Грамадства11

Юрый Стыльскі — пра сустрэчу з дарослым сынам, алкаголь і грошы ТОК

Юрый Стыльскі — лідар гурта «Дай Дарогу!», самы вядомы панк-рокер Беларусі і самы вядомы чалавек Брэста. Кліп гурта на песню «Баю-бай», які выйшаў за месяц да выбараў 2020 года, стаў прароцкім: рэпрэсіўная машына сапраўды перамалола тысячы людзей. Стыльскі і аўтар песні «Бусел» — аб беларускім «чорным лебедзі», які выпадкова змятае стары рэжым.

Але ў новым выпуску «Ток» мы амаль не гаворым пра музыку. Тут пра сустрэчу з сынам, пра існаванне якога Юрый даведаўся, калі той ужо вырас, пра алкаголь, грошы і сям’ю. 

А таксама пра Брэст, «карагодную справу» і тое, як ён выпадкова ачоліў пратэст. І пасля тлумачыў міліцыянтам, што змагаецца з сатаной. 

Стыльскі расказвае, як ставіцца да гастроляў ЛСП па Расіі і пазіцыі Міхалка. Тых, хто даглядзіць да канца, чакае музычны бонус.

Навігацыя для зручнасці:

00:45 — пра 2022 год і ад’езд з Беларусі

05:37 — пра ЛСП і гастролі па Расіі

08:01 — чаму ўпісаўся ў пратэст

10:28 — пра пазіцыю Міхалка

12:17 — чаму галасаваў бы за Латушку ці Пазняка

14:34 — пра Ціханоўскую

15:32 — як мянялася стаўленне да Лукашэнкі

19:03 — пра маму

23:03 — пра бацьку і алкагалізм

25:59 — пра алкаголь і наркотыкі

30:22 — як даведаўся пра існаванне дарослага сына

36:50 — пра каханне ў жыцці і карціну голай дзяўчыны ў кватэры

38:49 — пра малюнкі

42:09 — пра грошы

43:54 — пра любоў да свайго цела і зорнасць

47:27 — як заспела вайна

51:23 — пра беларусаў, якія вымушаныя маўчаць

53:13 — пра песню «Я вызваляю Беларусь праз вызваленне Украіны»

54:14 — пра службу ў Мар’інай Горцы

56:16 — пра любоў да Брэста

57:12 — пра «карагодную справу» і як ачоліў калону ў Брэсце

1:05:51 — па чым сумуе і месца сілы

1:06:46 — пра Брэсцкую крэпасць і расіян

1:09:02 — ці магчыма здушыць прагу да свабоды

1:14:06 — БОНУС: «БУСЕЛ» УЖЫВУЮ

Глядзіце «Ток» з блогерам Андрэем Павуком

Каментары1

  • Як жа тыпова
    28.12.2022
    Уцёк з Беларусі ва Ўкраіну. Уцёк і з Украіны напачатку вайны. Але ж свой русскій мір клапатліва вывез за сабой, каб працягваць дарыць свету. Як добра, што НН не гідлівая. 

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў4

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць