простыя мірныя людзі».

Чаго не хапіла беларусам у 2020 годзе?

«У нейкі момант, вядома, была ва ўсіх эйфарыя, што вось нарэшце… Паўмільёна чалавек выйшлі на вуліцы. Думалі, ну вось-вось, яшчэ трошачкі.

Але беларусы занадта добрыя людзі, проста не хапіла злосці. Усе добрыя. Калі абутак здымалі перад лавачкамі. Не хапіла злосці», — мяркуе акцёр.

Смарыгін кажа, што цяпер прэзідэнт Беларусі — Святлана Ціханоўская, «яе абралі людзі». Ён упэўнены, што ў 2020-м беларусы сталі нацыяй, і «ўся нацыя зразумела, што шанец ёсць».

Ці патрэбна Беларусі дэсаветызацыя?

Яўген кажа, што яе трэба было праводзіць гадоў 30 таму. «Трэба ісці з часам, нікому ўжо не патрэбны гэты Савецкі Саюз. Што такое Савецкі Саюз? Гэта рабства». Ён дадае, што не разумее, як у XXI стагоддзі можа ляжаць труп [Леніна] у цэнтры Масквы. «Гэта проста сорамна».

Ці магчыма жартаваць ў цяперашняй сітуацыі?

Акцёр распавядае, што іх каманда таксама ў гэтым сумнявалася, паўгода яны не рабілі шоу.

«А потым ужо сталі нас прасіць людзі, ваенныя: а дзе вашыя новыя выпускі, хлопцы? Вы не ўяўляеце, што вы для нас робіце, настрой, гумар — вельмі патрэбныя. Гэта як вада, як паветра. У любой сітуацыі ратуюць гумар і музыка. І мы прынялі рашэнне рабіць зноў «Дызель шоу». І гледачы ў нас смяюцца, нават вайскоўцы некаторыя былі ў нас. Мы атрымліваем вельмі добрыя водгукі. Так што гумар неабходны».

Смарыгін кажа, што сам ён усміхаецца кожны дзень. «Таму што, па-першае, у нас рэпетыцыі шоу, рэпеціраваць гумар і не смяяцца немагчыма, а па-другое, я — шчаслівы чалавек, я іду, у краме, на запраўцы, мяне бачаць людзі і ўсміхаюцца. І я ім усміхаюся ў адказ».

Чаму дыктатары не любяць гумар?

«Яны любяць гумар, але не пра сябе. Яны з іншых жартуюць. Не любяць яны, калі праўду кажуць. А гумар — гэта праўда. Яны ж пастаянна хлусяць», — кажа Смарыгін.

Ён распавядае, што ў часы КВЗ яны часта жартавалі пра Лукашэнку, і жарты не выразалі.

«Проста адзін раз патэлефанавалі і сказалі: ну ўсё, хопіць ужо жартаваць. Перадалі нам: «Кожны ж з вас у пад'езд заходзіць штодзень, ці мала што здарыцца — не трэба».

Аднойчы каманда разам з Яўгенам выступала перад Лукашэнкам.

«Нас адзін раз паклікалі на Новы год, гэта нібыта была канцэртная зала Рэспублікі Беларусь. Там проста ён, яго асяроддзе, мы паказалі нейкі нумар, нічога такога не было — сумнае нецікавае свята».

Але была адна важная дэталь. «Праўда, у нас не спыталі, ці можаце вы прыехаць. Проста: вас чакаюць 31 снежня ў столькі-та там-та. Быць усім. Не спыталі, можаце вы, не можаце. Не, можна было адмовіцца, але, напэўна, пра творчасць у гэтай краіне можна было б забыцца імгненна», — узгадвае Смарыгін.

Каманда «ЧП»

Ці ёсць людзі, з якімі раней быў рады пабачыцца, а зараз руку не пацісне?

Смарыгін кажа, што гэта ўсе, хто адкрыта падтрымлівае Пуціна. Гэта і акцёры, з якімі ён здымаўся, і гумарысты.

«Якія могуць быць адносіны пасля гэтага? Не разумею людзей, якія былі ва Украіне, былі ў Кіеве, яны ж усе гастралявалі тут, усё бачылі, аб'ездзілі ўсю Украіну, ніякіх фашыстаў не бачыў ніхто ніколі. А цяпер усе фашысты ў іх сталі. Гэта ж трэба цераз сумленне пераступіць».

Тое, што амаль увесь склад Comedy Club апынуўся на баку агрэсара, Смарыгін тлумачыць тым, што ТНТ — гэта канал «Газпром Медыя». «Ім выразна сказалі: хлопцы, або працуем, або не. Хто не хоча, вось дзверы. Рэва сыйшоў. Адзіны, хто прыняў бок Украіны, гэта Аляксандр Рэва. Я яго за гэта паважаю і заўсёды буду паважаць за гэты ўчынак. Ён вымушаны быў з'ехаць за мяжу. Гэта адзін чалавек», — кажа Смарыгін.

Як ставіцца да Мукавозчыка, з якім знаёмы з часоў КВЗ?

«Мне шкада яго, калі шчыра. Я нават пра яго ўспамінаць не хачу. Гэта вечна быў нейкі жлоб, які не плаціў нам сутачныя».

Смарыгін узгадвае, як каманда паехала ў свае першыя гастролі па краіне. «І нас не кармілі. Мы проста галадалі. Яму там нейкія сутачныя выдалі, а ён думаў, што нас арганізатары будуць карміць. Мы тыдзень ездзілі па абласных цэнтрах нашых, і нам каманда КВЗ з Магілёва дала мех бульбы. І мы спыняліся ў лесе, пяклі бульбу. Вось у нас такія гастролі з Мукавозчыкам былі. Так што пра яго гаварыць? Мне яго проста шкада».

Калі скончыцца вайна?

«Вайна скончыцца, калі Украіна адаб'е ўсе свае законныя тэрыторыі і выйдзе да межаў з Расіяй. Тады вось скончыцца вайна. Яшчэ ніколі не перамагала зло, таму я ўпэўнены на сто адсоткаў, што пераможа дабро ў выглядзе Украіны, Еўропы і цывілізаванага свету», — кажа Смарыгін.

Дзень Перамогі ён уяўляе так: «Буду раздаваць кветкі вайскоўцам. З дзецьмі сустракаць іх з букетамі кветак. Гэта для мяне будзе свята».

Што будзе пасля Лукашэнкі?

«Гэта будзе добрая еўрапейская краіна, з добрым, выдатным народам. Усе людзі кажуць пра нас, беларусаў: якія ўсе беларусы добрыя людзі, якія ўсе яны спагадлівыя. Гэта, напэўна, у крыві ў кожнага з нас. І нас будзе любіць увесь свет».

Каментары

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў1

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Усе навіны →
Усе навіны

У свеце стала менш атэістаў. Але ў Еўропе рэлігія адступае 20

Беларускую мову ва Украіне хочуць выключыць са спісу моў, якія падлягаюць абароне24

«Я член выбарчай камісіі і гэтым ганаруся». Лукашысты ладзяць новы флэшмоб10

Маск стварае свой уласны горад у Тэхасе1

«Цяпер страшна выйсці з дзецьмі з дому». У элітным ЖК пад Мінскам зграя бадзяжных сабак разарвала хатняга ката6

За «экстрэмізм» асудзілі хлопца, які некалі запускаў кампанію па віншаванні ветэранаў

У конкурсе на найлепшую паштовую марку трэці год запар перамагае работа, звязаная з сілавікамі2

Інстытут Мінэканомікі: Санкцыі прама закранаюць чвэрць эканомікі Беларусі1

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў1

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў

Галоўнае
Усе навіны →