Ежа66

Аліўе, крабавая салата і селядзец пад шубай… ​Што самае шкоднае за навагоднім сталом і як з ім змагацца?

Што ж самае шкоднае на нашых навагодніх сталах і ці варта адмаўляцца ад гэтых страў? Адказ дала доктар-інтэрн 1-га аддзялення агульнай доктарскай практыкі 11-й гарадской паліклінікі Мінска Настасся Плыткевіч, піша «Звязда».

— Настасся Уладзіміраўна, якія традыцыйныя стравы на навагоднім стале лічацца самымі шкоднымі?

— «Аліўе», крабавая салата, селядзец пад шубай і «Мімоза» — гэтыя ўсімі любімыя салаты нясуць у сабе сапраўдную шкоду. Менавіта яны заслужана ўзначальваюць рэйтынг самых шкодных навагодніх закусак. Сваю справу робіць крухмалістая і каларыйная гародніна, яе спалучэнне з каўбасой ці рыбнымі кансервамі, велізарная колькасць солі і, вядома ж, галоўны вораг здароўя — маянэз. Многія з гэтых кампанентаў цяжка ператраўляюцца ў спалучэнні адзін з адным, а з маянэзам і іншымі соусамі працэс толькі ўскладняецца.

— Як усё ж правільна іх ужываць у навагоднюю ноч? І, дарэчы, як доўга пасля свята можна даядаць салаты?

— Салаты, запраўленыя маянэзам, лепш есці ў вельмі маленькай колькасці альбо зусім замяніць больш здаровымі варыянтамі. Каўбасу, крыніцу солі і тлушчаў, лепш замяніць на лягчэйшую альтэрнатыву — курыцу ці індычку.

Не варта рызыкаваць і ўжываць салаты праз 12 гадзін пасля захоўвання ў халадзільніку. Калі трэба прадоўжыць тэрмін захоўвання, запраўку (а часцей за ўсё гэта маянэз) лепш дадаваць непасрэдна перад ужываннем.

Не рэкамендуецца налягаць і на гарачае тлустае мяса. Бялковыя злучэнні, якія змяшчаюцца ў ім, павялічваюць рызыку інсульту, сардэчна-сасудзістых захворванняў, праблем са страваваннем, з'яўляюцца адным з фактараў старэння. Добрай альтэрнатывай на святочным стале стане запечаная рыба.

— Якую шкоду тоіць багацце саленняў і марынадаў падчас застолля?

— Соль, цукар, спецыі, воцат, віно — гэтыя кампаненты часта фігуруюць у складзе марынаду. У камбінацыі з аліўе, бутэрбродамі з ікрой ды іншымі навагоднімі стравамі марынаваныя вырабы могуць сыграць ролю як станоўчую, так і адмоўную. З аднаго боку, марынад павышае інтэнсіўнасць стрававання, з іншага — узмацняе апетыт, што павялічвае рызыку пераядання.

Калі выбіраць паміж марынаванымі і салёнымі прадуктамі для навагодняга стала, то выбар лепш зрабіць на карысць салёных — у апошніх няма воцату, з імі ваш страўнік будзе адчуваць сябе камфортней. Аднак варта памятаць, што пры празмерным спажыванні саленні могуць раздражніць слізістую страўнікава-кішачнага тракта і прывесці да непрыемных адчуванняў.

— Пры спалучэнні ежы з алкагольнымі напоямі чаго катэгарычна нельга рабіць? Якія напоі лепш ужываць за святочным сталом?

— У газіраваных напоях і соках вялікая колькасць цукру і хімічных дабавак, што прыводзіць да павышанай нагрузкі на падстраўнікавую залозу. Выдатнай заменай газіраваным напоям стануць морсы, кампоты, вострыя чаі.

Сокі рэкамендуецца разводзіць вадой у суадносінах 1/3 соку і 2/3 вады. Можна разводзіць і мінералкай, але за кошт газу цукар, які змяшчаецца ў соку, хутчэй усмокчацца, таму лепш выкарыстоўваць звычайную ваду. З гэтай жа прычыны катэгарычна нельга змешваць алкаголь з газіроўкай — інтаксікацыя будзе ў разы большая.

Празмернае ўжыванне спіртнога прывядзе да абязводжвання, згушчэння крыві, узрасце нагрузка на сэрца і печань. Калі выключыць падобныя напоі ў разгар свята не атрымаецца, паспрабуйце знізіць дазіроўку і кантраляваць агульную колькасць выпітага. Лепш паставіць на стол напоі з мінімальным утрыманнем цукру і мінімальнага мацунку — сталовыя сухія віны.

— Абвастрэнне якіх захворванняў можа выклікаць працяглае навагодняе святкаванне? Людзі з якімі хранічнымі захворваннямі павінны быць асабліва асцярожныя?

— Выпрабаванне застоллем у святы праходзяць многія органы. Вядома, цяжэй за ўсё страўніку, але ён цесна звязаны з іншымі органамі. І калі ён перагружаны, то прымушае працаваць з падвоенай нагрузкай і печань, і дванаццаціперсную кішку, і падстраўнікавую залозу. У выніку навагодняга пераядання можа наступіць абвастрэнне шматлікіх хранічных хвароб, у тым ліку і тых, аб існаванні якіх чалавек і не падазраваў. Асабліва асцярожныя павінны быць людзі з такімі захворваннямі, як гастрыт, панкрэатыт, халецыстыт, гепатыт.

— Як наогул правільна харчавацца, каб не паправіцца за навагоднія святы?

— Каб не набраць пару лішніх кілаграмаў за навагоднія святы, па-першае, не стамляйце сябе голадам увесь дзень, каб накінуцца на салаты ўначы. Сесці за стол галодным — значыць непазбежна пераесці. Так што 31 снежня не забывайцеся пра сняданак, абед і вячэрні перакус.

Па-другое, дадайце да святочнага стала пабольш лёгкіх закусак, напрыклад, талеркі з агародніннымі і фруктовымі нарэзкамі. Па-трэцяе, у Новы год паклапаціцеся не аб колькасці, а аб якасці спажываных калорый.

Па-чацвёртае, выконвайце «пітны рэжым»: піце ваду ў перапынку паміж тостамі, гэта дазволіць паменшыць негатыўныя наступствы. Ну і, па-пятае, загадзя заплануйце актыўнасці, прагулку, каб не сядзець некалькі гадзін запар за сталом. Часта прычынай пераядання з'яўляецца менавіта нуда.

Каментары6

  • Веган
    28.12.2022
    Як казаў класік, чым чалавека ні кармі - ён упарта паўзе на могілкі.
  • Бхагаван с лютней и двумя козлами
    30.12.2022
    мясцовы2,вы какой-то весьма недалёкий. Признак того, что человек вольна й прыгожа пазiрае на мир - это пофиг на всё. Мне все равно, кто и что ест, не ест и далее. Пока убеждения/действия другого человека не вторгаются на мою территорию физически или ментально - этот человек волен делать совершенно все. Вот если его убеждения или деяния вторглись в мой мир - тогда тут все иначе.
    Про салаты и еду в целом- это дело вкуса и платежеспособности.
  • Максим Дизайнер
    30.12.2022
    Увесь совковый новгодний стол шкодный!Дачушки этих хозяюшек и заграничных принцев кормят этой гадостью!

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы43

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →