Каментары да артыкула

У Беларусі разгледзяць пытанне транслітарацыі ў геаграфічных назвах з выкарыстаннем рускай мовы

  • Дачакаемася
    08.12.2022
    Магільшчыкі краіны. Але век так не будзе. Рана ці позна іншай уладзе паступяць звароты грамадзян адносна вашых далейшых лёсаў. 
  • Lićvin
    08.12.2022
    А чаму з расейскай?
    Хай адразу з кітяйскай робяць транслітэрацыю, сэнс з расейскай калі хутка да Ўрала будзе афіцыйнай украінская? 8⁠-⁠)
  • Паляшук
    08.12.2022
    Верагодна, мова муляе вочы акупантам падчас перасоўвання паміж палігонамі. Ці мясцовыя калабаранты ніяк не звыкнуцца да Беларусі ці ўжо нават Белоруссіі. Седзячы на фінансавых плынях з Масквы, быць Северо-Западным краем зручней. Але калі прыбраць усё беларускае з візуальнай і публічнай прасторы, зрабіць, як вы любіце, чысценька, акуратненька, залажыць усё ісцінно русской плітачкай і замаляваць у трыкалоры Ўласава ці стужкі Лугандона, то нахрана вы, недалёкія, Крамлю? Цалкам зрусіфікаваны край з ужо ўведзеным з вашага радаснага дазволу вайсковым кантынгентам - гэта фактычна вобласць рашкі, куды больш бяспечна паставіць свайго губернатара.
    Уявіце, Міша Бабіч, каторага вы з калькулятарам пад бокам пад смех з МЗС (тады яшчэ- МЗС, а цяпер - Белорусскій отдел МІД РФ) выкінулі з краіны... дык гэты Міша на Т-90 прыязджае ў Дразды і з нагі адчыняе дзверы ды закідвае боты на стол. Карціна маслам. І пачалі вы, дурні, да такога сцэнару рухацца ў 1995, працягнулі з падпісаннем "дарожных мапаў" і ўводам войска. Цяпер завяршыце астатнімі штрыхамі па русіфікацыі Беларусі для новых гаспадароў. Ідыёты самые настаяшчые.
    Адна просьба: мацуйце указальнікі з рускімі назвамі мацней, вам на іх яшчэ вісець.
  • AlexxelA
    08.12.2022
    Рукі прэч ад беларускай мовы, здраднікі! Чамадан-вакзал-і па накірунку рускага карабля!
  • Оруэлл
    08.12.2022
    Господи, лукашисты (лукашенковцы), уже, на "научной" основе, всё отранслитерировали.
    Им мало полуночных (пауночных), будавников, чигуночников и т.д. и т.п. названии, где изменён смысл и отсутствует здравый смысл ???
    Исходя из их логики, надо запретить слова Беларусь, белорус, белорусское и всё, что связано с ними.
    Отказаться от названия страны, паспорта этой страны, гражданства этой страны, тогда всё будет логично и со смыслом, если смотреть на их сумасшедшие действия на государственном уровне.
  • Грышка
    08.12.2022
    Лукашэнкаўцы хварэюць на гэтую ​​паталогію: беларусафобію — дэфіцыт беларускае самапавагі й беларускага патрыятызму, наркаманія ад савецкай русіфікацыі зь мёртвага камуністычнага мінулага.
  • Оруэлл
    08.12.2022
    P.S. Очень похоже, что приступили к формированию последнего, недостающего признака сформировавшегося фашизма в виде -
    ИНОЯЗА .....
  • Чыво-чыво?
    08.12.2022
    "транслітарацыі з выкарыстаннем рускай мовы." гэта ў сэнсе як... , па нашаму патлумачце хто?...
  • Галя
    08.12.2022
    Такімі рэчамі могуць займацца толькі калабаранты.
  • Проста жыхар
    08.12.2022
    Калі яны усё ж прыбяруць з тапонімаў спрошчаную афіцыйную лацінку ад НАН РБ, то потым, па аднаўленні дзяржаўнасці, варта будзе вяртацца ўжо да клясычнага варыянту, з пазначэннем мяккасці і літарай Ł.
  • дзіда
    08.12.2022
    Цяпер паступаюць звароты грамадзян па гэтым пытанні
    ======================================
    Колькі можна прыплятаць нейкіх міфічных грамадзян? Звычайная русіфікацыя пад шыльдай "по просьбам трудящихся". Хто з беларусаў карыстаецца англамоўнымі картамі для паездак па Беларусі? Адказ - ніхто! Наўпрост трэба зрабіць так, як ў Расеі, каб не было розніцы паміж Расеяй і Беларуссю, каб забыліся што беларуская мова наогул існуе.
  • Алек. Ру
    08.12.2022
    Калі ж яны супакоіцца? Калі спыняцца ў забойстве беларускай мовы? Яна ўжо ледзь дыхае пад тушай самі ведаеце каго... А звароты грамадзян... Амаль веру, бо самі ведаеце хто моцна паспрыяў нянавісці тутэйшых да мовы...
  • злы
    08.12.2022
    робяць усё, каб Мінск нельга было адрозніць ад Смаленкска. Здраднікі народу.
  • AlexxelA
    08.12.2022
    дзіда, імя той грамадзянкі ў Горадні добра вядомае. Яна ў сваім ТГ-канале якраз хвалілася пра гэта, і пра незразумелую ёй мову, прыдуманую ў пач. 20 ст. палякамі.
  • Лепей ня будзе, будзе толькі горш
    09.12.2022
    Дачакаемася, ня цешце сябе марнымі спадзяваннямі
  •