Здарэнні1313

У лагойскіх лясах заблукаў 85-гадовы расіянін, яго шэсць кіламетраў неслі на руках

Ратавальнікі з Лагойскага раёна выратавалі ў лесе пажылога мужчыну, які пайшоў гуляць па незнаёмым лесе і заблукаў так, што ў ім і заначаваў, паведамляе тэлеграм-канал «Лагойск (не)афіцыйна».

Фота ілюстрацыйнае

Лагойскія ратавальнікі атрымалі інфармацыю пра тое, што на поўначы раёна трэба шукаць чалавека, 1 снежня ў 2 гадзіны 55 хвілін. Папярэдне было вядома, што зніклы мужчына 1937 года нараджэння, ён грамадзянін Расіі, які адпачываў у санаторыі «Лясны» паблізу вёскі Дамашкавічы Докшыцкага раёна. Каля 4-й гадзіны дня ён выправіўся на прагулку ў лес і не вярнуўся.

Жонка мужчыны паведаміла пра знікненне мужа ў Докшыцкі РАУС увечары. Пасля няўдалых пошукаў докшыцкія сілавікі, не даўшы рады самі, папрасілі дапамогі ў суседзяў з Лагойшчыны. І яны, прачэсваючы ўсю ноч лес па слядах на снезе, у 5:39 пажылога мужчыну такі знайшлі.

З-за моцнага пераахаладжэння чалавек ужо практычна не мог рухацца, ратавальнікам давялося развесці вогнішча, абагрэць мужчыну і прасушыць ягоныя рэчы. А паколькі самастойна ён ісці ўжо не мог, ратавальнікам давялося несці яго 6 кіламетраў да машыны хуткай дапамогі.

Пасля праведзенага агляду ў плешчаніцкай бальніцы лекары палічылі, што шпіталізаваць мужчыну патрэбы няма, і тады ён адправіўся назад у санаторый «Лясны». 

Каментары13

  • --
    02.12.2022
    ад Лагойскіх лясах... ад Лагойска да Дамашкавіч 60 км. і район Докшыцкі

    гэтыя журналісты не могуць, каб не падмануць) нават у загалоўку
  • Лагоец
    03.12.2022
    --, Але ж Лагойскі раён вялікі, а цэнтр ягоны - на іншым яго баку. То-бок 60 кіламетраў да Лагойска не раўназначна 60 кіламетраў да Лагойскага раёна. Дамашкавіцкі санаторый - на самай мяжы раёнаў і абласцей, і пайшоўшы ў лес, той дзед гэтую адміністрацыйную мяжу лёгка мог перасячы. Нездарма ж яго і лагойскія ратавальнікі шукалі, і ў плешчаніцкую бальніцу вазілі. Ды і саму сітуацыю апісалі ў канале Лагойскага раёна. Таму тут няма асаблівай памылкі, Лагойшчына не прыплеценая за вушы.
  • --
    03.12.2022
    Лагоец, дзіка выбачаюся) была не права. ну я ж адміністрацыйнай карты не бачыла. а прабіраліся мы да возера Дамашкаўскага праз Замасточча... цяпер бачу, што вярталіся з Докшыцкага па сутнасці ў Лагойскі раён)
    але мяжа так цікава праведзена... палова возера ў Лагойскім раёне, а палова ў Докшыцкім... і з тэрыторыяй гэбэшнага санаторыя незразумела - ці ўся яго тэрыторыя адносіцца да Докшыцкага раёна?

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць