Грамадства3232

«​Вы хочаце пачаць гандаль людзьмі?» Святлана Ціханоўская адказала на крытыку адносна тактыкі вызвалення палітвязняў

Апошнім часам узнавіліся дыскусіі з нагоды таго, як дэмакратычныя сілы мусяць дзейнічаць, каб вызваліць палітвязняў. Прадстаўнік каманды палітзняволенага Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў заявіў, што Офіс Святланы Ціханоўскай прыкладае недастаткова намаганняў для арганізацыі перамоў з рэжымам. Гэта стала штуршком для новага абмеркавання. Святлана Ціханоўская адказала на прэтэнзіі, якія гучаць у публічнай прасторы.

Святлана Ціханоўская. Фота: Flickr

«За апошнія два гады я правяла сотні сустрэч, і на кожнай з іх казала пра тое, як вызваліць палітвязняў, спыніць катаванні, рэпрэсіі, што яшчэ трэба зрабіць, каб як мінімум палепшыць умовы ў турмах. Праз ААН і Чырвоны Крыж мы спрабуем выратаваць жыццё тым, хто ў кепскім фізічным стане. На кожнай сустрэчы я кажу пра дапамогу для адвакатаў і для сем'яў палітвязняў. У сотняў з іх з'явіліся хросныя сярод палітыкаў, якія не даюць свету забыцца пра тых, хто ў турмах», — даводзіць Ціханоўская.

Яна нагадвае, што за кратамі застаецца яе муж Сяргей Ціханоўскі, з якім ужо трэці год яна трымае сувязь толькі праз адваката.

«У многіх у нашай камандзе бліжэйшыя сваякі, не кажучы ўжо пра сяброў ці знаёмых, знаходзяцца за кратамі па палітычных прычынах. Ва ўсіх у камандзе ёсць свая асабістая матывацыя як мага хутчэй вызваліць палітвязняў. Таму ні палітычна, ні эмацыйна я не магу зразумець: што маецца на ўвазе, калі хтосьці кажа, што «Офіс сабатуе выхад палітвязняў», — кажа Святлана Ціханоўская.

Яна звяртае ўвагу, што гатовая прыняць крытыку для паляпшэння працы, але не бачыць канкрэтных прапаноў, як трэба дзейнічаць. 

«Вы хочаце пачаць гандаль людзьмі? Тады агучце: кім? Як? Дзе? На якіх умовах? У якім парадку? Якія гарантыі? Што зрабіць, каб не пагоршыць праблему? Абменьваць палітвязняў на зняцце санкцый? Фактычна — пераконваць Захад зняць санкцыі, якія былі ўведзеныя ў адказ на парушэнне міжнароднага права і пагрозу іх інтарэсам: захоп самалёта, міграцыйны крызіс, удзел у ваеннай агрэсіі?» — задае пытанні Ціханоўская. 

Яна перакананая: рэжым ведае, што вызваленне палітвязняў і спыненне саўдзелу ў вайне можа стрымаць увядзенне санкцый і нават, магчыма, здыме некаторыя дзейныя. Бо не Офіс, не беларусы і не Ціханоўская ўводзяць гэтыя санкцыі, а краіны Еўрасаюза, ЗША і іншыя — у адказ на злачынствы. І, нягледзячы на гэта, рэжым толькі закручвае гайкі, разбурае лёсы, заганяе людзей у галечу.

Святлана Ціханоўская акцэнтуе, што нельга дапусціць, каб, калі адпусцяць кагосьці аднаго, набралі ў закладнікі новых двух. На яе думку, трэба паслядоўна патрабаваць вызвалення ўсіх. Але спыненне новых арыштаў і вызваленне хоць нейкай колькасці чалавек магло б стаць сігналам, што рэжым гатовы змяняць паводзіны і пачынаць дыялог. 

«Для мяне і маёй каманды вызваленне палітвязняў было і застаецца прыярытэтам, і я гатовая пачуць усе канкрэтныя прапановы аб тым, як менавіта гэта зрабіць. Я адкрыта да грамадскага абмеркавання гэтага пытання, каб мы разам пагадзіліся або аспрэчылі прапанаваны план», — падсумавала яна.

Каментары32

  • Джордж
    25.12.2022
    Ідзе трэці год, як палітвязні за кратамі. І толькі зараз прапанавалі грамадскае абмеркаванне. Такім чанам праз год 5 можа што і рабіць пачнуць
  • Простите
    25.12.2022
    Простите, а кто помешает, лукашенкам, взамен выторгованным и выпущенным на свободу политзаключённым, посадить ещё больше новых политзаключённых, или посадить повторно, по второму, третьему разу, выпущенных после торгов ???
     Жесть, в 21 веке, в Европе, орудуют предствители мракобесов 12-13 столетия....
  • Лол
    25.12.2022
    Калі пасадзілі борт Пратасевіча і стварылі міграцыйны крызіс, каманда Ціханоўскай тым і займалася, што патрабавала санкцыяў. Прычым абмінала санкцыямі Расію, каторая арганізавала ўсё гэта. У выніку просты беларус не можа нікуды лётаць, а чыноўнікам дарога ў Маскву. Некаторыя дзівакі патрабуюць адключыць Свіфт , каб адрэзаць эканоміку ад заходняга свету. Пры чым тут палітвязні спытаеце вы ? А пры тым, што санкцыі не ўводзіліся за наяўнасць палітвязняў, а па іншых арганізаваных Масквой і ГБ прычынах, а каманда Ціханоўскай імгненна ўключалася ў гэтую аператыўную гульню. Такім чынам патэнцыйны санкцыйны ціск быў патрачаны не на звальненне палітвязняў, а на прывязку Мінску да Масквы. Вось у чым асноўная прэтэнзія да палітыкі санкцый.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства71

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць