Свет

Новая Зеландыя забараняе прадаваць тытунь тым, каму менш за 24 гады

Парламент Новай Зеландыі ўхваліў закон, які забараняе продаж тытунёвых вырабаў усім грамадзянам, якія нарадзіліся 1 студзеня 2009 года або пазней, паведамляе газета The Guardian. Выданне адзначае, што гэта першая краіна, якая прыняла такі закон.

Новае палажэнне ўступіць у сілу 1 студзеня 2023 года. Мінімальны ўзрост для куплі цыгарэт будзе пастаянна павышацца. Так, тым, хто праз 50 гадоў паспрабуе купіць цыгарэты, спатрэбіцца пасведчанне асобы, каб пацвердзіць, што яму не менш за 63 гады.

Разам з новай забаронай у сілу ўступяць іншыя палажэнні, закліканыя знізіць спажыванне тытуню. Так, у тытунёвых вырабах рэзка знізяць колькасць нікаціну, а цыгарэты стануць прадаваць у спецыялізаваных крамах. Агульная колькасць тытунёвых крам скароціцца ў дзесяць разоў — з 6000 да 600. Новыя папраўкі пры гэтым не абмяжуюць продаж вейпаў.

Паводле звестак, якія прыводзіць The Guardian, у Новай Зеландыі па стане на лістапад 2022 года колькасць людзей, якія кураць кожны дзень, зменшылася да 8% (у параўнанні з 9,4% летась), што стала мінімальным значэннем за ўсю гісторыю назіранняў. Пры гэтым, як адзначае выданне, колькасць курцоў вейпаў вырасла з 6,2% да 8,3%.

Улады Новай Зеландыі імкнуцца зрабіць краіну «свабоднай ад курэння» да 2025 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка129

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць